гельмінт класа нематодаў; паразіт няпарнакапытных, узбуджальнік габранемозу.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
пірамарфі́т
(ад піра- + гр. morphe = форма)
мінерал класафасфатаў, хлорафасфаран волава.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
фітагельмі́нты
(ад фіта- + гельмінты)
гельмінты класанематодаў, якія выклікаюць хваробы раслін.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
ву́чань, ‑чня, м.
1. Навучэнец пачатковай або сярэдняй навучальнай установы. Вучань восьмага класа. Вучань рамеснага вучылішча.
2. Той, хто вывучае што‑н. пад кіраўніцтвам каго‑н., знаходзіцца на прафесійнай вывучцы. Вучань токара.//перан. Той, хто не дасягнуў яшчэ майстэрства ў якой‑н. справе.
3. Паслядоўнік, прыхільнік якога‑н. вучэння, поглядаў, дзейнасці. Пляханаў з гонарам называў сябе вучнем Маркса і Энгельса.«Весці».
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
трагі́зм, ‑у, м.
1. Трагічны элемент, трагічны пачатак у драматычным або музычным творы і яго выкананні. Трагізм вобраза.
2. Трагічны, змрочны бок чаго‑н.; безвыходнасць. [Багушэвіч] не проста малюе карціны сялянскага жыцця, а выбірае якраз тыя, дзе можна найлепей выявіць трагізм існавання сялянскага класа.Навуменка.// Трагічнае выражэнне, інтанацыя. У голасе ў яго поўна пакорнага трагізму і разам з тым задавалення.Зарэцкі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
1) палітычны лад, пры якім дзяржавай правіць кучка самых багатых людзей пануючага класа;
2) кучка самых багатых прадстаўнікоў пануючага класа.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
БУРА́КС,
крышталегідрат натрыю тэтрабарату Na2B4O7∙10H2O. У прыродзе мінерал класа баратаў. Крышталізуецца ў манакліннай сінганіі. Бясколерныя ці белыя крышталі, суцэльныя зямлістыя масы, скарынкі, лінзы, пражылкі ў гліністых пародах. Бляск шкляны. Паўпразрысты. Цв. 2—2,5. Шчыльн. 1,7 г/см³. Мае саладкавата-шчолачны смак. Раскладаецца моцнымі кіслотамі. Утвараецца пры выпарэнні салёных азёр, у выглядзе выцветаў на глебе ў засушлівых рэгіёнах і інш. Пры награванні да 380 °C ступеньчата абязводжваецца; бязводны крышталічны прадукт мае tпл 742 °C, tкіп 1675 °C; раствараецца ў вадзе лепш, чым крышталегідрат. Выкарыстоўваюць у вытв-сці злучэнняў бору, аптычнага і каляровага шкла, эмаляў і палівы, мыйных сродкаў, пры пайцы і зварцы металаў, дубленні скуры, як мікраўгнаенне, кансервант, мед. прэпарат.
горны лён, мінералы класа водных сілікатаў магнію, жалеза і інш. з групы серпенціну (хрызатыл-азбест) і групы амфіболаў (амфібол-азбест). Паралельна-валакністай будовы, расшчапляюцца на тонкія, трывалыя валокны. Колер залаціста-жоўты, зялёны, да чорнага, распушаны — белы. Бляск шаўкавісты. Цв. 2—2,5. Шчыльн. 2,5 г/см³. Вогнеўстойлівы (t пл. каля 1500 °C). У прам-сці выкарыстоўваецца пераважна хрызатыл-азбест. Радовішчы азбесту звязаны з ультраасн. пародамі. Выкарыстоўваецца ў вытв-сці азбестацэмент. трубаў і шыферу, азбестатэхн. прам-сці (тканіны, шнуры, стужкі), вытв-сці пластмасавых і гумавых вырабаў з азбеставым напаўненнем (тармазныя калодкі, фрыкцыйныя кольцы, электраізаляцыйныя матэрыялы і інш.), таксама ў вытв-сці паперы, кардону, фільтраў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АЎТАМАДЭЛІ́ЗМ, аўтамадэльны спорт,
уключае канструяванне і стварэнне мадэляў аўтамабіляў для спаборніцтваў; тэхнічны від спорту. Адрозніваюць 2 тыпы мадэляў: кордавыя і радыёкіроўныя. Кордавыя маюць рухавікі ўнутр. згарання аб’ёмам да 1,5; 2,5; 5 і 10 см³; спаборніцтвы праводзяць на кардадроме — круглай пляцоўцы з бетоннай дарожкай. Радыёкіроўныя паводле тыпу рухавікоў падзяляюцца на мадэлі з рухавікамі ўнутр. згарання і электрычнымі; спаборніцтвы праводзяць на спец. трасах для групавых гонак. На Беларусі спаборніцтвы па аўтамабілізме праводзяць з 1959. Федэрацыя аўтамадэльнага спорту Рэспублікі Беларусь створана ў 1992 (з 1993 член Еўрапейскай федэрацыі). Чэмпіёны б.СССР па аўтамадэлізме (майстры спорту міжнар.класа) — В.Кротчанкаў (1975, 1987), В.Дрозд (1991), чэмпіён і рэкардсмен Рэспублікі Беларусь Кротчанкаў (1992).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЗО́ЛАТА САМАРО́ДНАЕ,
мінерал класа самародных элементаў, Au. Прымесі серабра, медзі, жалеза і інш. Крышталізуецца ў кубічнай сінганіі. Крышталі актаэдрычныя, дадэкаэдрычныя або кубічнай формы. Агрэгаты ў выглядзе зерняў, лускавінак, лісцікаў, суцэльныя масы і інш. Колер ярка-жоўты, з прымесямі — бледна-жоўты, чырванавата-жоўты, зеленаваты. Бляск металічны. Цв. 2—3. Шчыльн. 15,6—19,2 г/см³. Коўкае, цягучае, пластычнае. Адрозніваюць: тонкадысперснае (да 10 мкм), пылападобнае (5—10 мкм), дробнае (0,05—2 мм) і буйное (больш як 2 мм, у т. л. самародкі). Трапляецца ў карэнных (гідратэрмальных) радовішчах з кварцам і пірытам, у пегматытах і россыпах. На Беларусі рудапраяўленні З.с. вядомы ў россыпах, трапляюцца ўключэнні ў пародах крышт. фундамента.