ГО́РСКІ (Пётр Андрэевіч) (10.6.1874, в. Валок Харкаўскай вобл., Украіна — ?),
бел. вучоны ў галіне гігіены. Д-р медыцыны (1910). Скончыў Ваенна-мед. акадэмію ў Пецярбургу (1898). Працаваў ваен. урачом у г. Бабруйск. Навук. працы па вывучэнні сан. стану Бабруйска, пра фіз. развіццё, здароўе насельніцтва Бабруйскага павета. Сфармуляваў прапановы пра паляпшэнне сан. стану, развіццё мед. дапамогі і ўвядзенне сан. нагляду ў Бабруйску.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАРЛ ((Karle) Джэром) (н. 18.6.1918, г. Нью-Йорк, ЗША),
амерыканскі фізікахімік. Чл.Нац.АН ЗША (1976). Скончыў Гарвардскі ун-т (1938). У 1943—44 удзельнічаў у стварэнні атамнай бомбы. З 1947 у даследчай лабараторыі Ваенна-марскога флоту ЗША (Вашынгтон). Навук. працы па крышталяграфіі. Адзін са стваральнікаў прамога метаду расшыфроўкі структур крышталёў. Нобелеўская прэмія 1985 (разам з Г.А.Хаўптманам).
савецкі фізіёлаг і педыятр, акад.АМНСССР (1945). Скончыў Ваенна-мед. акадэмію. (1908). Вучань І.П.Паўлава. Навук. працы па вышэйшай нерв. дзейнасці. Выкарыстоўваў метад умоўных рэфлексаў для вывучэння функцый мозга. Даследаваў узаемадзеянне сігнальных сістэм, тармазныя ўмоўныя рэфлексы, комплексную дзейнасць кары вял. паўшар’яў мозга. Дзярж. прэмія СССР 1952.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КУПРЭ́ЕЎ (Аляксандр Клаўдзіевіч) (26.9 1900, г. Беласток, Польшча — 26.8.1975),
генерал-лейтэнант (1944).
Скончыў курсы пры Ваенна-марской акадэміі (1929) і курсы ўдасканалення начсаставу пры Ваен.-паветр. акадэміі (1931). У арміі з 1914, у Чырв. Арміі з 1918, удзельнік грамадз. вайны. У Вял.Айч. вайну нам.нач.ВПСВМФ, нач. тылу ВПСВМФ. Да 1956 на камандных пасадах у Сав. Арміі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
САТРА́ПІЯ,
ваенна-адм. адзінка (правінцыя, якую ўзначальваў сатрап у персідскай Ахеменідаў дзяржаве). У канцы 6 ст. да н.э.Дарый I падзяліў дзяржаву на 20 сатрапій, потым іх колькасць і межы часта мяняліся. Кожная з С. плаціла вызначаную даніну і магла мець уласныя законы і афіц. мову (ці мовы). Як адм. адзінка С. захоўвалася ў дзяржавах Аляксандра Македонскага, Селеўкідаў, Сасанідаў, Парфянскім царстве.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
акадэ́мія
(лац. academia, ад гр. Akademeia = назва філасофскай школы, заснаванай у IV ст. да н. э. Платонам паблізу Афін)
1) вышэйшая навуковая або мастацкая ўстанова (напр. Нацыянальная а. навук Беларусі);
2) назва некаторых вышэйшых навучальных устаноў (напр.Ваенна-медыцынская а.).
Слоўнік іншамоўных слоў. Актуальная лексіка (А. Булыка, 2005, правапіс да 2008 г.)
Гродзенская сацыял-дэмакратычная ваенная арганізацыя, гл. Гродзенская ваенна-рэвалюцыйная арганізацыя РСДРП
Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)
КА́РБЫШАЎ (Дзмітрый Міхайлавіч) (26.10.1880, г. Омск, Расія — 18.2.1945),
расійскі і сав.ваен. дзеяч. Ген.-лейт.інж. войск (1940). Праф. (1938), д-рваен.н. (1941). Герой Сав. Саюза (1946). Скончыў Сібірскі кадэцкі корпус у Омску (1898), Мікалаеўскую ваен.-інж. акадэмію (1911). Удзельнік рус.-яп. вайны 1904—05. У 1911—14 кіраваў рэканструкцыяй Брэсцкай крэпасці. У 1-ю сусв. вайну ва ўпраўленні начальніка інж. войск 11-й і 8-й армій. Са снеж. 1917 атрадны інжынер Чырв. гвардыі. У грамадз. вайну інжынер Калегіі па інж. абароне, удзельнік буд-ва шэрагу ўмацаваных раёнаў і інш. У 1923—26 старшыня інж.к-таГал.ваенна-інж. ўпраўлення РСЧА і старшыня Ваенна-тэхн. к-таРСЧА. З 1926 выкладаў у Ваен. акадэміях імя Фрунзе і Генштаба. У Вял.Айч. вайну 8.7.1941 цяжка кантужаны ў баях каля Магілёва трапіў у палон. Закатаваны ў канцлагеры Маўтгаўзен (Аўстрыя). Аўтар больш як 100 прац па ваен.-інж. справе і ваен. гісторыі. У Гродне яму пастаўлены помнік. Яго імем названа малая планета Карбышаў.