Мы́льніца ’каробачка ці спецыяльны сподак для мыла’ (ТСБМ). Відаць, з рус. мыльница ’тс’ (у польск. мове mydlniczka).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Мятне́йшы ’адметны, больш паважаны’ (Юрч. Фраз. 3), рус. смал. метнейший ’самы блізкі’. Да мета (гл.), адметны, прыкметы.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ашпа́рыць ’апарыць, абварыць парай ці варам’ (Яруш., Касп., Шат., Бяльк.), укр. ошпарити, рус. ошпарить. Да шпарыць ’абварваць’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Балтало́гія. Новае запазычанне з рус. болтоло́гия ’тс’ (жартаўлівае ўтварэнне: параўн. болта́ть ’балбатаць, блюзніць’ і словы на ‑ло́гия).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Барка́с. Рус. барка́с, укр. барка́с. Запазычанне з франц. barcasse ’тс’. Падрабязней гл. Шанскі, 1, Б, 45–46.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Кры́зіс ’рэзкі пералом, абвастрэнне становішча’ (ТСБМ). Запазычанне праз рус. кризис з ням. Krisis (Шанскі, 2, 8, 392).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Кумы́с ’напітак з малака кабылы’ (ТСБМ). Запазычанне праз рус. з тат. кымызъ ’тс’ (Шанскі, 2, 8, 444).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Кур’е́р ’пасыльны ва ўстанове’ (ТСБМ). Праз рус. курьер ’тс’ запазычана з польск. kurier (Шанскі, 2, 8, 459).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Кілагра́м ’адзінка вагі, роўная 1000 грамаў’ (ТСБМ). Запазычанне з франц. kilogramme праз рус. килограмм (ЕСУМ, 2, 444).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Лабазі́на, лыбазіна ’дубец’ (З нар. сл.), рус. лабазина ’дубец, кій’. Гл. таксама і хлабазіна. Да лабаза (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)