БЕЛАЕ́НКА (Яўген Дзмітрыевіч) (н. 9.11.1947, г. Мурманск),
бел.хірург.Д-рмед.н. (1992). Скончыў Мінскімед.ін-т (1972). З 1975 у Бел.НДІ траўматалогіі і артапедыі (з 1993 дырэктар). Навук. працы па дыягностыцы і хірург. лячэнні хвароб суставаў, па даследаванні працэсаў трэння і зношвання сустаўных храсткоў, па стварэнні новых прэпаратаў для аховы храсткоў ад дэструкцыі і павелічэнні іх рэпарацыйных здольнасцяў пры паталогіі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АЛЬХІМО́ВІЧ (Віктар Міхайлавіч) (н. 28.8.1941, г. Заслаўе Мінскага р-на),
бел. вучоны ў галіне кардыялогіі. Д-рмед.н. (1989). Скончыў Мінскімед.ін-т (1970). З 1977 у Бел.НДІ кардыялогіі. Навук. працы па тэсціраванні сардэчна-сасудзістай сістэмы і спосабах аднаўленчага лячэння сардэчна-сасудзістых хвароб.
Тв.:
Реография: Импедансная плетизмография. Мн., 1978 (у сааўт.);
Инструментальные методы исследования в кардиологии: Руководство. Мн., 1994 (у сааўт.).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БУРА́К (Аляксандр Кандратавіч) (12.2.1918, г. Дзяржынск Мінскай вобл. — 24.12.1993),
Герой Сав. Саюза (1945). Скончыў Мінскі аэраклуб (1938), Адэскую ваен.авіяц. школу лётчыкаў (1940), Вышэйшыя афіцэрскія лётна-тактычныя курсы (1945, 1951). У Чырв. Арміі з 1938. З 1942 на Бранскім, Калінінскім, 1-м і 4-м Укр. франтах: лётчык, камандзір звяна, нам. камандзіра эскадрыллі штурмавога авіяпалка. Зрабіў 128 баявых вылетаў. Да 1956 у Сав. Арміі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВІ́СМАНТ (Францішак Іванавіч) (н. 12.6.1950, г. Ліда Гродзенскай вобл.),
бел. вучоны-фізіёлаг. Д-рмед.н. (1990), праф. (1996). Скончыў Мінскімед.ін-т (1973). З 1976 працуе ў ім. Навук. працы па фізіялогіі і патафізіялогіі тэрмарэгуляцыі; пра ролю ферментаў і фармакалагічных рэчываў у цэнтр. механізмах гіпертэрмічных эфектаў.
Тв.:
Об участии пептигидролаз мозга в центральных механизмах терморегуляции при перегревании и пирогеналовой лихорадке // Нейропептиды и терморегуляция. Мн., 1990.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГЕ́РУС (Аляксей Іванавіч) (26.9.1932, в. Юзэфіны Дзятлаўскага р-на Гродзенскай вобл. — 28.9.1993),
бел. вучоны ў галіне спартыўнай анатоміі. Д-рмед.н. (1991), праф. (1993). Скончыў Мінскімед.ін-т (1962). З 1967 у Акадэміі фіз. выхавання і спорту Рэспублікі Беларусь. Навук. працы па праблемах уздзеяння розных рэжымаў рухальнай дзейнасці на арганізм, марфал. асновах адаптацыі сасудзістай і нервовай сістэм шкілетных мышцаў да гіпакінезіі і інтэнсіўнай фіз. нагрузкі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГУЧО́К (Пётр Іосіфавіч) (18.3.1923, в. Лысоўшчына Пухавіцкага р-на Мінскай вобл. — 18.4.1945),
Герой Сав. Саюза (1945). Скончыў Мінскі аэраклуб (1940), Батайскую ваен.авіяц. школу (1942). У Вял.Айч. вайну са жн. 1943 на 4, 2, 1-м Укр. франтах. Камандзір звяна знішчальнага авіяпалка ст. лейтэнант Гучок зрабіў 209 баявых вылетаў, правёў 56 паветр. баёў, асабіста збіў 20 самалётаў ворага. Загінуў у баі пад Берлінам.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ІЗРАІ́ЦЕЛЬ (Неса Абрамаўна) (н. 4.6.1924, г.п. Хіславічы Смаленскай вобл., Расія),
бел. вучоны ў галіне мікрабіялогіі. Д-рмед.н. (1972), праф. (1976). Скончыла Мінскімед.ін-т (1946) і працуе ў ім (з 1948). Навук. працы па пытаннях склеромнай інфекцыі, клебсіелёзаў, імуналогіі, хранічных інфекцый і інш.
Тв.:
Склерома. Мн., 1971 (разам з А.П.Красільнікавым);
Клебсиеллезы человека. Мн., 1983 (разам з А.П.Красільнікавым).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАЗЛО́ЎСКІ (Іосіф Вікенцьевіч) (н. 12.3.1928, в. Кунцаўшчына Смаргонскага р-на Гродзенскай вобл.),
бел. вучоны ў галіне тэрапіі і курарталогіі. Д-рмед.н. (1971), праф. (1975). Скончыў Мінскімед.ін-т (1951). З 1973 у Віцебскім мед. ін-це. Навук. працы па лячэнні хвароб жоўцевых шляхоў, печані, страўніка.
Тв.:
Функция печени у больных с хроническими воспалительными заболеваниями желчных пугей и печени // Клиническая медицина. 1971. № 2.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАМЯ́К (Ядвіга Францаўна) (н. 8.2.1950, Мінск),
бел. вучоны ў галіне педыятрыі. Д-рмед.н. (1993), праф. (1998). Скончыла Мінскімед.ін-т (1973). З 1977 працуе ў ім. Навук. працы па вывучэнні фактараў схільнасці да патагенет. механізмаў фарміравання і лячэння паталогіі органаў стрававання ў дзяцей, патагенет. асноў тэрапеўт. карэкцыі і рэабілітацыі пры біліярнай паталогіі ў іх.
Тв.:
Диспансерное наблюдение детского населения Республики Беларусь. Мн., 1998.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КЛЯЎЗУ́НІК (Іван Зіноўевіч) (н. 29.3.1925, в. Васілішкі Шчучынскага р-на Гродзенскай вобл.),
бел. вучоны ў галіне анестэзіялогіі і рэаніматалогіі. Д-рмед.н., праф. (1970). Скончыў Мінскімед.ін-т (1954). З 1968 заг. кафедры Бел. ін-та ўдасканалення ўрачоў. Навук. працы па пытаннях абязбольвання і ажыўлення арганізма.
Тв.:
Преимущества использования в наркозе у детей искусственной вентиляции легких с положительно-отрицательным давлением // Здравоохранение Белоруссии. 1969. № 1.