азербайджанскі дырыжор, кампазітар. Нар.арт. Азербайджана (1955). Нар.арт.СССР (1959). Нар.арт. Арменіі (1962). Герой Сац. Працы (1982). Вучыўся ў Муз. тэхнікуме імя Гнесіных (Масква; 1926—31), Ерэванскай і Бакінскай (1933—34) кансерваторыях. З 1937 дырыжор, у 1956—65 (з перапынкам) гал. дырыжор (з 1961 дырэктар і маст. кіраўнік) Азерб.т-ра оперы і балета (Баку). З 1938 (з перапынкамі) маст. кіраўнік і гал. дырыжор Азерб.сімф. аркестра імя У.Гаджыбекава, з 1979 дырэктар і гал. дырыжор Азерб. філармоніі. У рэпертуары творы рус. і замежнай класікі, сучасных, у т. л.азерб. кампазітараў. Аўтар 2 опер, у т. л. «Хасроў і Шырын» (паст. 1942), балета «Чытра» (паст. 1960), «Канцэртнай лезгінкі», сімф. мугама «Раст» (1949), «Турэцкіх мініяцюр» для арк.; песень, апрацовак нар. песень, музыкі да драм. спектакляў і кінафільмаў. Дзярж. прэміі СССР 1951, 1952. Дзярж. прэмія Азербайджана 1967. Міжнар. прэмія імя Дж.Неру 1974.
Літ.:
Керимов С. Художник удивительного таланта. Баку, 1972.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПО́ЛАЦКАЯ КІ́РХА,
лютэранская царква; помнік архітэктуры неаготыкі ў г. Полацк Віцебскай вобл. Закладзена ў 1775 (верагодна, драўляная, няскончана). На мяжы 19—20 ст. (з 1901 існаваў прыход) узведзена мураваная кірха. Да асн. прамавугольнага ў плане аб’ёму з боку гал. фасада далучаецца 2-ярусная чацверыковая вежа, завершаная высокім 4-схільным дахам (першапачаткова высокі шатровы) з пінаклямі па вуглах, з процілеглага боку — 4-гранная апсіда з рызніцай. Гал. ўваход у 1-м ярусе вежы вылучаны стральчатым парталам, над якім — круглы аконны праём. Другі ярус мае 2 злучаныя стральчатыя аконныя праёмы. Абодва ярусы вежы завершаны ляпнымі накладнымі карнізамі з ажурным арнаментальным поясам, вуглы дэкарыраваны лапаткамі. Вуглы асн. аб’ёму на гал. фасадзе і каля апсіды завершаны пінаклямі. Бакавыя фасады напачатку мелі стральчатыя аконныя праёмы, цяпер іх форма часткова зменена. У 1926 П.к. прыстасавана пад краязнаўчы музей (зроблена прыбудова да бакавога фасада, зменена ўнутр. планіроўка). Цяпер у будынку размешчаны Полацкі краязнаўчы музей.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АМІ́ДА, Аміда-буцу, Аміда-нёрай,
адно з гал. божастваў японскай будыйскай міфалогіі; буда, уладыка запаветнай «чыстай зямлі», куды трапляюць праведнікі. Вакол Аміды склалася яп. разнавіднасць будызму — амідаізм.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
лала́рды
(англ. lollards, ад гал. lollaerd = які шэпча малітвы)
удзельнікі антыкаталіцкага сялянска-плебейскага руху ў Англіі, Нідэрландах, Германіі 14 ст., які папярэднічаў Рэфармацыі.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
ба́нка1
(гал. bank)
1) падводная водмель, узвышэнне ў адным месцы марскога дна;
2) папярочная лаўка на вёсельным судне для весляроў і пасажыраў.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
антахло́р
(ад гр. anthos = кветка + chloros = жаўтаваты)
жоўты пігмент у клетачным соку некаторых раслін, гал.ч. у пялёстках кветак, часам сцёблах і лістах.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
пек
(гал. pek = смала)
густое вязкае або цвёрдае рэчыва чорнага колеру, якое застаецца пасля перагонкі дзёгцю або смалы; выкарыстоўваецца ў вытворчасці толю, лаку.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
такела́ж
(гал. takelage)
сукупнасць карабельных снасцей (тросы, блокі, ланцугі), што прымяняюцца для пад’ёму і перамяшчэння грузаў, спуску шлюпак, кіравання парусамі і іншых работ.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)