горад на З Канады, на р. Саўт-Саскачэван, у прав. Саскачэван. Засн. ў 1883. Каля 200 тыс.ж. (2000). Вузел чыгунак і аўтадарог. Міжнар. аэрапорт. Гандлёва-размеркавальны цэнтр с.-г. раёна (збожжавыя, мясная жывёлагадоўля). Прам-сць: харч., швейная, хім., нафтаперапр., маш.-буд., цэментная. У С. і наваколлі — буйныя прадпрыемствы па здабычы і перапрацоўцы калійных солей. Ун-т.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СА́СКАЯ ЛІ́ПКА,
вёска ў Карцэвіцкім с/с Нясвіжскага р-на Мінскай вобл., каляр. Уша. Цэнтр калект.с.-г. прадпрыемства. За 7 км на ПдЗ ад г. Нясвіж, 119 км ад Мінска, 15 км ад чыг. ст. Гарадзея. 666 ж., 254 двары (2001). Базавая школа, Дом культуры, б-ка, аддз. сувязі. Помнік землякам, якія загінулі ў Вял.Айч. вайну.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
САФО́РА (Sophora),
род кветкавых раслін сям. бабовых. Каля 50 відаў. Пашыраны ў тропіках і субтропіках, радзей ва ўмераных шыротах. На Беларусі інтрадукавана С. японская (S. japonica).
Дрэвы, кусты, часам шматгадовыя травы Лісце непарнаперыстаскладанае, чаргаванае. Кветкі белыя, жаўтаватыя, ружовыя, фіялетавыя, у гронках або мяцёлках. Плод — боб. Усе віды ядавітыя. Лек., дэкар., фарбавальныя, меданосныя расліны.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
САХІ́ВАЛ,
горад на У Пакістана, у міжрэччы Раві — Сатледж. Каля 200 тыс.ж. (2000). Трансп. вузел. Гандл цэнтр с.-г. раёна (бавоўнік, пшаніца, цукр. трыснёг, малочная жывёлагадоўля). Прам-сць: баваўняная, харч. (мукамольная, цукр., малочная). Саматужная вытв-сць вырабаў з тэкстылю, скуры, металаў. За 30 км на З — руіны Харапы (помнік стараж. цывілізацыі — 2,5 тыс.г. да н.э.).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
САЧЫЎЛЯ́НЫ,
вёска ў Гербелевіцкім с/с Дзятлаўскага р-на Гродзенскай вобл., каляр. Пад’яварка. Цэнтр калгаса. За 17 км на Пд ад г. Дзятлава, 156 км ад Гродна, 30 км ад чыг. ст. Наваельня. 343 ж., 139 двароў (2001). Дом культуры, б-ка, камбінат быт. абслугоўвання, аддз. сувязі. Помнік землякам, якія загінулі ў Вял.Айч. вайну.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СВЯРЫ́НАЎСКАЕ ВО́ЗЕРА У Расонскім р-не Віцебскай вобл., у бас.р. Расонка, за 7 км на Пд ад г.п. Расоны. Пл. 0,22 км², даўж. 820 м, найб.шыр. 430 м, даўж. берагавой лініі каля 2,1 км. Пл. вадазбору 2,75 км². Схілы катлавіны выш. 8—10 м, стромкія, пад лесам, на Пн спадзістыя, разараныя. Пойма забалочаная, пад хмызняком.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СЕЙТВАЛІ́ЕЎ (Сейтнафе) (29.5.1919, в. Таў-Кіпчак Белагорскага р-на, Крым, Украіна — 13.3.1983),
удзельнік баёў на Беларусі ў Вял.Айч. вайну, Герой Сав. Саюза (1944). На фронце з 1941. Разлік гарматы знішчальнай процітанк. батарэі на чале са старшым сяржантам С. вызначыўся ў 1944 пры вызваленні г. Жлобін і ў баі каляг.п. Мар’іна Горка, дзе адбіў некалькі контратак ворага.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СЕН-КАНТЭ́Н (Saint-Quentin),
горад на Пн Францыі, на р. Сома і Сен-Кантэнскім канале. Вядомы да н.э., стараж. гальскі горад. Каля 100 тыс.ж. (2001). Чыг. ст., вузел аўтадарог, рачны порт. Прам-сць: баваўняная (адзін з гал. цэнтраў краіны), эл.-тэхн., трансп. машынабудаванне. У раёне С.-К. — маст. промыслы (выраб карункаў, гардзін, бялізны). Маст. музей.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СКАЛЕКАДО́НТЫ [Scolecodontes ад грэч. scōlēx чарвяк + odys(odontos) зуб],
выкапнёвыя рэшткі сківіц драпежных многашчацінкавых чарвей. Маюць выгляд чорных вызубленых скрыўленых пласцінак даўж. 0,3—3 мм. Складаюцца з хіцінавага рэчыва, часам з уключэннямі вапны. На тэр. Беларусі выяўлены ў адкладах ардовіку, сілуру, дэвону, карбону (каля 500 млн.г. назад і пазней). Служаць для вызначэння ўзросту геал. адкладаў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СКРЫПУНЫ́ (Saperda),
род жукоў сям. вусачоў. Каля 30 відаў. Пашыраны ўсюды, пераважаюць у Паўн. паўшар’і. Трапляюцца на лісцевых пародах дрэў (таполях, вербах і інш.). На Беларусі 11 відаў, найб. пашыраны С. малы асінавы (S. populnea).
Даўж. 10—30 мм. Цела цыліндрычнае, зверху — у густых валасках, звычайна рознакаляровых. Пры раздражненні выдаюць гучны характэрны скрып (адсюль назва). Многія — шкоднікі дрэў.