вытворчая пабудова для памолу зерня з выкарыстаннем энергіі ветру. Былі пашыраны ў многіх краінах Еўропы з 12—13 ст., звычайна мураваныя. На Беларусі вядомы з 16 ст., найб. пашыраны ў 18 — пач. 20 ст., драўляныя. Вярчальны момант ад парных крылаў (звычайна 4), умацаваных на гарыз. вале, праз зубчатыя колы перадаваўся на верт. вал і камяні паставоў. Бываюць ветракі стрыжнёвыя (казловыя, слупавыя) і шатровыя. У стрыжнёвых высокі абшыты дошкамі квадратны ў плане каркас з 2-схільнай страхой (часта з залобкам з боку крылаў) паварочваўся вакол цэнтр. слупа, умацаванага на крыжавіне з тоўстага бярвення — козлах. Больш дасканалыя і магутныя шатровыя ветракі (пашыраны пераважна на У Беларусі) мелі высокі стацыянарны зрубны ці каркасны 8-гранны або круглы аб’ём і рухомую верхнюю частку — шацёр, які разам з крыламі пры дапамозе дышля ставілі супраць ветру. Сустракаліся (пераважна на З і Пн Беларусі) і невял. сядзібныя ветракі (казлоўкі), у т. л. на колах — для перавозкі з месца на месца. Выкарыстоўваліся да сярэдзіны 20 ст.
Я.М.Сахута.
Вятрак з в. Шчолкава Валагодскай вобл. (Расія).Вятрак з в. Русіно Баранавіцкага раёна Брэсцкай вобл.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЭЛЕКТРО́Н (ад грэч. elektron бурштын),
стабільная элементарная часціца з адзінкавым адмоўным зарадам элементарным. Мае масу спакою me = 9,1095 × 10−31кг, спін 1/2 і магн.момант, прыкладна роўны магнетону Бора. Лічыцца. што час жыцця Э. большы за 2∙1022 гадоў. Адносіцца да класа лептонаў. Абазначаецца e (часам e−у адрозненне ад пазітрона). Адкрыты ў 1897 Дж.Дж.Томсанам.
Э. удзельнічае ў эл.-магн., слабым і гравітацыйным узаемадзеяннях элементарных часціц. У класічнай электрадынаміцы Э. апісваецца ўраўненнямі Лорэнца—Максвела; уквантавай механіцы — Шродынгера ўраўненнямі (для нерэлятывісцкіх з’яў) і Дзірака ўраўненнямі (для рэлятывісцкіх з’яў; гл.Адноснасці тэорыя). Характар размяшчэння Э. ў атамных абалонках і запаўнення імі энергетычных узроўняў абумоўлены іх спінам (г.зн. Э. падпарадкоўваюцца Паўлі прынцыпу), што вызначае эл., хім., аптычныя і інш. ўласцівасці атамаў і малекул і вядзе да перыяд. паўтарэння ўласцівасцей хім. элементаў (гл.Перыядычная сістэма элементаў Мендзялеева). Характар руху Э. і іх размеркаванне па энергіях вызначае электраправоднасць, цеплаправоднасць і інш. ўласцівасці цвёрдых і вадкіх цел. Даследаванні ўласцівасцей і асаблівасцей руху Э. стымулявала развіццё фізікі і стварэнне новых галін тэхнікі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
адчыні́цца, ‑чыніцца; зак.
1. Адкрыцца (пра акно, дзверы, века скрыні, куфра і пад.). Я адшчапіў кручок, піхнуў рукою форткі. Акно адчынілася, у хату дыхнула вясна.Брыль.У гэты момант адчыніліся вароты, і ў Гарадок уехала фурманка з гнядым касманогім конікам.Ракітны.
2. Тое, што і адкрыцца (у 5 знач.). [Скрылевіч:] Дзякуючы сяму-таму з дужэйшых, улез у Інстытут сельскай гаспадаркі, які тады толькі што адчыніўся.Крапіва.
3. Стаць даступным, магчымым. Свет новы адчыніўся перад Ігнасём ва ўсёй прывабнай і бліскучай прынаднасці.Мурашка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
нараджэ́нне, ‑я, н.
1.Дзеяннепаводлезнач.дзеясл. нараджаць — нарадзіць і нараджацца — нарадзіцца. //Момант надыходу, з’яўлення, узнікнення на свет. Высока ў неба ўзвіліся жаваранкі, спевам сваім вітаючы нараджэнне дня.В. Вольскі.У грозных бітвах і паходах З дня нараджэння, Як маяк, І праўдай і душой народа Была ты — Партыя мая!Хведаровіч.
2. Дзень, дата, калі хто‑н. нарадзіўся, а таксама святкаванне гэтага дня. У дзень нараджэння імкліва Ляціць тэлеграмны лісток...Лось.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
сузіра́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак., каго-што і без дап.
1. Глядзець, разглядваць, назіраць. Дзяўчаты сядзелі моўчкі і сузіралі.Мурашка.[Каваль] сузіраў гэта нейкі момант і не заўважыў, адкуль і як з’явіўся на падножцы мужчына з маладым і вельмі заклапочаным тварам.Савіцкі.
2. Уяўляць у думках што‑н., унікаць розумам у што‑н. [Дзед] любіў і пасядзець моўчкі, паглыбіўшыся ў свае думкі, нібы сузіраючы пройдзены шлях свайго доўгага жыцця.Машара.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ура́з, прысл.
1.У той жа момант, імгненна; раптам. Машына фыркнула пакрыўджана клубам шызага дыму, ураз падхопленага хлёсткім асеннім ветрам, уздрыгнула, але з месца не скранулася.Быкаў.Андрэй змоўчаў, бо сварка магла разгарэцца ўраз.Чарнышэвіч.
2. За адзін прыём, адразу. Люся зірнула ў вочы Гарбачову, нібы хацела ўраз разгадаць, што задумаў гэты чалавек.Шашкоў.Зрэдку, калі вецер ураз замятаў чалавечыя сляды, атрад хадзіў у далёкія, цёплыя вёскі.Асіпенка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
УНУТРЫКРЫШТАЛІ́ЧНАЕ ПО́ЛЕ,
крышталічнае поле, неаднароднае электрычнае (радзей магн.) поле, якое існуе ўнутры крышталёў і ўздзейнічае на электроны і ядры атамаў.
Электрычнае У.п. мае электрастатычнае (на адлегласцях парадку міжатамных дадатныя і адмоўныя зарады не кампенсуюць адзін аднаго) і абменнае (гл.Абменнае ўзаемадзеянне) паходжанне; напружанасць дасягае 1010В/м. Мае сіметрыю, якая вызначаецца сіметрыяй крышталёў. Абумоўлівае расшчапленне энергет. узроўняў электронаў у атаме (гл.Зонная тэорыя, Штарка з’ява). Эфекты, выкліканыя эл. У.п., важныя для магнітаўпарадкаваных рэчываў і дамешкавых парамагн. іонаў у крышталях (гл.Парамагнетызм) яны вызначаюць магн.момант іона, магнітную анізатрапію, магнітастрыкцыю, а таксама спектраскапічныя ўласцівасці крышталя. Магнітнае У.п. мае эл.-магн. і абменнае паходжанне. Эл.-магн. ўклад (за кошт дыполь-дыпольнага ўзаемадзеяння) невялікі (105А/м), абменныя палі значныя (напружанасць дасягае 108А/м). Выяўляецца ў расшчапленні ўзроўняў парамагн. іонаў і ядраў (гл.Зеемана з’ява). Даследаванне магн. У.п. дае звесткі пра магн. ўласцівасці рэчыва, характар хім. сувязі ў крышталі і інш. У.п. даследуюцца пры дапамозе аптычнай спектраскапіі, электроннага парамагнітнага рэзанансу, ядзернага магнітнага рэзанансу, Мёсбаўэра эфекту і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ко́зыр, ‑а, м.
1. Карта той масці, якая лічыцца старшай і б’е любую карту другіх масцей. Біць козырам. Хадзіць з козыра.
2. Пра тое, што можа даць у неабходны момант перавагу ў чым‑н. Мадэрністы, калі іх лаюць за гвалт над здаровым сэнсам, любяць выстаўляць адзін козыр: гэта арыгінальна!У. Калеснік.
•••
Козыр бітычый — пра чый‑н. пройгрыш, правал.
Усе козыры ў рукахукаго — хто‑н. мае ўсё неабходнае для ажыццяўлення пастаўленай мэты.
Хадзіць козырамгл. хадзіць.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
прыбо́й, ‑ю, м.
1. Хвалі, якія б’юць у бераг. Шумеў марскі прыбой, уздымаліся, гойдаліся цяжкія хвалі.Лынькоў.Праз момант маці пачула, як зашуршэлі пад яго нагамі дробныя, яшчэ не намочаныя прыбоем каменьчыкі.Кулакоўскі.// Шум, які ўтвараюць гэтыя хвалі. Цяпер і я сяджу у пальмавых алеях, Гляджу у даль і слухаю прыбой...Гурло.
2. Месца каля берага, куды б’е хваля. Зона прыбою. Паласа прыбою.
3.Спец. Павелічэнне ў аб’ёме (кучы камення), якое атрымліваецца пасля драбнення буйнага каменю на шчэбень.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
старт, ‑у, М ‑рце, м.
1.Момант пачатку спартыўных спаборніцтваў. Узяць старт. □ Барацьба за першае месца ў гонках з раздзельным стартам цікава тым, што ні адзін з удзельнікаў не ведае, з якой хуткасцю ідуць яго сапернікі.«Беларусь».//Момант узлёту лятальнага апарата. Цяжкі карабель немэтазгодна саджаць на планету, бо на старт затраціцца значная частка запасаў паліва.Шыцік.//перан. Пачатак чаго‑н. Ёсць свая праўда ў дзіцячай мары. Мара, яна ж старт бярэ ад жыцця.«Маладосць».Пройдзе люты — Мой старт пажыццёвы, Прашуміць, як віхор, нада мной.Прыходзька.
2. Месца, з якога пачынаюцца спаборніцтвы па хадзьбе, бегу, яздзе, плаванню. Каля старту сабралася шмат балельшчыкаў.Сіняўскі.// Месца, з якога праводзіцца ўзлёт лятальнага апарата. Услед за ім [самалётам] усе самалёты парулілі на старт, а пасля ўзляцелі.Алешка.
•••
На старт! — каманда спартсмену заняць месца на старце (у 2 знач.).
[Англ. start.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)