паро́м, -а, мн. -ы, -аў, м.
1. Пласкадоннае судна або плыт для пераправы цераз раку, возера і пад. людзей, павозак, грузаў.
Рачны п.
2. Велікагрузнае судна для перавозкі пасажыраў, грузаў, транспартных сродкаў.
Марскі п.
Ехаць паромам з Даніі ў Швецыю.
|| прым. паро́мны, -ая, -ае.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
перапа́сці, 1 і 2 ас. не ўжыв., -падзе́; -па́ў, -па́ла; зак.
1. Выпасці (у 3 знач.), прайсці зрэдку (пра дождж, снег і пад.).
Перапалі дажджы.
2. асаб. і безас., каму. Дастацца на чыю-н. долю (звычайна пра нямногае).
Мне таксама крыху перапала.
|| незак. перапада́ць, -а́е.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
акру́га, -і, ДМ -ру́зе, мн. -і, -ру́г, ж.
1. Адміністрацыйна-палітычнае, гаспадарчае, вайсковае і пад. падраздзяленне дзяржаўнай тэрыторыі.
Нацыянальная а.
Выбарчая а.
Тэрытарыяльная а.
2. Тое, што і наваколле (у 2 знач.).
Вядомы на ўсю акругу.
|| прым. акруго́вы, -ая, -ае (да 1 знач.).
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
арабе́ска, -і, ДМ -бе́сцы, мн. -і, -сак, ж.
1. Складаны арнамент з геаметрычных фігур і стылізаваных кветак, лісця і пад. першапачаткова ў помніках арабскага мастацтва, пазней у арабскім стылі (спец.).
2. мн. Збор невялікіх літаратурных ці музычных твораў (кніжн.).
|| прым. арабе́скавы, -ая, -ае.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
арэа́л, -а, мн. -ы, -аў, м. (спец.).
1. Частка зямной або воднай паверхні, у межах якой сустракаецца той або іншы від (род, сямейства і пад.) жывёльнага ці расліннага свету.
2. Тэрыторыя пашырэння якіх-н. з’яў, прадметаў і г.д.
А. дысімілятыўнага акання.
|| прым. арэа́льны, -ая, -ае.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
асістэ́нт, -а, М -нце, мн. -ы, -аў, м.
1. Памочнік прафесара, урача, рэжысёра і пад.
А. хірурга.
2. Малодшая выкладчыцкая пасада ў вышэйшых навучальных установах, а таксама асоба, якая займае гэту пасаду.
|| ж. асістэ́нтка, -і, ДМ -тцы, мн. -і, -так.
|| прым. асістэ́нцкі, -ая, -ае.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
аўтамабі́ль, -я, мн. -і, -яў, м.
Механічны транспартны сродак, які мае не менш за чатыры колы, размешчаныя не менш чым на дзвюх восях, за выключэннем колавых трактароў і самаходных машын.
Легкавы а.
Грузавы а.
|| прым. аўтамабі́льны, -ая, -ае.
А. транспарт (аўтамабілі, аўтобусы і пад.).
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
абмя́кнуць, -ну, -неш, -не; -мя́к, -кла; -ні́; зак.
1. (1 і 2 ас. звычайна не ўжыв.). Зрабіцца мяккім, рыхлым.
Хлеб ад вільгаці абмяк.
2. Стаць больш мяккім, спагадлівым, лагодным пад уплывам чаго-н. (разм.).
Крыклівая жанчына неяк абмякла і заплакала.
|| незак. абмяка́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
абслуго́ўваць, -аю, -аеш, -ае; незак.
1. каго-што. Выконваць работу, звязаную з задавальненнем чыіх-н. бытавых патрэб.
А. хворых.
А. пакупнікоў.
2. што. Выконваць работу, звязаную з эксплуатацыяй машын, станкоў і пад.
А. некалькі станкоў.
|| зак. абслужы́ць, -лужу́, -лу́жыш, -лу́жыць; -лу́жаны.
|| наз. абслуго́ўванне, -я, н..
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
адгалінава́нне, -я, мн. -і, -яў, н.
1. гл. адгалінавацца, адгалінаваць.
2. Бакавы адростак, галіна.
Таполя дае шмат адгалінаванняў.
3. Частка дарогі, ракі і пад., якая адыходзіць убок.
А. арашальнага канала.
4. перан. З’ява, што ўяўляе сабой частку чаго-н. асноўнага, галоўнага.
Розныя адгалінаванні сектанцтва.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)