пікава́рня Прадпрыемства, дзе варылі гудрон для прасмольвання канатаў (Слаўг.).

□ ур. Пікаварня (паўднёвая частка г. Прапойска) Слаўг.

Беларускія геаграфічныя назвы. Тапаграфія. Гідралогія. (І. Яшкін, 1971, правапіс да 2008 г.)

лака́ут, ‑а, М ‑уце, м.

Закрыццё прадпрыемства з адначасовым масавым звальненнем рабочых як адна з форм класавай барацьбы буржуазіі супраць рабочага класа. На некаторых заводах быў абвешчаны лакаут і агульны разлік рабочых. Гартны.

[Англ. lock out — замыкаць дзверы перад кім‑н.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

друка́рня, ‑і, ж.

Прадпрыемства, у якім друкуюцца кнігі, газеты і іншыя выданні. Атрымаць кнігі з друкарні. □ Рэдактар чытаў толькі што прынесеныя з друкарні палосы заўтрашняга нумару газеты — гэта была яго штовячэрняя работа. Хадкевіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПІ́НСКІ ФАНЕ́РНЫ ЗАВО́Д.

Засн. ў г. Пінск Брэсцкай вобл. ў 1880. У Вял. Айч. вайну разбураны. Адноўлены ў 1944 як фанерна-запалкавы камбінат. У гэтым жа годзе да яго далучана запалкавая ф-ка. У 1963 далучаны Гарадзішчанскі фанерны цэх, у 1964 пабудаваны новы будынак фанернага цэха, у 1965 уведзены ў дзеянне цэх драўнінна-стружкавых пліт. З 1971 — галаўное прадпрыемства Пінскага вытв. дрэваапр. аб’яднання «Пінскдрэў». З 1992 запалкавая вытв-сць набыла самастойнасць, стала наз. Пінская запалкавая фабрыка і ўвайшла ў «Пінскдрэў» як філіял. У 1998 вытв-сці галаўнога прадпрыемства падзяліліся на самастойныя з-ды, фанерны завод стаў самастойным і пад сучаснай назвай увайшоў у «Пінскдрэў» як філіял. Асн. прадукцыя (2001): фанера клееная, гнутаклееныя дэталі для мэблі.

М.​А.​Галавешкін.

т. 12, с. 374

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

авіякампа́нія

(ад авія- + кампанія)

авіятранспартнае прадпрыемства, якое ажыццяўляе міжнародныя і ўнутраныя паветраныя зносіны.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

пашта́мт

(ням. Postamt)

прадпрыемства, якое ажыццяўляе ўсе віды паштовай, тэлеграфнай і тэлефоннай сувязі.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

хе́джэр

(англ. hedger)

прадпрыемства, банк, фермер або іншы гаспадарчы суб’ект, які ажыццяўляе хедж.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ǘberführen I vt

1) пераво́зіць

2) пераво́дзіць (у іншую ўстанову)

3) перадава́ць (ва ўласнасць);

den Betríeb in privátes Éigentum ~ перада́ць прадпрые́мства ў прыва́тную ўла́снасць, прыватызава́ць прадпрые́мства

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

wildcat

[ˈwaɪldkæt]

n.

1) Zool. рысь f.

2) запа́льчывы чалаве́к

3) рызыко́ўнае гандлёвае прадпрые́мства

•

- wildcat stocks

- wildcat strike

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

АЎТАМАБІ́ЛЬНЫ ПАРК, аўтапарк,

1) сукупнасць аўтатранспартных сродкаў (легкавых, грузавых і спец. аўтамабіляў, аўтобусаў, аўтацягачоў і прычэпаў), якія знаходзяцца на балансе прадпрыемства, установы, вайсковай часці.

2) Месца, спецыяльна адведзенае і абсталяванае для захоўвання (стаянкі), абслугоўвання і рамонту аўтатэхнікі.

т. 2, с. 112

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)