на́рачны, ага, м.

Чалавек, які спецыяльна пасылаецца з якім‑н. спешным даручэннем. Паслаць нарачным. □ [Дзяншчык:] — Ад генерала нарачны прыбыў. М. Ткачоў. Рыгор Хмара адразу зразумеў: калі выклікаў яго Мурашоў з нарачным у такі гарачы час, значыць, справа сур’ёзная. Лукша.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

заняво́лены, ‑ая, ‑ае.

1. Дзеепрым. зал. пр. ад заняволіць.

2. у знач. наз. заняво́лены, ага, м. Той, хто знаходзіцца ў няволі, заняволенні. Дрот калючы, дрот высокі. Каты лютыя пільнуюць. Дзень і ноч там у засценках Заняволеных катуюць. Танк.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

прапу́шчаны, ‑ая, ‑ае.

1. Дзеепрым. зал. пр. ад прапусціць.

2. у знач. прым. Які прапусцілі. Прапушчанае слова. Прапушчаны мяч. Колькасць прапушчаных урокаў.

3. у знач. наз. прапу́шчанае, ага, н. Тое, што ўпушчана. Да зімовых канікул .. [Грыша] нагнаў прапушчанае. Пальчэўскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

стараслу́жачы, ‑ая, ‑ае.

Які даўно знаходзіцца на ваеннай службе. Яшчэ зусім нядаўна маладога салдата можна было беспамылкова адрозніць ад стараслужачага шмат па якіх знешніх прыкметах. «Маладосць». / у знач. наз. стараслу́жачы, ага, м. Выбываюць стараслужачыя, прыходзіць новая змена. «ЛіМ».

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

старшы́нствуючы,

1. ‑ая, ‑ае. Дзеепрым. незал. цяпер. ад старшынстваваць.

2. у знач. наз. старшы́нствуючы, ага, м. Той, хто выконвае абавязкі старшыні. Адказваючы на пытанне старшынствуючага, падсудны прызнаў: «Так, чатыры вечары я адсутнічаў». «Звязда».

3. Дзеепрысл. незак. ад старшынстваваць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

чорнабаро́ды, ‑ая, ‑ае.

1. Які мае чорную бараду, з чорнай барадой. Піліп — трыццацігадовы мужчына, чорнабароды асілак — меў ужо ладную сям’ю. Чарнышэвіч. / у знач. наз. чорнабаро́ды, ага, м. Маладзейшы маўчаў, бо чорнабароды ўвесь час на яго зыркаў вачыма. Мяжэвіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пры́шлы, ‑ая, ‑ае.

1. Які прыйшоў адкуль‑н., не тутэйшы, чужы. [Кравец] аддаў сваю хату нейкаму прышламу чалавеку. Чорны. Войскі прышлага племені Не змаглі, не зламалі Чалавечага крэменю, Чалавечае сталі. Лужанін. / у знач. наз. пры́шлы, ага, м., пры́шлая, ‑ай, ж. Хлопцы спалохана пазіралі на прышлых, што натапырыліся чатырма вінтоўкамі. Асіпенка.

2. Які прыйдзе, наступіць; будучы. Ён супакойвае Марыну І хоча свой узняць настрой, Але за прышлую часіну Не-не, ды возьме непакой. Колас. // у знач. наз. пры́шлае, ага, н. Прышласць, будучыня. Замкнуўшыся ў маленькай бакоўцы, адгароджаны ад свету, марыў .. [Багдановіч] пра прышлае краю. Клышка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ста́ршы, -ая, -ае.

1. Які стаіць вышэй у параўнанні з кім-н. па званні, пасадзе, службовым становішчы.

С. навуковы супрацоўнік.

С. радыст.

С. лейтэнант.

2. ста́ршы, -ага, м.; ста́ршая, -ай, ж., мн. -ыя, -ых (у знач. наз.). Той, хто стаіць на чале якой-н. групы людзей; кіраўнік, начальнік.

Паставіць старшага на будаўнічы аб’ект.

3. Пра клас, курс і пад. ў навучальнай установе: які блізкі да выпуску, да заканчэння вучобы.

Вучні старшых класаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

гаво́раны, ‑ая, ‑ае.

1. Дзеепрым. зал. пр. ад гаварыць. Многа гаворана, ды мала сказана. З нар.

2. у знач. наз. гаво́ранае, ага, н. Тое, што было выказана. сказана. Халімон успрымаў гаворанае, як заданне людзей, якім ён даўно падуладны. Галавач.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

асу́джаны, ‑ая, ‑ае.

1. Дзеепрым. зал. пр. ад асудзіць.

2. у знач. прым. Такі, якому суджана гібель.

3. у знач. наз. асу́джаны, ага, м.; асу́джаная, ‑ай, ж. Той (тая), хто прызнаны вінаватым і нясе кару згодна з судовым прыгаворам.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)