ВА́ТЫ (ням. Watten ад галанд. wadden прыбярэжныя водмелі),
асушкі, шырокая паласа нізіннага берага мора, якая штодзённа затапляецца пры прылівах і асушаецца пры адлівах. Утвараюцца з наносаў дробнага пяску і глею. Маюць разгалінаваную зменлівую сетку жалабоў сцёку марскіх і рачных вод. Пашыраны на паўд. узбярэжжы Паўн.м., а таксама на берагах Белага, Баранцава, Ахоцкага мораў, Мексіканскага зал. і інш. Месцамі адгароджаны дамбамі ад мора і выкарыстоўваюцца ў сельскай гаспадарцы.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РЭГРЭ́СІЯмора
(ад лац. regressio адваротны рух, адыход),
паступовае адступанне мора ад берагоў. Адбываецца ў выніку падняцця сушы, апускання акіянічнага дна або змяншэння колькасці вады ў Сусв.ак. (напр., у эпоху мацерыковага зледзянення) або ў замкнёным вадаёме (пры арыдызацыі клімату і памяншэнні сцёку з сушы, напр., Аральскае м.). Неаднаразова адбываліся на працягу геал. гісторыі Зямлі, найб. значныя з іх супадалі з эпохамі гораўтварэння або ледавіковымі эпохамі. Процілеглы Р. працэс — трансгрэсія.
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
Лагу́на ’мелкаводны заліў, аддзелены ад мора пясчанай касой’ (ТСБМ). Запазычана, відавочна, з рус.лагуна ’тс’, якое праз ням. мову запазычана з іт.laguna < лац.lacūna ’паглыбленне, яма’, ’лужа’, ’багна’ (Клюге₁₇, 418; Фасмер, 2, 447; Слаўскі, 4, 27).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
вы́гаркі, ‑аў; адз.няма.
1. Тое, што застаецца пасля згарання чаго‑н.
2.Разм. Тое, што і выгар. Як мора, калыхалася трава На выгарках.Танк.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
паабрыва́цца, ‑аецца; зак.
Абарвацца — пра ўсё, многае. Канаты паабрываліся. □ Падзьмуў з мора вецер, нагнаў хмар, зашамацела лісце на дрэвах,.. паабрывалася і пакацілася па асфальце.Лось.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)