меты́с, ‑а, м.

1. Жывёліна або расліна, атрыманая ў выніку метызацыі.

2. Патомак ад шлюбу людзей розных рас.

[Фр. métis.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

другаго́дніцтва, ‑а, н.

Знаходжанне другі год у тым самым класе або на тым самым курсе. Барацьба з другагодніцтвам.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ду́мскі, ‑ая, ‑ае.

Звязаны з дзяржаўнай або гарадской думай (гл. дума ​2). Думская фракцыя сацыял-дэмакратаў. Думская дзейнасць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

канстэ́бль, ‑я, м.

Ніжэйшы паліцэйскі чын у Вялікабрытаніі і ЗША, а таксама камендант крэпасці або палаца ў Англіі.

[Англ. constable.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

капакла́д, ‑а, М ‑дзе, м.

Прыстасаванне для падбору саломы або сена з валкоў і складвання іх у копы.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

карае́д, ‑а, М ‑дзе, м.

Дробны жук-шкоднік бурага або чорнага колеру, які грызе драўніну і кару дрэў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

дэшыфрава́ць, ‑рую, ‑руеш, ‑руе; зак. і незак., што.

Разабраць (разбіраць) напісанае шыфрам, тайнопісам або невядомым алфавітам; расшыфраваць (расшыфроўваць).

[Ад фр. déchiffrer.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

жада́цца, ‑аецца; безас. незак., чаго або з інф.

Хацецца. Так жадалася вярнуць зноў усё пражытае, усё былое... Лынькоў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

жаме́рыны, ‑рын; адз. няма.

Адходы пасля выціскання соку або алею з чаго‑н. Бурачныя жамерыны. Карміць свіннёй жамерынамі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

жардынье́рка, ‑і, ДМ ‑рцы; Р мн. ‑рак; ж.

Прыгожа аформленая карзінка або скрынка для вырошчвання пакаёвых кветак.

[Фр. jardinière.]