Стаць прыгожым, прыгажэйшым. [Аленка] заметна падрасла і яшчэ пахарашэла, хоць і без таго была прыгожанькая дзяўчынка.Колас.[Зыбін:] — Горад за гэтыя два гады, што я не быў дома, яшчэ разросся, пахарашэў.Мележ.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
1. Грызучы, зрабіць дзірку. Мядзведзіца прагрызла ўначы драўляную падлогу, зрабіла падкоп і ўцякла ў пушчу.В. Вольскі.
2. і без дап. Грызці некаторы час.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
прамыча́ць, ‑чу, ‑чыш, ‑чыць; зак., што і без дап.
Разм. Тое, што і прамыкаць. Я вінавата нешта прамычаў і хацеў падхапіцца з канапы. Але дзе там! Цела нібы чужое, і ў галаве памутнела зноў.Карпюк.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
разво́зчык, ‑а, м.
Той, хто займаецца развозам чаго‑н. Насільшчыкі і развозчыкі мэблі пры магазіне мала калі бачылі ў сваёй практыцы такую жанчыну, якая б так спрытна таргавалася і дамагалася свайго без доўгай гаворкі.Чорны.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
фанфа́ра, ‑ы, ж.
1. Медны духавы музычны інструмент у выглядзе падоўжанай трубы без вентыляў (у 2 знач.).
2. Сігнал урачыстага характару, які падаецца гэтым інструментам і абвяшчае аб пачатку ўрачыстасцей.
•••
Трубіць у фанфарыгл. трубіць.
[Іт. fanfara.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
це́рніца, ‑ы, ж.
Прылада, якой труць лён, каноплі. У дварах пылілі церніцы, грызучы перасохлы лён.Чорны.І Андрэй без жалю ламаў і трушчыў церніцай лён, выціраў кастрыцу і клаў у кучу бліскучыя белыя палойкі.Чарнышэвіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
шу́хаць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак.
Разм. У працэсе працы, руху, дзеяння і пад. утвараць глухі характэрны гук. Пайшла работа — ціхая, увішная, без адзінага слова. Шухаюць рыдлёўкі, скрыгочуць каменнем, ды пагрымлівае бульба, падаючы ў кашы.Ракітны.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
дачы́стапрысл.
1. (чыстка чаго-н.) (bis es) ganz rein [ganz sáuber] (ist);
вы́церці дачы́ста sáuber wíschen [machen] vt;
2.перан. (поўнасцю, без астатку) völlig, gänzlich, óhne étwas zurücklassen*;
з’е́сці ўсё дачы́стаálles rátzekahl áufessen*
Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс)