бліндзі́раваць, ‑рую, ‑руеш, ‑руе; зак. і незак., што.

Уст. Дадаткова ўмацаваць (умацоўваць) ваенныя збудаванні, караблі і пад.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

бу́кса, ‑ы, ж.

Металічная каробка з падшыпнікам, які перадае ціск вагона, паравоза і пад. на вось кола.

[Ням. Büchse.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

лю́мпен-пралетарыя́т, ‑у, М ‑яце, м.

Дэкласаваны слой людзей у антаганістычным грамадстве (басякі, валацугі, жабракі і пад.).

[Ням. Lumpenproletariat; ад Lumpen — лахманы і Proletariat.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

засу́нуцца, ‑нецца; зак.

Сунучыся, поўнасцю заехаць у што‑н., пад што‑н., за што‑н. Шуфляда засунулася.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

зацёк, ‑у, м.

След ад вадкасці, фарбы і пад. Даўно пабеленая столь уся зрысована рудымі зацёкамі. Колас.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

збудзі́цца, збуджуся, збудзішся, збудзіцца; зак.

Разм. Прачнуцца, абудзіцца. Аколіца-аселіца Пад ногі сонцам сцелецца... Збудзіўся гаспадар! Купала.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

звіх, ‑у, м.

Разм. Зрушэнне касцей у суставе ў выніку падзення, удару і пад.; вывіх. Звіх нагі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

маку́ха, ‑і, ДМ ‑кусе, ж.

Рэшткі семя (ільнянога, сланечнікавага і пад.) пасля выціскання з яго алею.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

канферы́раваць, ‑рую, ‑руеш, ‑руе; незак., што.

Выконваць абавязкі канферансье; аб’яўляць нумар праграмы эстраднага прадстаўлення, канцэрта і пад.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

касмы́ліна, ‑ы, ж.

Разм. Пасма, касмыль. Кроплі поту выступілі на пакатым ілбе з-пад чорнай касмыліны. Лынькоў.