самату́жны, -ая, -ае.
1. Які вырабляецца ўручную або мае адносіны да вытворчасці дамашнім, ручным, не фабрычным спосабам; недасканалы, прымітыўны па выкананні.
Саматужныя вырабы.
Саматужная майстэрня.
2. перан. Неарганізаваны, адасоблены; малакваліфікаваны.
Саматужныя прыёмы.
|| наз. самату́жнасць, -і, ж. (да 2 знач.).
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
сіло́, -а́, мн. сі́лы і (з ліч. 2, 3, 4) сілы́, сі́лаў, н.
1. Прыстасаванне ў выглядзе петляў для лоўлі птушак і дробных жывёлін.
2. перан. Пастка.
Ставіць с. на каго-н.
|| прым. сіло́вы, -ая, -ае (да 1 знач.).
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
скаці́цца, скачу́ся, ско́цішся, ско́ціцца; зак.
1. Коцячыся па паверхні, спусціцца, з’ехаць, упасці.
Мячык скаціўся з гары.
2. перан. Адысці, адступіць (звычайна ад чаго-н. перадавога, прагрэсіўнага).
С. ў балота бюракратызму.
|| незак. ско́чвацца, -аюся, -аешся, -аецца; наз. ско́чванне, -я, н.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
скірава́цца, -ру́юся, -ру́ешся, -ру́ецца; -ру́йся; зак.
1. Пайсці ў якім-н. напрамку.
С. да лесу.
2. (1 і 2 ас. не ўжыв.), перан. Прыняць пэўны кірунак, схіліцца куды-н.
Жыццё скіравалася ў лепшы бок.
|| незак. скіро́ўвацца, -аюся, -аешся, -аецца.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
служы́цель, -я, мн. -і, -яў, м.
1. Работнік, слуга (у 1 знач.).
2. Ніжэйшы служачы ў некаторых установах.
С. у тэатры.
С. у музеі.
3. перан., чаго. Той, хто служыць чаму-н. (высок.).
С. навукі.
○
Служыцель культу — духоўная асоба.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
спапялі́ць, -лю́, -лі́ш, -лі́ць; -лі́м, -пеліце́, -ля́ць; -лёны; зак., каго-што.
1. Ператварыць у попел, спаліць дашчэнту.
С. вёску.
2. перан. Растраціць у змаганні, перажываннях, хваляваннях (сілу, энергію і пад.).
|| незак. спапяля́ць, -я́ю, -я́еш, -я́е.
|| наз. спапяле́нне, -я, н.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
спудлава́ць, -лу́ю, -лу́еш, -лу́е; -лу́й; зак.
1. Не трапіць у цэль (страляючы, кідаючы што-н. і пад.).
С. страляючы з лука.
2. перан. Схібіць, зрабіць няправільны крок у чым-н. (разм.).
Цяпер важна не с., а прыняць правільнае рашэнне.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
стаіцы́зм, -у, м.
1. Антычнае рацыяналістычнае філасофскае вучэнне, якое патрабавала свядомага падпарадкавання чалавека пануючай у свеце неабходнасці і панавання чалавека над страсцямі.
2. перан. Цвёрдасць і мужнасць у жыццёвых выпрабаваннях, здольнасць супрацьстаяць спакусам.
Праявіць с.
|| прым. стаі́чны, -ая, -ае.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
трамплі́н, -а, мн. -ы, -аў, м.
1. Спартыўнае прыстасаванне для павелічэння шляху палёту пры скачка́х.
Лыжны т.
2. перан. Апора, зыходны пункт для якіх-н. дзеянняў.
Дасягненні будуць трамплінам для далейшых дзеянняў.
|| прым. трамплі́нны, -ая, -ае (да 1 знач.).
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
усе́дзець, -джу, -дзіш, -дзіць; зак.
Застацца сядзець, утрымацца ад таго, каб устаць.
Хлопчык хвіліны на месцы не ўседзіць.
Хіба ў такую пагоду ўседзіш у хаце.
Ледзь уседзеў на месцы ад нечаканасці.
На гэтай пасадзе ён доўга не ўседзеў (перан.).
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)