Вярзе́я ’пустая размова, брахня’ (Бяльк.). Утворана ад дзеяслова вярзці (< вьрз‑ти) і суф. ‑ея (< ěja), які з’яўляецца варыянтам (ж. р.) балта-славянскай суфіксальнай інавацыі ‑ějь (Мартынаў, Дерив., 23–24, 52; Слаўскі, SP, 1, 87). Аб прадуктыўнасці суф. у бел. гаворках гл. Сцяцко, Афікс. наз., 36.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Вінакурня ’вінакурны завод, бровар’ (БРС, КТС). Укр. виноку́рня, рус. виноку́рня, ст.-рус. винокурня (з XVII ст.) ’тс’. Утворана па тыпу іншых Nomina loci пры дапамозе суф. ‑ьnʼa (які служыць для ўтварэння назваў закрытых памяшканняў) ад дзеяслова вінакурыць ’гнаць віно, гарэлку’ (ці ад назоўніка вінаку́р).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Вірава́ты: вірава́тая вада ’глыбокае месца на рацэ з кругавым цячэннем вады’ (Сцяшк. МГ). Утворана ад дзеяслова віраваць (гл.) і суф. ‑ат‑ы. Параўн. польск. wirowaty ’які ўтварае віры, віруе’, чэш. virovitú ’поўны віру’, серб.-харв. виро̀вит ’які мае шмат віроў, ям (аб рацэ, возеры)’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Гане́ц ’ганец, пасланец’ (БРС, Бяльк.). Укр. гіне́ць, гоне́ць, рус. гоне́ц ’тс’, польск. goniec, чэш. (ст.-чэш.) honec і г. д. Слав. утварэнне (*gonьcь) ад дзеяслова *goniti (аб марфалагічнай характарыстыцы дзеяслоўных фармацый гл. Махэк₂, 171). Агляд форм у слав. мовах гл. Трубачоў, Эт. сл., 7, 28.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Гарчэ́ць ’рабіцца горкім’ (БРС, Нас., Сл. паўн.-зах.). Параўн. рус. горча́ть, укр. гірча́ти, серб.-харв. го̀рчати ’тс’ і г. д. Прасл. *gorьčati ’тс’ (утварэнне ад *gorьkъ ’горкі’). Гл. Трубачоў, Эт. сл., 7, 52. У бел. мове развіўся другасны па паходжанню вакалізм у тэме дзеяслова.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Го́ра ’гора’. Рус. го́ре, укр. го́ре, польск. gorze, чэш. hoře, ст.-слав. гор̑е. Прасл. *gorʼe ’тс’. Роднасным з’яўляецца прасл. *gorěti ’гарэць’, ’пячы’. Гл. Фасмер, 1, 440; Слаўскі, 1, 322; Трубачоў, Эт. сл., 7, 40–41. Параўн. семантычную паралель: слав. *pečalь (ад дзеяслова *pekti ’пячы’).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Дакла́д ’даклад’ (БРС). Паводле Шанскага (1, Д, Е, Ж, 157), бел. дакла́д (як і балг. докла́д) запазычана з рус. докла́д ’тс’. Рус. слова ўтворана бязафіксным спосабам словаўтварэння ад дзеяслова докладати ’дакладваць’. У рус. помніках яно вядома з 1474 г. Сюды адносяцца і дакла́дчык, дакла́дчыца (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Даляга́ць ’балець, турбаваць, непакоіць, мучыць’ (пра арганізм) (зэльв., Сцяц.). Ужываецца толькі ў 3 ас. Бясспрэчнае запазычанне з польск. мовы. Параўн. польск. dolegać ’тс’. Да польск. дзеяслова гл. коратка ў Брукнера, 292 (пад lec). Параўн. ст.-бел. долегливость ’недамаганне’ (< польск. dolegliwość; гл. Булыка, Запазыч., 99).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Дзю́баць ’дзюбаць’ (БРС). Рус. дыял. дю́бать ’тс’. Параўн. чэш. ďubati, славац. ďubať ’тс’. Трубачоў (Эт. сл., 5, 37) мяркуе, што тут дзеяслоў, утвораны ад dʼub‑ < і.-е. dheu̯b(h)‑ ’глыбокі’, ’даўбці’ (аб кантамінацыі з *zobati ’тс’ гл. у Махэка₂, 132). Ад дзеяслова ўтворана бел. дзю́ба.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Дырыжо́р ’дырыжор’ (БРС). Запазычанне з рус. дирижер ’тс’ (у рус. мове гэта новаўтварэнне з пачатку XIX ст. ад дзеяслова дирижи́ровать). Фасмер, 1, 515; падрабязна Шанскі, 1, Д, Е, Ж, 127–128. Таксама, відаць, узята з рус. дирижи́ровать (< франц. diriger ’тс’) і бел. дырыжы́раваць ’тс’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)