БАЛЕ́Я,

бандарны выраб у беларусаў; авальная або круглая пасудзіна для мыцця бялізны і купання. Рабілася з кароткіх клёпак, што расстаўляліся вакол шырокага днішча; з вушкамі і без іх. Бытавалі пераважна ў зах. частцы Беларусі, на У у хатнім ужытку балею часцей замянялі ночвы. У наш час сустракаюцца рэдка.

Балея.

т. 2, с. 251

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

АПАГЕ́Й (ад апа... + грэч. gē Зямля),

1) пункт арбіты Месяца ці штучнага спадарожніка Зямлі, найб. аддалены ад цэнтра Зямлі; процілеглы перыгею). У астраноміі тэрмін «апагей» адносіцца толькі да целаў, што рухаюцца па замкнёных арбітах вакол Зямлі.

2) У пераносным сэнсе апагей — найвышэйшая ступень, найб. ўздым, росквіт дзейнасці, творчасці, славы.

т. 1, с. 411

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

кабры́раваць

(фр. cabrer = літар. паднімаць на дыбы)

паварочваць самалёт у палёце вакол папярочнай восі, паднімаючы нос самалёта.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

гіраа́зімут

(ад гіра- + азімут)

прыбор для вызначэння вуглоў змены курсу і вуглоў павароту аб’екта вакол вертыкальнай восі.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

аліда́да

(ар. al-idāda)

дэталь астранамічных і геадэзічных вугламерных інструментаў, якая верціцца вакол восі ў цэнтры лімба.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

перыка́рпій

(н.-лац. pericarpium, ад гр. peri = вакол + karpos = плод)

сценка плода ў раслін, якая акружае насенне.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

перыпро́кт

(ад перы- + гр. proktos = задні праход)

вобласць вакол анальнай адтуліны ў марскіх вожыкаў, пазбаўленая вапняковага панцыра.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

абла́да Зямельныя ўладанні вакол фальварка (БРС), навакольная калгасная зямля; акруга, вобласць (Слаўг.).

Беларускія геаграфічныя назвы. Тапаграфія. Гідралогія. (І. Яшкін, 1971, правапіс да 2008 г.)

вяртлю́г, вертлюга, м.

1. Бугарок у верхняй частцы сцегнавой косці, які з’яўляецца месцам прымацавання мышцаў, што рухаюць сцягно.

2. Злучальнае звяно двух частак механізма, якое дазваляе адной з іх вярцецца вакол сваёй восі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

вы́гін, ‑у, м.

Тое, што і выгіб. Вакол ляжала ўтульная лугавінка з рэдкімі маладымі бярозкамі, уся ў дзятлавіне, адным краем упіралася яна ў выгін рэчкі, што паварочвала тут у бок ад вёскі. Хадкевіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)