пара́дзіцца гл. ра́дзіцца.

ПАРА́ДЗІЦЬ гл. ра́дзіць.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

парадзі́ць, -раджу́, -ро́дзіш, -ро́дзіць; -ро́джаны; зак., што.

Стаць прычынай узнікнення, з’яўлення чаго-н.

Пачутае пра яго парадзіла ўва мне непрыемнае пачуццё да гэтага чалавека.

|| незак. параджа́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

пара́дкавацца, -куюся, -куешся, -куецца; -куйся; незак. (разм.).

Прыводзіць што-н. у парадак, у належны стан.

Буду п. ў хаце.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

пара́дкаваць, -кую, -куеш, -куе; -куй; зак., што і без дап.

Прыводзіць у парадак што-н.; наводзіць парадак дзе-н.

П. рэчы.

|| зак. спара́дкаваць, -кую, -куеш, -куе; -куй; -каваны.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

пара́дкавы, -ая, -ае.

1. Які паказвае месца ў якім-н. радзе і адказвае на пытанні: які, каторы па парадку.

П. нумар.

П. лік.

2. У граматыцы: парадкавы лічэбнік — слова, якое паказвае на парадак пры лічэнні і абазначае прымету як адносіны да колькасці, ліку (напр.: першы, дзясяты, соты, тысячны).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

пара́дкам, прысл. (разм.).

1. У значнай ступені, даволі моцна, многа.

Ён ужо п. пастарэў.

2. Як мае быць, як след.

Ніхто п. не ведаў, куды яны паехалі.

3. Па парадку.

П. абыходзіць усе двары.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

парадко́вы, -ая, -ае.

Які робіцца, выконваецца па радках, за кожны радок.

П. падлік.

Парадковая аплата.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

пара́днасць, -і, ж.

Урачыстасць, пышнасць, святочнасць.

П. цырымоніі.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

пара́днік, -а, мн. -і, -аў, м. (разм.).

Тое, што і дарадчык.

|| ж. пара́дніца, -ы, мн. -ы, -ніц.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

парадні́цца гл. радніцца.