ХО́БНАЕ,

вёска ў Калінкавіцкім р-не Гомельскай вобл., на аўтадарозе Вял. Аўцюкі—Вял. Бор. Цэнтр сельсавета і унітарнага прадпрыемства. За 38 км на ПдУ ад г. Калінкавічы, 100 км ад Гомеля, 15 км ад чыг. ст. Маканавічы. 395 ж., 180 двароў (2003). Лясніцтва. Сярэдняя школа-сад, клуб, б-ка, аддз. сувязі. Брацкая магіла сав. воінаў і партызан. Помнік землякам, якія загінулі ў Вял. Айч. вайну.

т. 17, с. 37

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ХО́ЛМЕЧ,

вёска ў Рэчыцкім р-не Гомельскай вобл., на правым беразе р. Дняпро, каля аўтадарогі Лоеў—Рэчыца. Цэнтр сельсавета і камунальнага с.-г. унітарнага прадпрыемства. За 30 км на ПдУ ад горада і чыг. ст. Рэчыца, 65 км ад Гомеля. 1263 ж., 502 двары (2003). Участак раённага водаканала. Сярэдняя і дзіцяча-юнацкая спарт. школы, Палац культуры, б-ка, бальніца, амбулаторыя, аптэка, аддз. сувязі. Брацкая магіла сав. воінаў.

т. 17, с. 45

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ЦЬЕТЭ́, Тыетэ (Tieté),

рака на ПдУ Бразіліі, левы прыток р. Парана. Даўж. 1130 км, пл. бас. 72 тыс. км². Вытокі ў гарах Сера-ду-Мар, каля ўзбярэжжа Атлантычнага ак.; цячэ па Бразільскім пласкагор’і, утварае парогі; перад вусцем — вадаспад Ітапура (выш. 22 м). Летнія паводкі. Сярэдні расход вады ў ніжнім цячэнні каля 620 м³/с. У бас. Ц. вадасховішча, ГЭС. На Ц. г. Сан-Паўлу.

т. 17, с. 159

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ЦЯЛУ́ША,

вёска ў Бабруйскім р-не Магілёўскай вобл. Цэнтр сельсавета і калгаса. За 20 км на ПдУ ад г. Бабруйск, 120 км ад Магілёва, 15 км ад чыг. ст. Цялуша. 588 ж., 257 двароў (2003). Сярэдняя школа-сад, клуб, б-ка, бальніца, аптэка, аддз. сувязі. Брацкая магіла сав. воінаў. Магіла Н.​А.​Варанцовай-Вельямінавай (унучка А.​С.​Пушкіна). Помнік архітэктуры — Свята-Мікольская царква (канец 19 ст.).

т. 17, с. 193

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ЧА́ПУНЬКА, Шылве,

рака ў Іўеўскім р-не Гродзенскай вобл., правы прыток р. Бярэзіна (бас. Нёмана). Даўж. 38 км. Пл. вадазбору 311 км². Пачынаецца каля г.п. Юрацішкі, упадае ў Бярэзіну за 2,5 км на ПдУ ад в. Чапунь. Прытокі: Гарача, Сіма, Вярэнка. Даліна ў сярэднім і ніжнім цячэнні — невыразная. Пойма забалочаная, большая ч. асушана. Рэчышча на працягу 28 км ад вытоку каналізаванае, шыр. ў нізоўі да 12 м.

т. 17, с. 219

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ЯЖГІ́НЯ,

возера ў Міёрскім р-не Віцебскай вобл., у бас. р. Дзісна, за 17 км на ПдУ ад г. Міёры, у межах гідралагічнага заказніка Ельня, на балоце Мох. Пл. 0,78 км², даўж. 1,1 км, найб. шыр. 800 м, даўж. берагавой лініі 3,25 км. Пл. вадазбору 2 км². Катлавіна рэшткавага тыпу, акруглая. Схілы катлавіны невыразныя. Берагі забалочаныя, сплавінныя. На Пд злучана канавай з воз. Валозева.

т. 18, кн. 1, с. 244

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ДНЯПРО́ЎСКА-ДАНЕ́ЦКАЯ ЎПА́ДЗІНА,

тэктанічная структура на тэр. Украіны і на крайнім ПдУ Беларусі, асн. ч. Прыпяцка-Дняпроўска-Данецкага аўлакагену. На ПнУ мяжуе з Варонежскім крышт. масівам, на ПдЗ — з Украінскім крышталічным шчытом, на ПдУ сучляняецца з Данецкім складкавым збудаваннем, на ПнЗ праз глыбока апушчаную Брагінска-Лоеўскую седлавіну зліваецца з Прыпяцкім прагінам.

Д.-Д.ў. мае выгляд ровападобнага прагіну, абмежаванага глыбіннымі разломамі. Даўж. больш за 700 км, шыр. 100—120 км. Макс. глыбіня залягання крышт. фундамента ў яе межах каля 12 км. Упадзіна запоўнена палеазойскімі, мезазойскімі і кайназойскімі асадкавымі ўтварэннямі. якія залягаюць на няроўнай паверхні крышт. фундамента. У межах упадзіны вылучаюць паўн. і паўд. прыбартавыя зоны ступеньчатых апусканняў і Дняпроўска-Данецкі грабен, які падзяляецца на Дняпроўскі грабен, зону сучлянення з Данецкім складкавым збудаваннем і Чарнігаўска-Брагінскі выступ. На тэр. ўпадзіны інтэнсіўна выявілася саляная тэктоніка. Развівалася ўпадзіна ўздоўж буйных разломаў у крышт. фундаменце паўн.-зах. распасцірання. Пачатак фарміравання адносіцца да канца сярэдняга або пачатку позняга дэвону. Апусканне тэр. адбывалася з перапынкамі да чацвярцічнага часу. Найб. інтэнсіўна сыходныя тэктанічныя рухі выявіліся ў дэвоне і ў ранняпермскі час. У асадкавай тоўшчы Д.-Д.ў. выяўлены радовішчы нафты, газу, гіпсу, вугалю, кам. солі, мелу і інш. карысных выкапняў.

т. 6, с. 171

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

БЛУ́ЖА,

вёска ў Беларусі, у Пухавіцкім р-не Мінскай вобл. Цэнтр сельсавета і калгаса. За 15 км на ПдУ ад г. Мар’іна Горка, 78 км ад Мінска, 8 км ад чыг. ст. Талька, раз’езд на чыг. лініі Асіповічы—Мінск. 588 ж., 189 двароў (1995). Сярэдняя школа, Дом культуры, б-ка, камбінат быт. абслугоўвання, аддз. сувязі. Музей і магіла Героя Сав. Саюза М.​П.​Чэпіка. Брацкая магіла сав. воінаў і партызанаў.

т. 3, с. 196

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ГАРА́НЫ,

вёска ў Полацкім р-не Віцебскай вобл., на правым беразе р. Зах. Дзвіна. Чыг. ст. на лініі Полацк—Віцебск. На аўтадарозе Полацк—Віцебск. Цэнтр сельсавета і калгаса-камбіната. За 18 км на ПдУ ад г. Полацк, 77 км ад Віцебска. 750 ж., 273 двары (1996). Лясніцтва. Сярэдняя і муз. школы, клуб, б-ка, бальніца, аддз. сувязі. Брацкая магіла сав. воінаў і партызан. Каля вёскі гарадзішча (7—2 ст. да н.э.).

т. 5, с. 50

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ГАРНАСВЕ́ЧЧА, Дыбалёўскае возера,

у Бешанковіцкім р-не Віцебскай вобл., у бас. р. Ула, за 17 км на ПнЗ ад г.п. Бешанковічы. Пл. 0,63 км², даўж. 2,1 км, найб. шыр. 500 м, даўж. берагавой лініі 5,05 км. Пл. вадазбору 13,7 км².

Схілы катлавіны выш. да 10 м, пад лесам, на ПдУ разараныя. Берагі супадаюць са схіламі. Злучана ручаём з воз. Плацішна, упадае Бортніцкі канал, выцякае ручай у р. Ула.

т. 5, с. 66

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)