СО́ФТБОЛ (англ. softball літар. — мяккі мяч),

спартыўная камандная гульня з мячом; разнавіднасць бейсбола. 2 варыянты: т. зв. «фаст-піч» і «слоў-піч». Каманда складаецца з 9—10 гульцоў. Гуляюць на ромбападобным корце з даўж. бакоў 18,3—19,8 м. Інвентар: драўляная або метал. біта даўж. 86,5 см; мяч (з расл. пуху або сінт. матэрыялаў) дыяметрам 9,5 см, пальчаткі, ахоўныя маскі, камізэлькі.

Узнік у Ірландыі ў сярэднія вякі. У сучасным выглядзе склаўся ў ЗША у канцы 19 — пач. 20 ст. Міжнар. федэрацыя С. заснавана ў 1952. Чэмпіянаты свету для мужчын і жанчын праводзяцца з 1965 раз у 2 гады. Найб. пашыраны ў Аўстраліі, ЗША, Канадзе, Кубе, Мексіцы, Японіі і інш.

т. 15, с. 91

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ТУРБАВІНТАВЫ́ РУХАВІ́К,

авіяцыйны газатурбінны рухавік, у якога цяга ствараецца ў асн. паветраным вінтом, а дадатковая (8—12%) — рэакцыяй патоку газаў, што выцякаюць з рэактыўнага сапла; тып кампрэсарнага паветрана-рэактыўнага рухавіка.

Адна з асн. частак Т.р. — камера згарання, у якую паступае сціснутае (у паветразаборніку і кампрэсары) атм. паветра і ўпырскваецца хім. паліва (авіяц. газа). Энергет. характарыстыкай Т.р. з’яўляецца эквівалентная магутнасць, роўная суме магутнасцей паветранага вінта і рэактыўнага струменя. Шырока выкарыстоўваюцца на дагукавых пасажырскіх і грузавых самалётах. Разнавіднасць Т.р. — турбавінтавентылятарны рухавік, у якім выкарыстаны паветраны вінт памешанага дыяметра (вінтавентылятар) з вял. колькасцю шырокіх тонкіх шаблепадобных лопасцей.

Схема турбавінтавога рухавіка: 1 — паветразаборнік; 2 — паветраны вінт; 3 — рэдуктар; 4 — кампрэсар; 5 — камера згарання; 6 — турбіна; 7 — рэактыўнае сапло.

т. 16, с. 38

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ФЛАКУЛЯ́ЦЫЯ (ад лац. flocculi камякі),

злучэнне калоідных часцінак у рыхлыя камякападобныя агрэгаты (флокулы); разнавіднасць каагуляцыі.

Адбываецца ў вадаёмах пад уздзеяннем прадуктаў жыццядзейнасці арганізмаў, пры водападрыхтоўцы і ачыстцы сцёкавых вод — з дапамогай спец. дабавак (флакулянтаў) і паскараецца пры цеплавым або мех. уздзеянні. Найб. эфектыўныя флакулянты ў водных асяроддзях — актыўная крэмніевая к-та і арган. палімеры (напр., крухмал, эфіры цэлюлозы). У калоідных сістэмах з неаднароднай дысперснай фазай адрозніваюць Ф. агульную (невыбіральную) і селектыўную (выбіральную). Пры агульнай флокулы ўтвараюцца сукупнасцю часцінак рознага паходжання, пры селектыўнай Ф. — пераважна часцінкамі аднаго з кампанентаў дысперснай фазы. Выкарыстоўваецца ў тэхналогіі водападрыхтоўкі, пры вылучэнні каштоўных прадуктаў з адходаў вытв-сці, абеззаражванні прамысл. сцёкавых вод і інш.

т. 16, с. 423

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ларне́т

(фр. lorgnette)

1) складныя акуляры з ручкай;

2) уст. разнавіднасць манокля.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

а́спід​2

(гр. iaspis, -idos)

слаісты мінерал чорнага колеру, шчыльная разнавіднасць сланцу.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

а́ўта

(ісп. auto)

разнавіднасць рэлігійных драматычных прадстаўленняў у сярэдневяковай Іспаніі і Партугаліі.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

бактэро́іды

(ад бактэрыі + -оід)

разнавіднасць клубеньчыкавых бактэрый; развіваюцца на каранях бабовых раслін.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

гіялі́т

(ад гр. hyalos = шкло + -літ)

мінерал класа сілікатаў, празрыстая разнавіднасць апалу.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

алігакла́з

(ад аліга- + гр. klasis = разлом)

пародаўтваральны мінерал класа сілікатаў, разнавіднасць плагіяклазу.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

галме́й

(ням. Galmei, ад с.-лац. calamina)

мінерал, шчыльная, дробназярністая разнавіднасць каламіну.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)