дыслацы́раваць, -рую, -руеш, -руе; -руй; -раваны; зак. і незак., каго-што (спец.).

Размясціць (размяшчаць) узброеныя сілы.

Д. войскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

дысплэ́й, -я, мн. -і, -яў, м. (спец.).

Прыстасаванне візуальнага адлюстравання інфармацыі, атрыманай ад ЭВМ.

|| прым. дысплэ́йны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

жава́ла, -а, мн. -ы, жава́л і -аў, н. (спец.).

Верхнія пярэднія сківіцы ў ротавым апараце ракападобных і насякомых.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

нейро́н, -а, мн. -ы, -аў, м. (спец.).

Нервовая клетка, здольная выпрацоўваць нервовыя імпульсы і перадаваць іх іншым клеткам.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ні́пель, -я, мн. -і, -яў, м. (спец.).

Металічная злучальная трубка з разьбой на канцах.

|| прым. ні́пельны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

падра́ніць, -ню, -ніш, -ніць; -нены; зак., каго (што) (спец.).

Злёгку раніць (звера, птушку).

|| незак. падра́ньваць, -аю, -аеш, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

стэрэаскапі́чны, -ая, -ае.

1. гл. стэрэаскоп.

2. Пра адлюстраванне: аб’ёмны, рэльефны (спец.).

С. дальнамер.

С. фільм.

Стэрэаскапічная кіназдымка.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

таксікало́гія, -і, ж. (спец.).

Навука, якая вывучае ўласцівасці ядаў і іх уздзеянне на арганізм.

|| прым. таксікалагі́чны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

тапані́мія, -і, ж. (спец.).

Сукупнасць тапонімаў якой-н. мясцовасці, краіны.

Т.

Віцебшчыны.

Т.

Беларусі.

|| прым. тапанімі́чны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

са́льда, нескл., н. (спец.).

Астатак, розніца паміж прыходам і расходам рахунку.

С. гандлёвага балансу.

|| прым. са́льдавы, -ая, -ае.