горад на Пд В’етнама, на р. Сайгон, за 80 км ад упадзення яе ў Паўд.-Кітайскае мора. Засн. ў 1778. Да 1976 наз. Сайгон, Saigon, 3,6 млн.ж. (1996). Разам з прыгарадамі складае асобную адм. адзінку. Трансп. вузел. Міжнар. аэрапорты Таншаннют і Б’енхаа. Марскі порт на р. Сайгон. Гал.прамысл. цэнтр В’етнама. Прам-сць: лёгкая, харч., піваварная, дрэваапр., хім. (у т. л. каўчук), машына- і суднабуд., металаапр., цэментавая; зборачныя (эл.-тэхн., радыёэлектронныя) прадпрыемствы. Маст. рамёствы. Цэнтр рыбалоўства. Ун-т. Музеі. Рэгулярная планіроўка, каналы. Будысцкія пагады Салой і Вінь-Нгіем і інш.арх. помнікі 18 ст.
Першапачаткова на месцы Х. было паселішча кхмераў. У 1675 гэту тэр. захапілі в’етнамцы і засн. ў 1778 г. Сайгон. У час вайны з В’етнамам горад спалены франц. войскамі, у 1860 адбудаваны як франц. крэпасць. З 1867 адм. цэнтр франц. калоніі Кахінхіна (паўд. вобласці В’етнама), еўрапеізаваны і стаў хутка развівацца. У 1941—45 акупіраваны яп. войскамі. 25.8.1945 у Сайгоне перамагла Жнівеньская рэвалюцыя 1945, у выніку якой скінута ўлада японцаў. У вер. 1945 заняты англа-франц. дэсантам. У 1954—75 тут знаходзілася рэзідэнцыя паўд.-в’етн. ўрада. 30.4.1974 Сайгон вызвалены ўзбр. сіламі Часовага рэв. ўрада Рэспублікі Паўд. В’етнам. З 1976 у Сацыялістычнай Рэспубліцы В’етнам, перайменаваны ў Х. у гонар Хо Шы Міна.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ША́БЛЯ (венг. szablya ад szabni рэзаць),
від сякучай або сякуча-колючай халоднай зброі. Складаецца са стальнога клінка з выгнутым лязом, увагнутай спінкай, вастрыём на канцы і эфеса (рукаятка з цемляком і крыжавіны з перакрыжаваннем ва ўсх. Ш., або рукаяткі і гарды ў еўрап. Ш.); укладваецца ў ножны. Даўжыня 800—900 мм, шырыня 3—3,5 см. Першапачаткова вядома ў Персіі, Асірыі, Егіпце. У 9 ст. ад хазараў, полаўцаў і печанегаў трапіла на ўсх.-слав. землі; у рус. летапісах згадваецца з 10 ст. На Беларусі пад уплывам польскага і венг.ваен. мастацтва Ш. шырока выкарыстоўвалася з канца 16 ст., калі стала часткай баявога рыштунку лёгкай кавалерыі і ўлюбёнай зброяй шляхты. У 17 ст. шабельнікі ВКЛ сканструявалі «фурдумент» — спец. шчыток, які закрываў кісць рукі. Ш. бел. майстроў, у прыватнасці магілёўскіх, у 17 ст. карысталіся попытам у Польшчы і Расіі. З 18 ст. ў Еўропе і Расіі Ш. была на ўзбраенні лёгкай конніцы і каманднага складу ўсіх родаў войск. У 1881 у рас. арміі заменена шашкай і захавалася толькі ў гвардыі як парадная зброя. У СССР у 1940 уведзена парадная Ш. для генералаў, у 1949 заменена корцікам. Ш. эспадрон (франц. espadon ад ісп. espada шпага), колючая і сякучая зброя ў спарт.фехтаванні.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
Напопускі ’наўздагон’ (карэл., Сцяшк. Сл.). З на-, по- і пускаць, параўн. прыпусціць ’кінуцца бегчы’, рус.взапуски ’навыперадкі’ і інш., першапачаткова, відаць, ад папусціць ’уступіць, паддацца, даць сябе апярэдзіць’, словаўтварэнне як у наперагонкі (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Не́туці ’няма’ (Касп., в.-дзв., расон., шум., Сл. ПЗБ), рус.нетути, нетуть ’тс’. Да нет (нету), ‑ці (‑ти, ‑ть), першапачаткова форма dat. ethicus 2‑й ас. адз. л. асабовага займенніка (Фасмер, 3, 67).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Пу́льхлы ’мяккі, пушысты’ (Нас., Бяльк.), часцей пу́льхны ’пухкі, рыхлы’ (ТСБМ, Гарэц., Сл. ПЗБ). Запазычана з польск.pulchny ’тс’ < puchlny, першапачаткова пра хлеб, цеста ад puchły ’пышны, надуты’ (Банькоўскі, 2, 963, 965), гл. пухнуць.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Пялётка ’бярэт’ (паст., Сл. ПЗБ). Запазычана з польск.pilotka ’пілотка’, ад pilot ’пілот’, г. зн. ’шапка, першапачаткова характэрная для пілотаў’, параўн. піло́тка ’від вайсковай шапкі’ (запазычана з рус.пило́тка ’тс’, ад пило́т ’лётчык’).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Варша́ўка ’гатунак бульбы’ (Янк. I, Шатал.). Мабыць, першапачаткова «варшаўская бульба». Параўн. укр.мазурки ’гатунак бульбы’, польск.дыял.warszawiaki ’тс’ (Карловіч, 6, 73).
Ва́ршаўка ’атора; машына для ачысткі ад мякіны змалочанага зерня’ (Янк. Мат.). Няясна.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Перапу́шчаны ’ператоплены’ (Скарбы), перапусці́ць ’ператапіць (пра тлушч)’ (карэл., Шатал.). Да пушча́ць ’дазваляць вольна цячы’: пушчаць кроў (Нас.), магчыма, польск.przepuścić ’ператапіць’, першапачаткова — ’пускаць праз што-небудзь (цераз вароты, праз вузкую адтуліну, рэшата і пад.)’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Раска́ты мн. л. ’двухкалёсны воз для вывазу лесу’ (Касп.), ’калёсы (воз) для возкі бярвенняў’ (Бяльк., Мат. Маг.). Ад раскаці́ць ’расцягнуць, развесці’, першапачаткова ’расцягнуць пярэднюю і заднюю частку воза, каб павялічыць яго даўжыню’, гл. каціць.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Сабіздра́л ’хто легкадумны’, савіздра́л ’хвалько’ (шальч., Сл. ПЗБ). З польск.Sowizdrzał; першапачатковаSownoćiardłek, пераклад ням.Eulenspiegel, імя народнага жартаўніка і веселуна, персанажа рамана Ш. Дэ Кастэра “Легенда пра Уленшпігеля і Ламе Гудзака” (Брукнер, 508).