1. Самец у пчалінай сям’і. Пчолкі мёд нясуць да сот, Труцень есць ды есць той мёд.Купала.
2.перан.Разм. Той, хто не працуе, а жыве за кошт працы другіх; лодар. Скардзіцца, што ныюць плечы У яго з юначых пор... Эх ты, труцень чалавечы! Як з табой нам жыць. Рыгор?!Ставер.Можа Іосіф і ёсць прычына таго, што Джыавані так высмейвае ўсіх манахаў, як трутняў і лежабокаў.Лынькоў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Уберагчы сябе, пазбегнуць чаго‑н. (непрыемнага, небяспечнага, непажаданага). Фельчар загаварыў пра тыфус, пачаў тлумачыць жанчынам, як ад яго можна ўберагчыся.Галавач.[Алешын:] Прынёс ты вызваленне, ды не ўбярогся толькі сам.Бачыла.Тыя з падпальшчыкаў, якія ўберагліся ад арышту, хаваліся, дзе хто мог.Новікаў.// Унікнуць чаго‑н. [Паэт] ўбярогся і ад схемы, якая адмоўна сказалася на паэме «Аманал».Клімковіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ха1, нескл., н.
Назва літары «х».
ха2, выкл.
Разм. Выказвае нязгоду з чым‑н., абурэнне з прычыны чаго‑н. (часам з адценнем іроніі, знявагі). — Не спраўлюся я, Максім Рыгоравіч. — Ха! — Мароз выцяў Гаварушку па плячы. — А хто ж справіцца?Лобан.— А злоты нам, дзед, усё-такі заплаціш, — пагразіў Том. — Ха, спадзявайцеся. Многа я іх назапасіў вам.Пальчэўскі.Волька пакрыўджана надзімае губы. Яна выдумала?! Ха, вы толькі паглядзіце!Паўлаў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
хлусня́, ‑і, ж.
Мана, няпраўда, наўмыснае скажэнне фактаў. [Зёлкін:] Вы [цёця Каця], можа, намякаеце на тое, што мая жонка ўчора з некім на машыне ехала? Дык гэта хлусня. Учора адвячоркам мая жонка была тут і працавала.Крапіва.[Іван] выпрабавальна ўгледзеўся ў .. калючыя вочы [Джуліі] і зразумеў, што трэба або сказаць праўду, або выдумляць якую адмысловую хлусню.Быкаў.Францішак Багушэвіч быў адным з першых, хто кінуў выклік.. афіцыйнай хлусні і паклёпу на беларускі народ.Конан.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ху́тацца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; незак.
Старанна ўхутвацца ў што‑н., добра ўкрывацца. Адвыкшы ад свежага паветра, Рыгор зябка хутаўся ў каўнер кажуха.Крапіва.Дачка засмяялася, хутаючыся ў халат і па-дзіцячаму, кулачком, праціраючы заспаныя вочы.Шамякін.Людзей было небагата, тыя, хто заходзіў на прычал, хуталіся ў каўняры, хаваліся пад парасоны і неўзабаве сыходзілі.Мележ.//перан. Густа пакрывацца (туманам, імглой і пад.). Непрывабная сцюдзёная далячынь хуталася ў тумане.Быкаў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
цяля́тнік, ‑а, м.
1. Хлеў для цялят. Раптам у шырокіх дзвярах цялятніка з’явіліся дзве постаці.Колас.Даверлівыя тупыя пысы .. [цялят] заўсёды радавалі Алёну, калі яна заходзіла ў цялятнік.Ермаловіч.
2. Той, хто даглядае цялят. Вопытны цялятнік.
3.Разм.неадабр. Таварны вагон, прызначаны для перавозкі жывёлы; цяплушка. Доўгі эшалон цяплушачных цялятнікаў падпоўз да дзівоснага і нязграбнага зборышча чорных рыштункаў.Чорны.Ехалі дамоў у таварным вагоне-цялятніку. Эшалон доўга выстойваў на станцыях.С. Александровіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
шархо́ткі1, ‑ая, ‑ае.
Разм. Які ўтварае шорхат, шуміць, шапаціць. Вецер .. гнаў цераз чыгунку ў шэрую далеч шархоткія статкі лісцяў.Быкаў.Дым імпэтна, нібы хто цягне яго, узвіваецца над гнуткімі шархоткімі лазнякамі і знікае бясследна ў блізкай зусім цемры.Савіцкі.
шархо́ткі2, ‑так; адз. шархотка, ‑і, ДМ ‑тцы, ж.
Абл. Бомы, шамкі. Жарты, відаць, цягнуліся б і далей, каб раптоўны бразгат шархотак на двары не ўзбударажыў усіх. — Маладыя прыехалі!..Броўка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
я́гаднік, ‑а і ‑у, м.
1.‑у. Месца, дзе растуць ягады, разводзяцца ягадныя расліны. Абапал пацягнуліся сады, агароды, ягаднікі.Мележ.
2.‑у, зб. Ягадныя кусты, ягадныя расліны. На ягадніку, які густа накрываў тут зямлю, дзе-нідзе чырванелі брусніцы.Сіняўскі.Падымаецца пад нагамі прытаптаны ягаднік.Пташнікаў.
3.‑а. Разм. Той, хто збірае або любіць збіраць ягады. Цэлымі днямі ўлетку або пад восень у пералеску чуліся галасы ягаднікаў і грыбнікоў.Лупсякоў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
wíder
1.prp (a) су́праць, супро́ць, насу́перак;
~ den Strom супро́ць цячэ́ння;
~ Wíllen насу́перак во́лі;
◊
wer nicht mit mir ist, der ist ~ michбібл.хто не са мно́ю, той су́праць мяне́
2.adv:
hin und ~ то туды́, то сюды́; то напе́рад, то наза́д
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
Nihil lucratur, ausus cui nil famulatur
Нічога не выйграе той, хто не рызыкуе.
Ничего не выигрывает тот, кто не рискует.
бел.Хто не рызыкуе, той не мае.
рус. Кто не рискует, тот не выигрывает. Риск ‒ благородное дело. Кто больше рискует, тот реже тоскует.
фр. Qui ne risque ne gagne (Кто не рискует, не выигрывает).
англ. Nothing risk, nothing win/Nothing venture, nothing have (Ничем не рискуя, ничего не выиграешь).
нем. Frisch gewagt ist halb gewonnen (Кто рискует, тот почти победил).
Шасцімоўны слоўнік прыказак, прымавак і крылатых слоў (1993, правапіс да 2008 г.)