прыручэ́ннен. (жывёл) Háustierwerdung f -; Zähmung f -, -en (тс.перан.)
Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс)
прыпло́д, ‑у, М ‑дзе, м.
Нованароджанае патомства (пераважна свойскіх жывёл або жывёл, якія маюць гаспадарчае значэнне). Гумно паўнела з кожным годам, І багацеў хлявец прыплодам.Колас.Праз некаторы час прывезлі яшчэ некалькі зуброў, якія хутка далі прыплод.В. Вольскі.// Прырост у свойскіх жывёл. Штогодні прыплод у жывёлагадоўлі. □ [Нікадзім:] — Не, сынку. Буду рабіць па-свойму. Мне яна [карова] яшчэ і прыплод дасць, вось пабачыш.Лупсякоў.Калісь ляснік калоду Да хвоі прывязаў, Ад пчол лясных прыплоду І ўзятку іх чакаў.Калачынскі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
рык, ‑у, м.
Моцны працяглы напружаны роў (жывёл). Выпушчаныя з хлявоў каровы, агалошваючы наваколле мычаннем, рыкам, ашалела несліся ў сасоннік.Навуменка.// Дзікі роў, злоснае рыканне (лясных жывёл). Мядзведзі выходзілі з пушчы і сваім рыкам наводзілі жудасць на людзей.Хромчанка.Дзесьці забрахала гіена, і здалёку пачуўся рык ільва.Маўр.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
gzić się
незак.
1. (пра жывёл) гізаваць; юрыць;
2.вульг. шалець; дурэць; гізаваць
Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)
біямеха́ніка, ‑і, ДМ ‑ніцы, ж.
Раздзел біяфізікі, які вывучае развіццё, будову і дзейнасць рухальнага апарату жывёл і чалавека.
[Ад грэч. bíos — жыццё і механіка.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
гібры́д, ‑а, М ‑дзе, м.
Арганізм, атрыманы ў выніку скрыжавання раслін або жывёл розных сартоў, відаў, народ. Гібрыд грэчкі.
[Ад лац. hibrida — помесь.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
кішэ́чнік, ‑а, м.
Частка стрававальнага апарата чалавека і жывёл, якая пачынаецца за страўнікам і заканчваецца прамой кішкай; сукупнасць кішак.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Мытарок ’вяровачка, на якой вадзілі свойскіх жывёл і сляпцоў’ (Нік. Очерки). Да мотор (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
ПЛЕМЯННА́Я КНІ́ГА, дзяржаўная кніга племянных жывёл,
кніга для рэгістрацыі племянных с.-г.жывёл, якія адпавядаюць стандартам пароды; адно з мерапрыемстваў племянной работы. Вядзенне П.к. дазваляе вывучыць эвалюцыю парод, садзейнічае рацыянальнаму выкарыстанню плем. рэсурсаў, аб’ядноўвае дзеянні селекцыянераў. Выдаецца дзярж. органамі ці т-вамі жывёлаводаў. У закрытыя П.к. заносяць чыстапародных жывёл, продкі якіх былі запісаны ў П.к. У адкрытыя П.к. запісваюць чыстапародных і ўсіх жывёл, якія адпавядаюць стандартам пароды. П.к. змяшчае: рэестр жывёл, звесткі аб іх сярэдняй прадукцыйнасці, апісанне лепшых жывёл пароды, характарыстыку асн. заводскіх ліній і інш.
Першая П.к. з’явілася ў Вялікабрытаніі (1793) па чыстакроўнай верхавой пародзе коней. У 19 ст. П.к. заведзены для большасці еўрап. парод с.-г.жывёл. У Расіі першая П.к. выдадзена ў 1834. У СССР, у т. л. і Беларусі, П.к. сістэматычна выдаваліся па асн. пародах. На Беларусі з 1990 выпуск П.к. прыпынены.