РАБІ́ ((Rabi) Ісідар Айзек) (29.7.1898, г. Рыманаў Падкарпацкага ваяв., Польшча — 11.1.1988),
амерыканскі фізік, адзін з заснавальнікаў радыёспектраскапіі. Чл.Нац.АН ЗША, Амер. акадэміі мастацтваў і навук (1940). Скончыў Корнелскі ун-т (1919). З 1929 у Калумбійскім ун-це (з 1937 праф., з 1967 ганаровы праф.). У 1940—45 нам. дырэктара радыяцыйнай лабараторыі Масачусецкага тэхнал. ін-та. Навук. працы па магнетызме, ядз. фізіцы, спектраскапіі малекулярных пучкоў, квантавай механіцы. Адкрыў ядз.магн. рэзананс на ізаляваных атамах (1937). Распрацаваў рэзанансны метад вымярэння магн. момантаў атамных ядраў (метад Р.), радыёчастотны рэзанансны метад вымярэння дыпольных момантаў малекул (1949—53). Ажыццявіў прэцэзійныя вымярэнні магн. момантаў пратона і дэйтрона, выявіў эл. квадрупольны момант у дэйтрона (1939). Залаты медаль Н.Бора (1967). Нобелеўская прэмія 1944.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
«РАЗМО́ВА ПАЛЯ́КА З ЛІТВІ́НАМ»,
адзін з першых друкаваных свецкіх твораў на Беларусі. Выдадзены ў Брэсце ў 1564 на польскай мове. Аўтар невядомы. Пабудаваны ў форме дыялогу. Падзяляецца на 2 часткі, паміж якімі змешчаны верш «Да палякаў і літвінаў», напісаны, як мяркуюць даследчыкі, А.Воланам. Твор вызначаецца патрыятычнасцю і выкрывае захопніцкія планы польскіх феадалаў у адносінах да ВКЛ. Крытыкуюцца погляды рэакц. польскіх шляхецкіх ідэолагаў на асобу, дзяржаву і грамадства. Аўтар выступае супраць «шляхецкай распусты», гвалту, самавольства феадалаў, абараняе гуманіст. ідэалы: свабоду, роўнасць людзей перад законам, імкненне да агульнай карысці. Падкрэсліваюцца гіст. здабыткі беларусаў і ўкраінцаў, даюцца цікавыя звесткі з гісторыі і культуры ВКЛ.
Літ.:
Сокал С.Ф. «Размова паляка з літвінам» // Помнікі гісторыі і культуры Беларусі. 1972. №1.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РАКЕ́ТНАЕ ПА́ЛІВА,
паліва для ракетных рухавікоў рэчыва ці сукупнасць рэчываў, якія выкарыстоўваюцца ў ракетных рухавіках у якасці крыніцы энергіі і рабочага цела для стварэння рухальнай сілы.
Паводле прызначэння і тыпу рухавікоў адрозніваюць вадкае, гелепадобнае, цвёрдае, гібрыднае (двухкампанентнае Р.п., у якім адзін кампанент цвёрды, другі — вадкі). Найб. пашырана Р.п. вадкае і цвёрдае. ВадкаеР.п. бывае адна-. двух- і шматкампанентнае. Двухкампанентнае мае гаручае (вадкі вадарод, газу, дыметылгідразін і інш.) і акісляльнік (вадкія кісларод, фтор, хлор, тэтрааксід дыазоту і інш.). ЦвёрдаеР.п. падзяляюць на балістычнае (гл.Балістыты) і сумесевыя цвёрдыя Р.п. (гл.Порах). Цвёрдае Р.п., у адрозненне ад вадкага, можа захоўвацца доўгі час (не патрабуецца папярэдняя запраўка рухавіка перад стартам). Выкарыстоўваюць Р.п. ў касм., авіяц., ваен. і інш. галінах тэхнікі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РАМАНІ́ЦКІ (Барыс Васілевіч) (30.3.1891, с. Чарнабай Чаркаскай вобл., Украіна — 24.8.1988),
украінскі акцёр, рэжысёр. Нар.арт.СССР (1944). Скончыў Кіеўскую муз.-драм. школу (1915). З 1913 выступаў у трупе П.Саксаганскага. У 1922 адзін з заснавальнікаў і маст. кіраўнік (да 1948), акцёр і рэжысёр Укр.т-ра імя М.Занькавецкай у Львове. Вастрынёй характарыстык, разнастайнасцю фарбаў вылучаюцца ролі: Чалы («Сава Чалы» І.Карпенкі-Карага), Мікола Задарожны («Украдзенае шчасце» І.Франко), Гайдай («Гібель эскадры» А.Карнейчука), Вайніцкі («Дзядзька Ваня» А.Чэхава), Храпаў («Васа Жалязнова» М.Горкага), Карл («Разбойнікі» Ф.Шылера), Атэла («Атэла» У.Шэкспіра). Паставіў спектаклі «Гібель эскадры» Карнейчука (1933), «На вялікую зямлю» А.Хіжняка (1949). Аўтар кн. «Украінскі тэатр у мінулым і сучасным» (1950). Дзярж. прэмія СССР 1950. Дзярж. прэмія імя Т.Шаўчэнкі 1974.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РАМАНО́ЎСКІ (Васіль Піліпавіч) (15.2.1918. в. Кашэвічы Петрыкаўскага р-на Гомельскай вобл. — 26.1.1992),
бел. гісторык, д-ргіст.н. (1974). Скончыў Мінскі пед.ін-т (1941). З 1946 на парт. і сав. рабоце, у Ін-це гісторыі АНБССР, з 1971 заг. сектара Аддзела навук. інфармацыі па грамадскіх навуках АНБССР. Даследаваў акупац. рэжым і партыз. рух на Беларусі ў Вял.Айч. вайну. Аўтар прац «Супраць фальсіфікацыі гісторыі савецкага партызанскага руху» (1962), «Саўдзельнікі ў злачынствах» (1964), «Праўда гісторыі супраць фальсіфікатараў» (1985) і інш.Адзін з аўтараў кн. «Пра партыйнае падполле ў Мінску ў гады Вялікай Айчыннай вайны» (1961), «Усенародная барацьба на Беларусі супраць нямецка-фашысцкіх захопнікаў у гады Вялікай Айчыннай вайны» (т. 1—3, 1983—85) і інш.).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РУДА́К (Аркадзь Дзянісавіч) (25.12.1911, в. Валосавічы Кіраўскага р-на Магілёўскай вобл. — 14.11.1997),
адзін з кіраўнікоў падполля і партыз. руху ў Вял.Айч. вайну, дзярж. і парт. дзеяч БССР, ген.-маёр (1966). Засл. работнік культуры Беларусі (1980). Скончыў ВПШ пры ЦКВКП(б) (1948). З 1939 1-ы сакратар Гомельскага абкома ЛКСМБ. У Вял.Айч. вайну 1-ы сакратар Гомельскага падп. абкома ЛКСМБ, чл. Гомельскага абкома КП(б)Б і штаба Гомельскага Партыз. злучэння. Пасля вайны ў Гомельскім абкоме, з 1957 1-ы сакратар Мінскага абкома КПБ, кіраўнік спраў СМБССР, у 1960—71 1-ы нам. старшыні КДБ. Чл.ЦККПБ у 1954—61. Дэп. Вярх. СаветаБССР у 1951—71. Аўтар мемуараў «Экзамен на сталасць» (1981).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
żaden
żad|en
займ. ніякі; ні адзін; ніводзін;
~en z dwóch — ніводзін з двух;
to ~en człowiek — гэта не чалавек;
w ~en sposób (żadną miarą) — ніякім чынам;
pod ~nym pozorem — ні ў якім разе;
nie mam ~nego pojęcia — не маю ніякага ўяўлення
Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)
гаро́х, ‑у, М ‑росе, м.
1. Травяністая расліна сямейства бабовых з насеннем у стручках. Скасіць гарох. Абмалаціць гарох. Шчыпаць струкі гароху.
2. Круглае насенне (гарошыны) гэтай расліны, якое скарыстоўваецца для харчавання. Пражаны гарох. Суп з гарохам. □ У кутку стаяла пара кублаў, адзін парожні, а другі з леташнім гарохам.Бядуля.
•••
Бобу ў гаросе шукацьгл. шукаць.
За царом Гарохамгл. цар.
Хто ў боб, хто ў гарохгл. хто.
Як гарох пры дарозе — пра чалавека, якога ўвесь час непакояць, крыўдзяць.
Як у (аб) сцяну (сценку) гарохамгл. сцяна.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
акт, ‑а, М акце, м.
1. Разавае выяўленне чалавечай дзейнасці; учынак, падзея. Уз’яднанне Заходняй Беларусі з Усходняй — важны гістарычны акт. Агрэсіўны акт. Тэрарыстычны акт. □ Смельчакі, якія, зняўшы паставых, укралі Віцю.., завяршылі яшчэ адзін акт сапраўднай дружбы.Брыль.
2. Афіцыйны дакумент; пратакол, запіс аб якім‑н. юрыдычным факце. Дзяржаўны акт на вечнае карыстанне зямлёй. Абвінаваўчы акт. Скласці акт. Старадаўнія акты і граматы.
3. Закончаная частка драматычнага твора або спектакля. Камедыя ў трох актах.
•••
Акты грамадзянскай стану — запісы спецыяльнымі органамі фактаў нараджэння, смерці, шлюбу і пад.
[Лац. actus.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
кра́йнасць, ‑і, ж.
1. Празмернае праяўленне чаго‑н., крайняя ступень чаго‑н. Крайнасці ў поглядах. □ — У цябе, брат, усё крайнасці, няхай ты згары, — заўважыў са смехам Садовіч.Колас.
2.перан. Што‑н. зусім непадобнае на іншае, процілеглае іншаму. Кідацца з адной крайнасці ў другую. □ Нездарма кажуць, што крайнасці сходзяцца, розныя полюсы прыцягваюць адзін другі.Кучар.
3. Вельмі цяжкае і небяспечнае становішча. Давесці да крайнасці.
•••
Да крайнасці — вельмі, надзвычайна, у вышэйшай ступені. Брыгада знаходзілася ў бесперапынных баях і паходах і сілы яе былі напружаны да крайнасці.Шамякін.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)