Размешчана на крайнім У Расійскай Федэрацыі, на а-вах Сахалін, Курыльскіх, Манерон, Цюленевы і інш. Абмываецца Ахоцкім і Японскім морамі. Утворана 20.10.1932. Пл. 87,1 тыс.км². Нас. 599 тыс.чал. (2000), гарадскога 86%. Цэнтр — Южна-Сахалінск. Найб. гарады: Холмск, Карсакаў, Аха, Паранайск. Прыроду гл. ў арт.Сахалін і Курыльскія астравы.
У гаспадарцы вядучае месца належыць прам-сці (60% сукупнага прадукту). Гал. галіна прам-сці — рыбная (32% валавой прадукцыі) прадстаўлена здабычай і перапрацоўкай рыбы (ласось, селядзец, сайра, камбала, мінтай, скумбрыя, траска і інш.), крабаў, крэветак, малюскаў, кальмара, водарасцей; улоў рыбы і морапрадуктаў 507 тыс.т, выраблена 367,3 тыс.тхарч. рыбных прадуктаў (1999). Паліўна-энергет. комплекс уключае здабычу нафты (1,7 млн.т, 1999; запасы — 36,5 млн.т), газу (1,8 млрд.м³; 56,5 млрд.м³), каменнага і бурага вугалю (2,5 млн.т; 20 млрд.т), торфу, вытв-сць электраэнергіі (2,5 млрд.кВт∙гадз). Асн. цэнтры здабычы нафты і газу — Аха, Тунгор; вугалю — Паранайск, Вуглягорск, Шахцёрск, торфу — Тым-Паранайская нізіна. Сахалінская ДРЭС, Южна-Сахалінская ЦЭЦ-1, Ахінская ЦЭЦ; на в-ве Кунашыр першая геатэрмальная эл. станцыя. Развіты лесанарыхтоўка, дрэваапрацоўчая і цэлюлозна-папяровая прам-сць (вытв-сць кардону, цэлюлозы, паперы, дзелавой драўніны, піламатэрыялаў), машынабудаванне і металаапрацоўка (рамонт абсталявання, вытв-сць металавырабаў, суднабудаванне і суднарамонт), лёгкая і харч.прам-сць. Вытв-сцьбуд. матэрыялаў. Пад пасяўнымі пл. 41,6 тыс.га. Пераважае ачаговая прыгарадная сельская гаспадарка. Вырошчваюць кармавыя культуры, бульбу, агародніну. Малочнамясная жывёлагадоўля. Гадуюць буйн. раг. жывёлу, свіней, авечак, коз. Птушкагадоўля. Зверагадоўля, на Пн — аленегадоўля. Паляўнічы промысел. Рыбагадоўля (пераважна ласасёвыя). Збор ягад і раслін. Даўж. чыгункі 957 км, аўтадарог з цвёрдым пакрыццём 1808 км. Паромная чыг. пераправа Холмск—Ваніна і Карсакаў—Ваканай (Японія). Марскі транспарт. Гал. парты: Холмск, Карсакаў, Невельск, Вуглягорск, Аляксандраўск-Сахалінскі, Маскальво. Аэрапорт у г. Южна-Сахалінск. Нафта- і газаправод Аха—Камсамольск-на-Амуры. Бальнеалагічныя курорты: Сінягорскія мінер.воды (г. Южна-Сахалінск) і Гарачы Пляж (в-аў Кунашыр).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
Quod habet, non numerat
Што хто мае, таго не цэніць.
Что кто имеет, того не ценит.
бел. Што маем ‒ не шануем, а як страцім ‒ плачам. Не знаем цану вадзіцы, пакуль не высахла крыніца.
рус. Что имеем ‒ не храним, потерявши ‒ плачем. Цену вещи узнаешь, когда потеряешь.
фр. Bien perdu bien connu (Хорошо узнаешь, когда потеряешь).
англ. We know hot what good is until we have lost it (Мы не знаем, что такое добро, пока его не потеряем).
нем. Den Brunnen schätzt man erst, wenn er kein Wasser mehr gibt (Колодец оценивают лишь тогда, когда он больше не даёт воды). Man weiß das am besten zu schätzen, was man nicht mehr wollte (Лучше всего ценят то, чего больше не хочешь/не желаешь).
Шасцімоўны слоўнік прыказак, прымавак і крылатых слоў (1993, правапіс да 2008 г.)
Dum Roma deliberat, Saguntum perit
Пакуль Рым абмяркоўвае, Сагунт* гіне.
Пока Рим обсуждает, Сагунт погибает.
бел. Размоў многа, а справы не відаць. У Бога дзён многа. Пакуль гасцей упрошвалі садзіцца за стол, бліны падгарэлі. Пакуль тоўсты абліняе, з худога дух выскачыць. Пакуль сыты зліняе, дык голы сканае.
рус. Пока солнце взойдёт, роса очи выест. Пока трава под растёт, много воды утечёт.
фр. Les grands diseurs ne sont pas les grands faiseurs (У больших говорунов мало дел).
англ. Procrastination is the thief of time (Промедление крадёт время).
нем. Morgen, morgen, nur nicht heute, sagen alle faulen Leute («Завтра, завтра, только не сегодня», ‒ говорят все ленивые люди).
* Сагунт ‒ горад у Іспаніі, з якім было заключена Рымам пагадненне аб дружбе ў 226 г. да н. э.
Шасцімоўны слоўнік прыказак, прымавак і крылатых слоў (1993, правапіс да 2008 г.)
уба́виться
1. уба́віцца; (уменьшиться) зме́ншыцца, паме́ншыцца, стаць менш;
наро́ду у ка́ссы уба́вилось наро́ду ля ка́сы ўба́вілася (зме́ншылася, паме́ншылася, ста́ла менш);
воды́ в реке́ уба́вилось вады́ ў рацэ́ паме́ншала;
дни уба́вились дні паме́ншалі (зме́ншыліся);
луна́ уба́вилась ме́сяц убы́ў;
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
плю́хнуцьсов.
1.в разн. знач. плесну́ть; (вылить с шумом — ещё) бу́хнуть;
хва́ля плю́хнула — волна́ плесну́ла;
п. вядро́ вады́ — плесну́ть (бу́хнуть) ведро́воды́;
2. (издать звук, взметнув в воде вверх) всплесну́ть, плесну́ть;
3. поли́ться, хлестну́ть;
4.прост. (упасть в грязь, воду) шлёпнуться, плю́хнуться;
5.прост. (ударить) шлёпнуть, тре́снуть
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
саста́ў, -та́ву м., в разн. знач. соста́в; (спец. — ещё) содержа́ние ср.;
с. вады́ — соста́в воды́;
ле́кавы с. — лека́рственный соста́в;
с. кама́нды — соста́в кома́нды;
с. капіта́лу — соста́в капита́ла;
чыгу́начны с. — железнодоро́жный соста́в;
с. спла́ву — соста́в (содержа́ние) спла́ва;
с. злачы́нства — соста́в преступле́ния;
асабо́вы с. — ли́чный соста́в;
рухо́мы с. — подвижно́й соста́в
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
In caelum exspuis
Пляваць у неба (г. зн. ставіць сябе пад небяспеку быць самому ж апляваным).
Плевать в небо (т. е. подвергать себя опасности быть самому же оплёванным).
бел. Не плюй супраць ветру. Проці вады не паплывеш. Не плюй у вадзіцу, бо давядзецца напіцца. Не плюй у калодзезь: згадзіцца вады напіцца. Не плюй проці ветру ‒ усе пырскі будуць твае.
рус. Кверху плевать ‒ свою бороду заплевать. Выше носа плюнешь, себя запачкаешь. Вверх не плюй: себя пожалей. Плевать против ветра.
фр. Qui crache en l’air reçoit le crachat sur soi (Кто плюёт в воздух, получает плевок на себя).
англ. Don’t foul the well, you may need its waters (He плюй в колодец: пригодится воды напиться).
нем. Spucke nicht nach oben, du ziehst den Kürzeren (Не плюй вверх, останешься в проигрыше).
Шасцімоўны слоўнік прыказак, прымавак і крылатых слоў (1993, правапіс да 2008 г.)
ДНЕПРАПЯТРО́ЎСКАЯ ВО́БЛАСЦЬ.
Размешчана на ПдУ Украіны. Утворана 27.2.1932. Пл. 31,9 тыс.км². Нас. 3852 тыс.чал. (1996), гарадскога — 84%. Цэнтр — г.Днепрапятроўск. Найб. гарады: Крывы Рог, Днепрадзяржынск, Нікапаль, Новамаскоўск, Паўладар, Марганец, Жоўтыя Воды, Сінельнікава.
Прырода. Рэльеф пераважна раўнінны, на З Прыдняпроўскае ўзв. (выш. да 192 м), у цэнтр.ч. Прыдняпроўская нізіна, якая на Пд пераходзіць у Прычарнаморскую нізіну, на ПдУ Прыазоўскае ўзв. (выш. да 211 м). Карысныя выкапні: жалезныя, марганцавыя, нікелевыя і тытанавыя руды, каменны і буры вугаль, прыродны газ, графіт, баксіты, вапнякі, граніты, гнейсы, гліны і інш. Клімат умерана кантынентальны. Сярэдняя т-растудз. ад -5 да -6,5 °C, ліп. ад 22 да 23,5 °C. Гадавая колькасць ападкаў ад 450 мм на Пн да 400 мм на Пд. Гал. рака Дняпро з прытокамі Арэль, Самара (злева), Мокрая Сура, Базаўлук, Інгулец (справа). Пабудаваны Днепрадзяржынскае і Кахоўскае вадасх., канал Дняпро—Крывы Рог, вадавод з Дняпра ў Кіраваградскую вобл. Глебы пераважна чарназёмныя, па далінах рэк чарназёмна-лугавыя. Стэп разараны. Лясы займаюць невял. плошчы (дуб, ясень, граб, клён).
Гаспадарка. Д.в. — адна з найб. індустрыяльна развітых на Украіне. Здабыча жал. (Крыварожскі бас.), марганцавых (Нікапальскі бас.), поліметал. руд, каменнага вугалю (зах.ч. Данбаса). Вядучыя галіны прам-сці: чорная (чыгун, сталь, пракат, стальныя трубы і інш.) і каляровая (уран) металургія, машынабудаванне і металаапрацоўка (металургічнае і горна-шахтавае абсталяванне, электравозы, чыг. вагоны. станкі, прэсы, буракаўборачныя камбайны, прылады, радыётэхніка), коксахім., хім. і нафтахім. (азотныя ўгнаенні, пластмасы, шыны, лакі, фарбы і інш.), лёгкая (швейныя вырабы, верхні трыкатаж, абутак), дрэваапр. і цэлюлозна-папяровая (у т. л.вытв-сць мэблі і паперы), харч. (алей, мука, крупы і інш.). Вытв-сцьбуд. (цэмент) і вогнетрывалых матэрыялаў. Прыдняпроўская, Крыварожская, Днепрадзяржынская і інш.ДРЭС, Днепрадзяржынская ГЭС. Пасевы пшаніцы, ячменю, кукурузы, проса, грэчкі; вырошчваюць сланечнік, сою, цукр. буракі, агародніну, бульбу. Пладаводства, вінаградарства. Мяса-малочная жывёлагадоўля. Рыбалоўства. Буйныя арашальныя сістэмы. Асн. від транспарту — чыгуначны. Чыгункі: Крывы Рог—Днепрапятроўск—Чырвонаармейск, Далінская—Запарожжа і інш.Аўтамаб. транспарт выкарыстоўваецца ў асн. для ўнутр. перавозак. Газаправоды: Шабялінка (Харкаўская вобл.)—Днепрапятроўск—Крывы Рог, Перашчэпіна—Днепрапятроўск, Крамянчуг—Крывы Рог, транзітныя нафтаправоды. Суднаходства па Дняпры. Рачныя парты: Днепрапятроўск, Днепрадзяржынск, Нікапаль. Бальнеагразевы курорт Салёны Ліман.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЗЯМЕ́ЛЬНЫ ФОНДРэспублікі Беларусь,
уся зямля ў межах краіны з унутр. водамі і прыроднымі рэсурсамі. Парадак, умовы карыстання і валодання зямлёй рэгулююцца Зямельным правам. Паводле Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб зямлі (1990) З.ф. падзяляецца на землі с.-г. прызначэння, населеных пунктаў, прам-сці, транспарту, сувязі, прыродаахоўнага, аздараўленчага, рэкрэацыйнага і гіст.-культ. прызначэння, ляснога і воднага фондаў, запасаў. Састаўныя часткі З.ф. ўстанаўліваюцца дзяржавай у залежнасці ад патрэб развіцця нар. гаспадаркі. Пры неабходнасці землі з адной катэгорыі пераводзяць ў другую. Структура З.ф. Рэспублікі Беларусь на 1.1.1997: агульная плошча 207,6 тыс.км² (2076 тыс.га); з іх 45% займаюць с.-г. землі, 36% — лясы, 2% — воды, 17% — інш. землі. Найб. частка тэрыторыі пад с.-г. землямі, якія выкарыстоўваюцца для атрымання с.-г. прадукцыі. У іх уваходзяць ворныя землі, землі пад насаджэннямі, сенажацямі, пашамі. Структура с.-г. зямель Беларусі на 1.1.1997: агульная пл. 9333 тыс.га; з іх 6230 тыс.га (66,8%) ворныя землі, 146 тыс.га (1,5%) пад пастаяннымі культурамі, 1258 тыс.га (13,5%) пад сенажацямі, 1699 тыс.га (18,2%) пад пашай. У разліку на душу насельніцтва прыпадае 0,9 гас.-г. зямель, у т. л. 0,6 га ворных. У 1997 сярэдні памер плошчы с.-г. зямель калгасаў, саўгасаў і інш. калектыўных гаспадарак каля 3 тыс.га, фермерскіх гаспадарак 18 га. З агульнай плошчы с.-г. зямель 9267 тыс.га (99,3%) знаходзілася ў карыстанні с.-г. прадпрыемстваў і грамадзян. У іх складзе ў карыстанні калгасаў 5664 тыс.га (61,1%), саўгасаў і інш.дзярж., каап. і міжгасп. прадпрыемстваў — 2093 тыс.га (22,5%), у карыстанні грамадзян (асабістыя і фермерскія гаспадаркі) — 1510 тыс.га (16,4%). Лепшыя землі заняты пасевамі с.-г. культур. Пасяўныя плошчы пад культурамі ўстанаўліваюцца з улікам гасп. выкарыстання ўраджаю. Робяцца захады па паляпшэнні выкарыстання ўсіх частак З.ф. Гал. ўвага аддаецца росту прадукцыйнасці с.-г. зямель шляхам укаранення інтэнсіўных тэхналогій вырошчвання культур і ўтрымання жывёлы, асваення найноўшых метадаў кіравання, рацыянальнага выкарыстання працы, зямлі, матэрыяльна-тэхн. і грашовых сродкаў. Інтарэсы стварэння канкурэнтна- і экспартназдольнай таварнай вытв-сці патрабуюць паскарэння тэмпаў інтэнсіфікацыі і росту ўзроўню яе эфектыўнасці пры выкарыстанні ўсіх састаўных частак З.ф., перш за ўсё с.-г. зямель.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
НАРАЧА́НА-ВІЛЕ́ЙСКАЯ НІЗІ́НА,
фізіка-геаграфічны раён Беларускага Паазер’я на ПнУ Гродзенскай, Пн і ПнЗ Мінскай абласцей, у басейне верхняга і сярэдняга цячэння р.Вілія. Мяжуе са Свянцянскімі градамі на Пн, Верхнебярэзінскай нізінай на У, Мінскім і Ашмянскім узвышшамі на ПдУ і Пд, Нярыска-Жэймянскай нізінай (Літва) на 3. Выш. 155—190 м, найб. 232 м (Канапанцінаўская града), пл. 7,4 тыс.км², працягласць з 3 на У 115—145 км, з Пн на Пд 35—75 км.
Н.-В.н. прымеркавана да паўд.-зах.ч. Вілейскага пахаванага выступу Беларускай антэклізы і Прыбалтыйскай монакліналі. Крышт. фундамент перакрыты асадкавай тоўшчай верхняга пратэразою (венд), ніжняга і сярэдняга кембрыю, ардовіку, сілуру, сярэдняга дэвону, месцамі ніжняга і верхняга мелу і антрапагену на ўсёй тэрыторыі. У антрапагенавай тоўшчы (магутнасць 80—100, зрэдку 120 м) вылучаны адклады бярэзінскага, дняпроўскага, сожскага і паазерскага зледзяненняў.
У паўн.ч. нізіны вылучаны канцовамарэнныя грады паазерскага зледзянення: Свірская, Канстанцінаўская, Паўн.- і Паўд.-Нарачанскія, якія ўтвараюць сістэму ўзгоркаў і ўвалаў даўж. 0,5—3 км, з адноснымі выш. 10—20 м. Грады складзены з супясчана-сугліністай марэны і пясчана-галечнага матэрыялу. Да ўскраін Свірскай і Паўн.-Нарачанскай град прымеркаваны озы і камы. На У нізіны канцова-марэнныя ўтварэнні сожскага зледзянення — Куранецкая і Касцяневіцкая грады. Схілы іх згладжаны і парэзаны лагчынамі. Большасць тэр. Н.-В.н. займае водна-ледавіковая раўніна, сфарміраваная расталымі водамі паазерскага ледавіка. Паверхня яе пераважна спадзіста-хвалістая, адносныя перавышэнні 3—4 м. Характэрны замкнутыя забалочаныя ўчасткі з рэліктавымі азёрамі, азёрныя катлавіны, дзюны. Карысныя выкапні: гліны легкаплаўкія, буд. пяскі, пясчана-жвіровы матэрыял, сапрапель, торф, мінер, воды. Гал. рэкі: Вілія з прытокамі Ашмянка, Уша, Ілія, Дзвінаса, Сэрвач, Нарач з Вузлянкай, Страча; Струна. Шмат азёр, з іх найбольшыя: Нарач, Мястра, Баторына, Свір, Вішнеўскае, Сарачанскія. У межах Н.-В.н. пачынаецца Вілейска-Мінская водная сістэма, у складзе якой Вілейскае вадасховішча. Сярэднія т-ры студз. -7,5 °C, ліп. 16,8 °C; ападкаў — 602 мм за год. Глебы дзярнова-падзолістыя, тарфяна-балотныя, дзярнова-перагнойна-глеевыя. Пад лесам 36% тэрыторыі, пераважаюць хваёвыя, трапляюцца шыракаліста-яловыя лясы. Пад ворывам да 35% тэрыторыі. У межах Н.-В.н. нац. парк Нарачанскі, заказнікі: ландшафтны Блакітныя Азёры, гідралагічны Чарэмшыца, біял.Дубатоўскае, Некасецкі, Пасынкі, Рудакова. Вакол воз. Нарач курортная і водаахоўная зоны.