КРУГЛО́Ў (Анатоль Агапеевіч) (н. 4.3.1932, в. Курганава Смаленскай вобл., Расія),
бел. філосаф. Д-рфілас.н. (1992), праф. (1994). Скончыў БДУ (1958). З 1968 у БДУ. Навук.працы па агульных пытаннях тэорыі і гісторыі рэлігіі і атэізму, развіцця атэіст. думкі на Беларусі, адносінах паміж дзяржавай і царквой, пытаннях маралі і рэлігіі, свабоды веравызнання і сумлення, а таксама Бібліі як помніку гісторыі і духоўнай культуры. Аўтар навуч. дапаможнікаў па тэорыі і гісторыі рэлігіі для сярэдніх, спец. і вышэйшых навуч. устаноў.
Тв.:
Скворцов-Степанов — атеист. Мн., 1974;
Основы научного атеизма. Мн., 1983;
Мы и религия. Мн., 1984;
Свобода совести. Мн., 1986;
Развитие атеизма в Белоруссии (1917—1987 гг.). Мн., 1989;
История и теория религии и свободомыслия. Мн., 1996.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КРЫШТАПО́ВІЧ (Леў Яўстафавіч) (н. 25.7.1949, в. Пекалін Смалявіцкага р-на Мінскай вобл.),
бел. філосаф. Д-рфілас.н. (1998). Скончыў БДУ (1976). З 1976 у Гомельскім ун-це, з 1980 у Ін-це філасофіі і права Нац.АН Беларусі. У 1996—97 вядучы спецыяліст Сакратарыята Вярх. Савета Рэспублікі Беларусь. З 1997 у Ін-це сац.-паліт. даследаванняў пры Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь. Навук.працы па праблемах філасофіі сацыялізму, сусв.культ.-цывілізацыйнага працэсу, сац.-эканам., паліт. і нац.-дзярж. развіцця Беларусі ў сучасных умовах.
Тв.:
Философия социализма. Мн., 1996;
Брестская церковная уния (прошлое и настоящее). Мн., 1996 (разам з І.В.Катляровым);
Беларусь: твой путь? Мн., 1997 (разам з В.А.Храмавым);
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КУГЕ́ЙКА (Міхаіл Міхайлавіч) (н. 3.4.1948, в. Погіры Дзятлаўскага р-на Гродзенскай вобл.),
бел. фізік. Д-рфіз.-матэм.н., праф. (1994). Скончыў БДУ (1974). З 1974 у НДІ прыкладных фіз. праблем імя А.Н.Сеўчанкі пры БДУ; з 1988 — у БДУ. Навук.працы па оптыцы рассейвальнага асяроддзя, тэорыі інфарм.-вымяральных сістэм. Распрацаваў тэорыю і методыкі оптыка-фіз. дыягностыкі неаднароднага рассейвальнага асяроддзя пры адсутнасці апрыёрнай інфармацыі.
Тв.:
О возможностях измерения оптических характеристик рассеивающих сред с помощью подвижных лидаров (разам з М.М.Сяргеевым. Д.А.Ашкінадзе) // Изв. АНСССР. Физика атмосферы и океана. 1982. Т 18, № 12;
К определению опорных значений оптических характеристик в дистанционных измерениях // Оптика атмосферы и океана. 1997. Т. 10, № 1.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КУЛЯШО́ВА (Галіна Рыгораўна) (н. 20.7.1928, г. Гомель),
бел. музыказнавец. Д-р мастацтвазнаўства (1984). Скончыла Харкаўскую кансерваторыю (1956). З 1956 выкладала ў Херсонскім і Гомельскім муз. вучылішчах, у Бел. кансерваторыі. З 1962 (з перапынкам) у ІМЭФНац.АН Беларусі. Асн.працы па тэарэт. пытаннях оперы і яе канкрэтным сцэн. увасабленні. Аўтар манаграфій «Беларуская савецкая опера» (1967), «Пытанні драматургіі оперы» (1979), «Кампазіцыя оперы» (1983). Навук. кіраўнік, рэдактар і сааўтар выдання «Музычны тэатр Беларусі» (кн. 1—4, 1990—97). Распрацавала навуч. праграму і курс асноў опернай драматургіі для муз.ВНУ. Выступае як муз. крытык. Дзярж. прэмія Беларусі 1998.
Тв.:
Н.И.Аладов. Л., 1970;
Заметки о белорусской опере // Музыкальная культура Белорусской ССР. М., 1977;
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КУСТО́ ((Cousteau) Жак Іў) (11.6.1910, г. Сент-Андрэ-дэ-Кюбзак, Францыя — 25.6.1997),
французскі даследчык, акіянограф. Контр-адмірал. Чл.Франц.АН (1989). З 1952 кіраўнік падводнымі даследаваннямі на судне «Каліпсо», з 1985 — на турбапарусным судне «Алкіёна». З 1957 дырэктар Акіянаграфічнага музея ў Манака. Кіраўнік праграмы «Каншэльф» (даследаванні кантынентальнага шэльфа: умоў жыцця і працы людзей у падводным асяроддзі). Вынаходнік (разам з Э.Ганьянам) акваланга (1943), падводных дамоў, апарата «ныраючы сподак»; прыстасаваў кінакамеру для падводных кіназдымак. Займаўся пытаннямі аховы падводнага асяроддзя. Аўтар кніг і каля 90 дакументальных фільмаў, сярод якіх «Свет маўчання» (1956), «Залатая рыба» (прэмія «Оскар» 1960) і «Свет без сонца» (прэмія «Оскар» 1965).
Тв.:
Рус.пер. — В мире безмолвия. Живое море. М., 1976 (у сааўт.).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛАБАЧЭ́ЎСКІ (Мікалай Іванавіч) (1.12.1792, г. Ніжні Ноўгарад, Расія — 24.2.1856),
расійскі матэматык, стваральнік неэўклідавай геаметрыі. Скончыў Казанскі ун-т (1811), дзе і працаваў з 1811 (з 1827 рэктар), з 1846 памочнік папячыцеля Казанскай навуч. акругі. Навук.працы па алгебры, геаметрыі, матэм. аналізе, механіцы, фізіцы і астраноміі. Распрацаваў метад лікавага набліжанага рашэння алг. ураўненняў, даў агульнае вызначэнне функцыі, вызначыў розніцу паміж неперарыўнасцю і дыферэнцаванасцю функцый. Адкрыў новую геам. сістэму (1826, апубл. 1829—30) — адну з неэўклідавых геаметрый — Лабачэўскага геаметрыю. Адкрыццё Л., што не атрымала прызнання сучаснікаў, пазней карэнным чынам змяніла ўяўленні аб прыродзе прасторы, у аснове якіх больш за 2 тыс. гадоў ляжала вучэнне Эўкліда, і зрабіла вял. ўплыў на развіццё матэм. мыслення.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛАБО́ЙКА (Іван Мікалаевіч) (2.7.1786, г.п. Золачаў Харкаўскай вобл., Украіна — 27.6.1861),
гісторык, літаратуразнавец, лінгвіст. Скончыў Харкаўскі ун-т (1810). У 1815 чыноўнік па асобых даручэннях у прэзідэнта Дзярж. савета Царства Польскага Вялінскага, потым на дзярж. службе ў Пецярбургу. У 1822—40 праф. Віленскага ун-та, Мед.-хірургічнай і Духоўнай рымска-каталіцкай акадэмій у Вільні. У 1820—30-я г. садзейнічаў пашырэнню рус.-бел.польскіх культ. сувязей, прапанаваў ідэю комплекснага вывучэння Беларусі і Літвы. Цікавіўся бел. фальклорам. Як «вучоны карэспандэнт» графа М.П.Румянцава быў ініцыятарам шэрагу гіст.-археал. экспедыцый па зах. Беларусі, у выніку якіх з’явіліся працы «Апісанне польскіх і літоўскіх гарадоў» і «Даследаванне аб Літве». Аўтар публікацый «Аб важнейшых выданнях Герберштэйна запісак аб Расіі» (СПб., 1818), «Збор расійскіх вершаў» (Вільня, 1827) і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛАВА́ЛЬ ((Laval) П’ер) (26.6.1883, Шатэльдон, Францыя — 15.10.1945),
французскі паліт. і дзярж. дзеяч, дыпламат. Адвакат. Дэп. парламента (1914—26), сенатар (1927—40). Міністр грамадскіх работ (1925), юстыцыі (1926), працы (1930, 1932), калоній (1934), замежных спраў (1932, 1934—35, 1935—36) і прэм’ер-міністр Францыі (1931—32, 1935—36). Ад імя Францыі падпісаў Лаваля—Мусаліні пагадненні 1935, пакты аб узаемадапамозе з СССР (2.5.1935) і Чэхаславакіяй (16.5.1935). У 2-ю сусв. вайну дзярж. міністр ва ўрадзе А.Ф.Петэна (чэрв.—ліп. 1940), нам. прэм’ер-міністра (ліп.—снеж. 1940), міністр замежных спраў (кастр.—снеж. 1940) і прэм’ер-міністр урада «Вішы» (1942—44). З канца 1944 у Германіі. У 1945 перададзены амер. вайскоўцамі ўладам Францыі, засуджаны і пакараны смерцю як галоўны франц.калабарацыяніст.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛАКО́ТКА (Аляксандр Іванавіч) (н. 25.1.1955, в. Кузьмічы Дзятлаўскага р-на Гродзенскай вобл.),
бел. архітэктар, этнограф. Д-ргіст.н. (1993). Скончыў БПІ (1977). З 1978 працаваў у Бел.дзярж. музеі нар. архітэктуры і побыту (у 1989—95 нам. дырэктара), з 1982 у Бел. рэстаўрацыйна-праектным ін-це, з 1995 заг. аддзела архітэктуры і нам. дырэктара Ін-та мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору Нац.АН Беларусі. Аўтар і кіраўнік шматлікіх праектаў рэстаўрацыі помнікаў драўлянай архітэктуры. Навук.працы па гісторыі бел. архітэктуры. Аўтар кніг «Беларускае народнае дойлідства», «Сілуэты старога Мінска: Нарысы драўлянай архітэктуры» (абедзве 1991), «Бераг вандраванняў, ці Адкуль у Беларусі мячэці» (1994) і інш.
Тв.:
Пад стрэхамі прашчураў. Мн., 1995;
Дойлідства. Мн., 1997. (Беларусы. Т. 2.);
Нацыянальныя рысы беларускай архітэктуры. Мн., 1999.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛА́МБЕРТ ((Lambert) Іаган Генрых) (26.8.1728 г. Мюльгаўзен, Германія — 25.9.1777),
нямецкі вучоны, адзін са стваральнікаў фотаметрыі. Чл. Берлінскай АН (1765). Па паходжанні француз. Навук.працы па матэматыцы, фізіцы, астраноміі і філасофіі. Даказаў ірацыянальнасць ліку π, распрацаваў лагічнае злічэнне, чым прадугадаў многія ідэі алгебры логікі. У трактаце «Фотаметрыя, ці Аб вымярэннях і параўнаннях святла, колераў і ценяў» (1760) устанавіў асн. фотаметрычныя заканамернасці і закон паглынання святла (гл.Бугера—Ламберта—Бэра закон, Ламберта закон). Развіў тэорыю іерархічнай будовы Сусвету і выказаў ідэю стварэння універсальнай мовы знакаў. У яго гонар названа адзінка яркасці — ламберт.
Літ.:
Льоцци М. История физики: Пер. с итал. М., 1970. С. 161—164;
Голин Г.М., Филонович С.Р. Классики физической науки (с древнейших времен до начала XX в.). М., 1989. С. 207—209.