кандэнса́тар, -а, мн. -ы, -аў, м. (спец.).

Прыбор для кандэнсацыі чаго-н.

К. па́ры.

|| прым. кандэнса́тарны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

капа́л, -у, м. (спец.).

Цвёрдая выкапнёвая смала расліннага паходжання, якая выкарыстоўвалася для прыгатавання лакаў.

|| прым. капа́лавы, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

капёр, -пра́, мн. -пры́, -про́ў, м. (спец.).

Збудаванне над шахтным ствалом для ўстанаўлення пад’ёмніка.

|| прым. капро́вы, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

караці́н, -у, м. (спец.).

Аранжава-жоўты пігмент, які спрыяе ўтварэнню ў арганізме вітаміну A.

У моркве многа караціну.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ката́ліз, -у, м. (спец.).

Узбуджэнне хімічнай рэакцыі або змяненне яе хуткасці пад уздзеяннем каталізатара.

|| прым. ката́лізны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

збой², збо́ю, мн. -і, -яў, м. (спец.).

Замінка ў руху каня.

У канцы дыстанцыі ў скакуна адбыўся з.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

збой³, збо́ю, м. (спец.).

Галава, ногі і вантробы забітай жывёлы як ежа.

Ялавічны з.

|| прым. збо́йны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

зуба́ты, -ая, -ае.

1. Тое, што і зубасты (у 1 знач.).

2. Які мае зубы (спец.).

З. кіт.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

гукара́д, -а, М -дзе, мн. -ы́, -о́ў, м. (спец.).

Рад музычных гукаў, якія размешчаны ў якой-н. паслядоўнасці.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

до́льнік, -а, мн. -і, -аў, м. (спец.).

Від танічнага верша, дзе ў радках супадае толькі колькасць націскных складоў.