Няхо́ха (нехоха) ’чалавек, абыякавы да ўсяго’ (Ян.). Няясна, магчыма, экспрэсіўнае ўтварэнне ад не хацець, параўн. ілюстрацыю да слова: «ён у нас нехоха такі, не хоча нічога делаць» (там жа); паралель: даха ’тое, што дае’: Бацькава рука не браха, а даха (ТС, пад рука).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Няўко́м (невкомъ) ’быццам, хіба ж’ (Нас.), ’нездарма; няўжо’ (Касп.), ’знячэўку, знянацку’ (Мат. Маг.), ня‑ў‑ком жа ’аднак жа не, чаму ж не’ (Гарэц.), рус. смал. невком ’аднак’. Паралельнае да няўчом (гл.) займеннікавае ўтварэнне ад хто (гл.); праблему складае высвятленне шляхоў семантычнага развіцця.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Ні́кнуць ’знікаць, гінуць’ (Сл. ПЗБ), ’знікаць, схіляцца уніз’ (Нас., Гарэц.), ’нікнуць, вянуць’ (Яруш.), сюды ж ні́клы ’паніклы’ (Гарэц.), ’кволы’ (Сл. ПЗБ). Формы зак. трывання да *nikati 2 (гл. ні́каць), у значэнні якіх магчыма кантамінацыя з *nikati 1 (гл. знікаць), параўн. нікну́ць ’заглянуць’ (ТС).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Ні́ўка 1 ’памянш. ад ніва’ (Нас., Бяльк., ТС), ’агароджвае месца для жывёлы ў полі’ (ДАБМ, камент. 785). Гл. ніва.
Ні́ўка 2 ’пырнік паўзучы, Agropyron repens’ (маг., Кіс.). Відаць, да ніва; матывацыя тлумачыцца, магчыма, тым, што праросшы на полі пырнік прыпамінае засеяны ўчастак.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Камяні́ца 1 ’каменны або цагляны будынак’ (Нас., Нік. Очерки, Сцяц. Нар., Гарэц.). З польск. kamienica ’тс’.
Камяні́ца 2 ’поле з камяністай глебай’ (ТСБМ, Яшк.), рэгіянальнае (магілёўскае) утварэнне, як і іншыя падобныя словы з лакальным значэннем (махаві́ца ’махавое балота’). Гл. Сцяцко, Афікс. наз., 110.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Ке́знуцца ’капрызіце, непакоіцца’ (Сл. паўн.-зах.). Лексічнае пранікненне з балт. Параўн. літ. kelzołis, keiziotis ’валтузіцца, кідацца’ (там жа, 456). Балтыйскае паходжанне пацвярджаецца таксама геаграфіяй беларускага слова. Параўн. яшчэ кезам (гл.) у фразе «кезам прайшла калʼа нас, нʼичога пʼе сказала» (Сцяшк. Сл., 208).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Ке́ска ’кашалёк’ (Нас., Др.-Падб., Яруш., Бяльк., Сцяшк., Гарэц.). Гл. кеса. Версія аб паходжанні слова з балт. неабгрунтаваная (Лаўчутэ, Балтизмы, 113). Да таго ж прыклады з літ. і лат. моў семантычна далёкія: лат. ķešķys ’драўляныя насілкі’, літ. kẽstės ’тс’ або ķēska ’анучы, рыззё’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Клю́бы ’ціскі’ (Нас., Сл. паўн.-зах., Грыг., Гарэц.). Укр. клюба ’тс’. З польск. kluba ў розных значэннях, у тым ліку ў значэннях, характэрных для беларускіх і ўкраінскіх лексем. Польск. kluba < с.-н.-ням. klobe ’тс’ (Слаўскі, 2, 233–234; ЕСУМ, 2, 467).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Архітэ́ктар. Слова адзначаецца ўжо ў Бярынды (побач з формай архитектон), але ў XIX ст. больш звычайнай была форма архітэкт (Нас.), таму можна меркаваць, што сучасная форма замацавалася пад уздзеяннем рускай мовы (< зах.-еўрап.). Форма архітэ́кт праз польскую з лацінскай мовы, дзе з грэчаскай.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
*Асяча́ць, осѣча́ць ’апутваць сецямі, браць уладу, ачароўваць’ (Нас.). Магчыма, як лічыў Насовіч, сапраўды ад сець з першапачатковым значэннем ’акружаць сеццю’, але, магчыма, роднаснае рус. посетить, посещать, якое ўзводзяць да сѣтъ ’госць’ (Фасмер, 3, 338), ці вытворнага ад яго дзеяслова сѣтити (КЭСРЯ, 357).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)