паразі́ць, -ражу́, -разі́ш, -разі́ць; -разі́м, -разіце́, -разя́ць; -ражо́ны; зак.
1. каго-што і чым. Забіць, нанесці ўдар якой-н. зброяй; папаўшы ў што-н., знішчыць, разбурыць (кніжн.).
П. мішэнь.
2. каго-што. Разбіць, перамагчы (высок.).
П. ворага.
3. (1 і 2 ас. не ўжыв.), каго-што. Выклікаць пашкоджанне, змяненне ў тканцы, органе (пра хваробу).
Параліч паразіў вочныя нервы.
|| незак. паража́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.
|| наз. паражэ́нне, -я, н.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
паразліва́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е; -а́ны; зак., што.
Разліць усё, многае.
П. халадзец у талеркі.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
паразло́мвацца, 1 і 2 ас. не ўжыв., -аецца; зак.
Разламацца — пра ўсё, многае.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
паразло́мваць, -аю, -аеш, -ае; -аны; зак., што.
Разламаць усё, многае.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
паразлята́цца, 1 і 2 ас. адз. не ўжыв., -а́ецца; -а́емся, -а́ецеся, -а́юцца; зак.
Разляцецца — пра ўсё, многае ці пра ўсіх, многіх.
Шпакі паразляталіся.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
паразма́зваць, -аю, -аеш, -ае; -аны; зак., што.
Размазаць усё, многае.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
паразмака́ць, 1 і 2 ас. не ўжыв., -а́е; зак., што.
Размокнуць — пра ўсё, многае або пра ўсіх, многіх.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
паразмалёўваць, -аю, -аеш, -ае; -аны; зак., што.
Размаляваць усё, многае.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
паразмо́чваць, -аю, -аеш, -ае; -аны; зак., што.
Размачыць усё, многае.
П. сухары.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
паразмыва́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е; -а́ны; зак., што.
Размыць усё, многае.
Паводка паразмывала дарогі.