Ядавітая жывёліна класа павукападобных, якая пашырана ў трапічных і субтрапічных паясах. У .. лясах водзіцца шмат змей і яшчарак. Часта сустракаюцца павукападобныя — фалангі і скарпіёны.Гавеман.[Хлопец] ускочыў з такім спрытам, нібы яго джыгануў скарпіён.Лынькоў.//перан.Разм. Пра злоснага, яхіднага чалавека. Ходзяць такія барадатыя скарпіёны ды глядзяць, каго б так уджаліць, каб балела доўга.Асіпенка.
[Грэч. skorpios.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ста́растам.
1. (гуртка, курсаі г. д.) Älteste (sub) m, f -n, -n; Grúppenälteste m, f (групы); Klássenälteste m, f (класа); Stúbenälteste m, f (пакоя ў інтэрнаце);
2.гіст. (сельскіі г. д.) Dórfälteste m; Dórfschulze m -n, -n
Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс)
дыпластаматы́ды
(н.-лац. diplostomatidae)
сямейства гельмінтаўкласатрэматодаў, паразіты рыб.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
руго́зы
(н.-лац. rugosa)
падклас вымерлых кішачнаполасцевых класа каралавых паліпаў.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
аванга́рд
(фр. avant-garde, ад avant = наперадзе + garde = ахова)
1) частка войска (або флоту), якая знаходзіцца наперадзе галоўных сіл у паходзе і пры наступленні (проціл.ар’ергард);
2) перан. перадавая частка якой-н. грамадскай групы, класа.
Слоўнік іншамоўных слоў. Актуальная лексіка (А. Булыка, 2005, правапіс да 2008 г.)
Смерд ‘у старажытнай Русі — залежны селянін-земляроб’, ‘чалавек з простанароддзя’ (ТСБМ), смердзь ‘смурод’, ‘просты селянін’ (Нас.), ст.-бел.смердъ ‘селянін’ (Ст.-бел. лексікон). Укр., рус.смерд ‘селянін’, стараж.-рус.смьрдъ, польск.smard, дыял.śmierdź ‘тс’, палаб.smårdi ‘сялянства’, ст.-слав.смръдъ ‘залежны селянін-земляроб’. Прасл.дыял.*smьrdъ ад *smьrděti ‘смярдзець’ (гл. Праабражэнскі, 2, 334; Фасмер, 3, 684 з літ-рай), як пагардлівая назва земляроба з боку прадстаўніка пануючага класа. Параўноўвалі яшчэ з літ.smir̃das ‘той, хто пахне’, лат.smir̃za ‘тс’, але яны, як мяркуе, напрыклад, Скарджус (Slav., 202), хутчэй запазычаны з славянскіх моў. Гл. яшчэ Брукнер, 536; Махэк₂, 561–562; ЕСУМ, 5, 317; Шустар-Шэўц, Этимология–1984, 234–236 (набліжае да літ.mḕrdelis ‘аслабелая ад голаду істота’).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
АЎТАМАДЭЛІ́ЗМ, аўтамадэльны спорт,
уключае канструяванне і стварэнне мадэляў аўтамабіляў для спаборніцтваў; тэхнічны від спорту. Адрозніваюць 2 тыпы мадэляў: кордавыя і радыёкіроўныя. Кордавыя маюць рухавікі ўнутр. згарання аб’ёмам да 1,5; 2,5; 5 і 10 см³; спаборніцтвы праводзяць на кардадроме — круглай пляцоўцы з бетоннай дарожкай. Радыёкіроўныя паводле тыпу рухавікоў падзяляюцца на мадэлі з рухавікамі ўнутр. згарання і электрычнымі; спаборніцтвы праводзяць на спец. трасах для групавых гонак. На Беларусі спаборніцтвы па аўтамабілізме праводзяць з 1959. Федэрацыя аўтамадэльнага спорту Рэспублікі Беларусь створана ў 1992 (з 1993 член Еўрапейскай федэрацыі). Чэмпіёны б.СССР па аўтамадэлізме (майстры спорту міжнар.класа) — В.Кротчанкаў (1975, 1987), В.Дрозд (1991), чэмпіён і рэкардсмен Рэспублікі Беларусь Кротчанкаў (1992).
горны лён, мінералы класа водных сілікатаў магнію, жалеза і інш. з групы серпенціну (хрызатыл-азбест) і групы амфіболаў (амфібол-азбест). Паралельна-валакністай будовы, расшчапляюцца на тонкія, трывалыя валокны. Колер залаціста-жоўты, зялёны, да чорнага, распушаны — белы. Бляск шаўкавісты. Цв. 2—2,5. Шчыльн. 2,5 г/см³. Вогнеўстойлівы (t пл. каля 1500 °C). У прам-сці выкарыстоўваецца пераважна хрызатыл-азбест. Радовішчы азбесту звязаны з ультраасн. пародамі. Выкарыстоўваецца ў вытв-сці азбестацэмент. трубаў і шыферу, азбестатэхн. прам-сці (тканіны, шнуры, стужкі), вытв-сці пластмасавых і гумавых вырабаў з азбеставым напаўненнем (тармазныя калодкі, фрыкцыйныя кольцы, электраізаляцыйныя матэрыялы і інш.), таксама ў вытв-сці паперы, кардону, фільтраў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БУРА́КС,
крышталегідрат натрыю тэтрабарату Na2B4O7∙10H2O. У прыродзе мінерал класа баратаў. Крышталізуецца ў манакліннай сінганіі. Бясколерныя ці белыя крышталі, суцэльныя зямлістыя масы, скарынкі, лінзы, пражылкі ў гліністых пародах. Бляск шкляны. Паўпразрысты. Цв. 2—2,5. Шчыльн. 1,7 г/см³. Мае саладкавата-шчолачны смак. Раскладаецца моцнымі кіслотамі. Утвараецца пры выпарэнні салёных азёр, у выглядзе выцветаў на глебе ў засушлівых рэгіёнах і інш. Пры награванні да 380 °C ступеньчата абязводжваецца; бязводны крышталічны прадукт мае tпл 742 °C, tкіп 1675 °C; раствараецца ў вадзе лепш, чым крышталегідрат. Выкарыстоўваюць у вытв-сці злучэнняў бору, аптычнага і каляровага шкла, эмаляў і палівы, мыйных сродкаў, пры пайцы і зварцы металаў, дубленні скуры, як мікраўгнаенне, кансервант, мед. прэпарат.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЗО́ЛАТА САМАРО́ДНАЕ,
мінерал класа самародных элементаў, Au. Прымесі серабра, медзі, жалеза і інш. Крышталізуецца ў кубічнай сінганіі. Крышталі актаэдрычныя, дадэкаэдрычныя або кубічнай формы. Агрэгаты ў выглядзе зерняў, лускавінак, лісцікаў, суцэльныя масы і інш. Колер ярка-жоўты, з прымесямі — бледна-жоўты, чырванавата-жоўты, зеленаваты. Бляск металічны. Цв. 2—3. Шчыльн. 15,6—19,2 г/см³. Коўкае, цягучае, пластычнае. Адрозніваюць: тонкадысперснае (да 10 мкм), пылападобнае (5—10 мкм), дробнае (0,05—2 мм) і буйное (больш як 2 мм, у т. л. самародкі). Трапляецца ў карэнных (гідратэрмальных) радовішчах з кварцам і пірытам, у пегматытах і россыпах. На Беларусі рудапраяўленні З.с. вядомы ў россыпах, трапляюцца ўключэнні ў пародах крышт. фундамента.