була́ны

(цюрк. bulan)

светла-жоўты з чорнай грывай і чорным хвастом (пра масць коней).

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

пікі́раваць

(фр. piquer = літар. калоць)

зніжацца амаль вертыкальна і на вялікай хуткасці (пра самалёт).

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

сімвалі́чны

(гр. symbolikos)

1) які мае скрыты сэнс;

2) мізэрна малы (пра платы, сумы).

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

фітапатало́гія

(ад фіта- + паталогія)

навука пра хваробы раслін і меры барацьбы з такімі хваробамі.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

мадулява́ць, -лю́ю, -лю́еш, -лю́е; незак. (спец.).

1. Пераходзіць з адной танальнасці ў другую (пра музычныя гукі).

2. Змяняцца, пераўтварацца (пра электрычныя ваганні).

|| наз. мадуля́цыя, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

беспрабу́дны, -ая, -ае.

1. Пра сон: моцны, працяглы.

Б. сон.

Спаць беспрабудна (прысл.).

2. перан. Пра п’яніц, п’янства: бесперапынны, пастаянны.

Б. п’яніца.

|| наз. беспрабу́днасць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

каржакава́ты, -ая, -ае.

1. Пра дрэва: нізкі, з тоўстым сукаватым ствалом.

К. дуб.

2. Невысокі, шыракаплечы, моцнага целаскладу (пра чалавека, яго постаць).

|| наз. каржакава́тасць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

паўма́звацца, 1 і 2 ас. адз. не ўжыв., -аецца; -аемся, -аецеся, -аюцца; зак.

Умазацца, замазацца — пра ўсіх, многіх або пра ўсё, многае.

Дзеці паўмазваліся ў гразь.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

pleśnieć

незак. цвісці (пра хлеб і інш.), зацвітаць, плеснець, броснець (пра вадкасці)

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

roztwierać

незак.

1. адчыняць (пра дзверы і інш.);

2. растульваць (пра кветкі)

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)