меркантылі́зм, -у, м.

1. Эканамічная тэорыя і палітыка гандлёвай буржуазіі Еўропы 16—18 стст., накіраваная на стымуляванне экспарту для перавышэння яго над імпартам з мэтай прыцягнення грошай у краіну.

2. перан. Дробязная ашчаднасць, гандлярства (кніжн.).

|| прым. меркантылісты́чны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

мітусі́цца, -тушу́ся, -ту́сішся, -ту́сіцца; -ту́сімся, -ту́сіцеся, -ту́сяцца; незак.

1. Хутка і без перапынку перамяшчацца ў розных напрамках.

Мітусяцца людзі на вакзале.

Думкі мітусяцца (перан.).

2. Увіхацца, хутка рабіць што-н.

М. каля печы.

3. Мільгацець перад вачамі.

Літары мітусяцца.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

нава́р, -у, м.

1. Вадкасць, насычаная рэчывамі тых прадуктаў, што ў ёй варацца, а таксама тлушч, які ўсплывае наверх пры варцы стравы з жывёльных прадуктаў.

Мясны н.

2. перан. Прыбытак, выгада ад чаго-н.

Вялікага навару тут не атрымаеш.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

падарва́ць, -ву́, -ве́ш, -ве́; -вём, -вяце́, -ву́ць; -ві́; -ва́ны; зак., што.

1. Разбурыць узрывам.

П. варожы танк.

2. перан. Нанесці шкоду чаму-н., пахіснуць.

П. здароўе.

П. чый-н. аўтарытэт.

|| незак. падрыва́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.

|| наз. падры́ў, -ры́ву, м.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

папа́свацца, -аюся, -аешся, -аецца; незак.

1. Карміць коней у дарозе ў час адпачынку, рабіць папаску.

2. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Пасвіцца дзе-н. час ад часу.

3. перан. Мець пажыву, карысць (разм.).

І вы каля яго папасваецеся?

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

абню́хаць, -аю, -аеш, -ае; -аны; зак., каго-што.

1. Панюхаць з усіх бакоў.

Мядзведзь абнюхаў барсукову нару і пайшоў.

2. Знайсці, нюхаючы; знюхаць.

Сабака абнюхаў след.

3. перан., разм. Агледзець, выведаць.

Суседка ўсё абнюхала.

|| незак. абню́хваць, -аю, -аеш, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

абяскро́віць, -ро́ўлю, -ро́віш, -ро́віць; -ро́ўлены; зак., каго-што.

1. Выпусціць усю кроў або многа крыві.

2. перан. Зрабіць бяссільным, нежыццяздольным.

А. варожую армію.

3. Пазбавіць выразнасці, яркасці.

А. вобраз гераіні.

|| незак. абяскро́ўліваць, -аю, -аеш, -ае.

|| наз. абяскро́ўліванне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

адме́сці, -мяту́, -мяце́ш, -мяце́; -мяцём, -мецяце́, -мяту́ць; -мёў, -мяла́, -ло́; -мяці́; -мёцены; зак., што.

1. Падмятаючы, адкінуць, адсунуць убок.

А. смецце ад парога.

2. перан. Адхіліць што-н. як непатрэбнае ці нерэальнае.

А. абвінавачанні.

|| незак. адмята́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

адрыгну́цца, 1 і 2 ас. не ўжыв., -не́цца; зак.

1. Выдаліцца са страўніка пры адрыжцы.

Адрыгнулася (безас.) цыбуляй.

2. перан. Адбіцца пэўным чынам за якое-н. зло (разм.).

Прыйдзе час — адрыгнецца яму гэта.

|| незак. адрыга́цца, -а́ецца і адры́гвацца, -аецца.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

джа́ліць, -лю, -ліш, -ліць; незак., каго-што.

1. Раніць, упівацца джалам, кусаць (пра насякомых, змей).

Пчолы джаляць.

2. перан. Раніць крыўднымі словамі, колкімі заўвагамі.

Крытычныя выказванні джалілі яго, выводзілі з раўнавагі.

|| зак. уджа́ліць, -лю, -ліш, -ліць; -лены.

Уджаліла змяя.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)