ПАТЭНЦЫЯ́Л у фізіцы,

характарыстыка фіз. сілавых палёў (эл., магн., гравітацыйных), а таксама палёў вектарных фіз. велічынь (напр., поля скарасцей у вадкасці). Ідэя П. напанавана прапанавана Ж.Л.Лагранжам (1775) і П.С.Лапласам (1782), тэорыя створана незалежна Дж.Грынам (1828) і К.Ф.Гаўсам (1840).

Для вектарнага поля a→ = a→ ( x, y, z ) , зададзенага ў пункце з каардынатамі x, y, z, П. (патэнцыяльнай функцыяй) з’яўляецца такая скалярная функцыя U = U(x, y, z), што a→ = gradU (гл. Градыент); у гэтым выпадку вектарнае поле a→ наз. патэнцыяльным. Часам П. наз функцыю φ(x, y, z) = −U(x, y, z). П. выкарыстоўваецца для апісання узаемадзеяння часціцы з полем і адшукання фіз. палёў па зададзеных размеркаваннях іх крыніц (гл. Поля тэорыя). П. электрастатычны — энергетычная характарыстыка электрастатычнага поля. Вызначаецца формулай φ = W/q, дзе W — патэнцыяльная энергія ўзаемадзеяння эл. зараду q з электрастатычным полем, напружанасць якога E→ = −gradφ . П. вызначаецца з дакладнасцю да адвольнай пастаяннай (найб. важнае значэнне мае рознасць патэнцыялаў). Адзінка П. электрастатычнага ў СІ — вольт.

А.​І.​Болсун.

т. 12, с. 186

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

фрэнало́гія

(ад гр. phren = розум, душа + -логія)

антынавуковая тэорыя аб наяўнасці сувязі псіхалагічных і маральных асаблівасцей чалавека з формай яго чэрапа.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ЛЬЮ́ІС ((Lewis) Уільям Артур) (н. 23.1.1915, Кастры),

англійскі эканаміст. Скончыў Лонданскую школу эканомікі (1937), дзе і працаваў. З 1948 у Манчэстэрскім, з 1963 у Прынстанскім ун-тах. З 1970 заснавальнік і прэзідэнт Карыбскага банка развіцця. Навук. працы па пытаннях і мадэлях развіцця эканомікі краін трэцяга свету. Аўтар кнігі «Тэорыя эканамічнага росту» (1955). Нобелеўская прэмія 1979 (разам з Т.Шульцам).

т. 9, с. 390

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ПАРАДЫ́ГМА (ад грэч. paradeigma прыклад, узор),

1) навук. тэорыя, увасобленая ў сістэме паняццяў, якія выражаюць істотныя рысы рэчаіснасці.

2) Зыходная канцэптуальная схема, мадэль пастаноўкі праблем і іх вырашэння, метадаў даследавання, якія пануюць на працягу пэўнага гіст. перыяду ў навук. супольнасці.

3) Паняцце, якое выкарыстоўваецца ў філасофіі антычнасці і сярэднявечча для характарыстыкі ўзаемаадносін духоўнага і рэальнага свету.

т. 12, с. 83

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

місты́чны, ‑ая, ‑ае.

1. Які мае адносіны да містыкі і містыцызму. Містычная тэорыя. // Прасякнуты містыкай. Містычная паэзія. □ Апан[а]ваны бадай што містычным жахам, Нявада ўбег у хату. Чорны.

2. перан. Які нельга растлумачыць, незразумелы. У .. разуменні [прадстаўнікоў буржуазна-дваранскай дэкадэнцкай літаратуры] паэт — жрэц, тэург, а творчы акт — таемнае, містычнае натхненне, у час якога ён выракае нейкую вышэйшую нябесную праўду. Івашын.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

позна́ние

1. пазна́нне, -ння ср.;

тео́рия позна́ния тэо́рыя пазна́ння;

2. (знание) ве́ды, -даў ед. нет;

у него́ больши́е позна́ния в медици́не у яго́ вялі́кія ве́ды ў медыцы́не.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

гермене́ўтыка

(гр. hermeneutikos = які датычыць тлумачэння)

тэорыя тлумачэння цяжкіх для разумення тэкстаў, перш за ўсё старажытных рукапісаў і старадрукаў (параўн. экзегетыка 1).

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

оуэні́зм

[ад англ. R. Owen = прозвішча англ. палітычнага і грамадскага дзеяча (1771—1850)]

тэорыя ўтапічнага сацыялізму, распрацаваная Р. Оуэнам і яго паслядоўнікамі.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

таксано́мія

(ад гр. taksis = парадак, лад + -номія)

тэорыя і метады класіфікацыі раслін і жывёл, а таксама распрацоўка правіл класіфікацыі і вылучэнне таксонаў.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

навуко́вы

1. нау́чный;

н. супрацо́ўнік — нау́чный сотру́дник;

~вая тэо́рыя — нау́чная тео́рия;

2. (связанный с организацией научной деятельности) учёный; нау́чный;

~вае тавары́ства — нау́чное о́бщество;

~вая ступе́нь — учёная сте́пень

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)