абязбо́ліць, ‑лю, ‑ліш, ‑ліць; зак., што.

Штучна зняць боль (пры хірургічнай аперацыі і пад.). Абязболіць роды. Абязболіць замарожваннем.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

адарфава́ць, ‑фую, ‑фуеш, ‑фуе; зак., што.

З дапамогаю арфы выдаліць са збожжа мякіну, насенне пустазелля, смецце і пад.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

аба́бак, ‑бка, м.

Ядомы грыб з губчастай пад нізам буравата-шэрай шапкай на высокай тонкай ножцы; падбярозавік, бабка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

аблётацца, ‑аецца; зак.

Зрабіцца лётнай, здольнай збіраць нектар (пра пчалу); зрабіцца прыгодным для лётання (пра самалёт і пад.).

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

абраўнава́цца, ‑нуецца; зак.

Зрабіцца роўным, гладкім; выраўняцца (аб краях, паверхні чаго‑н.). Свежы насып абраўнаваўся пад коламі машын.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

дыяспо́ра, ‑ы, ж.

Частка расліны, якая натуральна аддзяляецца і служыць для размнажэння (спора, семя, плод, клубень і пад.).

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

мары́льшчык, ‑а, м.

1. Чалавек, які займаецца марэннем насякомых, мышэй і пад.

2. Рабочы, які займаецца марэннем драўніны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

мастыхі́н, ‑а, м.

Вузкая лапатачка або нож для расцірання фарбы, згладжвання мазкоў фарбы і пад. у алейным жывапісе.

[Іт. mestichino.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

мача́ла, ‑ы, ж.

Тонкія доўгія палоскі з лубянога слою ліпавай кары, з якіх вырабляюць рагожу, вяроўкі і пад.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

металазна́ўства, ‑а, н.

Навука, якая вывучае ўласцівасці і будову металаў і законы іх змянення пад уплывам знешняга асяроддзя.