навука пра прыродныя аб’екты і працэсы, якія адбываюцца ў крыясферы. Даследуе фіз., хім. і мінералагічныя змены вады пры т-ры ніжэй пункта яе замярзання, а таксама прыродныя целы, якія ўзнікаюць пры адмоўных т-рах (атм. льды, наземныя і марскія зледзяненні, шматгадовая мерзлата). Падзяляецца на гляцыялогію і геакрыялогію.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛЕТАРГІ́Я (грэч. lēthargia ад lētē забыццё + argia бяздзейнасць),
паталагічны стан чалавека, аслабленне ўсіх праяў жыцця (несапраўдная смерць), адсутнасць рэакцый на знешнія раздражняльнікі. Сустракаецца пры істэрыі, агульным знясіленні, пасля моцных хваляванняў. Прыступы раптоўныя, працягваюцца ад некалькіх гадзін да многіх дзён. Свядомасць пры Л. захоўваецца: хворыя ўспрымаюць і запамінаюць навакольнае, але не рэагуюць на яго.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МАГНІ́ТНЫ ЗАРА́Д,
дапаможная фіз. велічыня, якая ўводзіцца пры разліках стацыянарных магн. палёў па аналогіі з эл. зарадам, які стварае эл.-статычнае поле. Напр., пры разліках палёў у ферамагн. целах з нераўнамернай намагнічанасцю ўводзяць паняцце аб’ёмнай і паверхневай шчыльнасці М.з. Рэальная крыніца стацыянарнага магн. поля — стацыянарны эл. ток або пастаянны магніт. Гл. таксама Манаполь магнітны.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МАНІЕЗІЁЗЫ,
інвазійныя хваробы свойскіх і дзікіх жвачных жывёл. Пашыраны ўсюды, суправаджаюцца масавым падзяжом маладняку. Пры М. расстройваецца страваванне, бываюць сутаргі, жывёлы худнеюць. Выклікаецца цэстодамі, якія паразітуюць у кішэчніку. Паразіт развіваецца ў навакольным асяроддзі з удзелам прамежкавага гаспадара — глебавых кляшчоў арыбатыд. Носьбіты хваробы — хворыя жывёлы, якія заражаюцца пры заглынанні з травой інвазіраваных кляшчоў. Гл. таксама Гельмінтозы.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МЕЛАНХО́ЛІК,
адзін з асн. тыпаў тэмпераменту; чалавек, які характарызуецца (паводле Гіпакрата) меланхоліяй, схільнасцю да дэпрэсіі, нізкім узроўнем псіхічнай актыўнасці, стрыманасцю маторыкі і мовы, хуткай стамляльнасцю. М. ўласцівы трывожнасць, глыбіня і трываласць эмоцый пры слабым іх знешнім выяўленні; пераважаюць адмоўныя эмоцыі. Пры неспрыяльных умовах у М. можа развіцца павышаная эмацыянальная ранімасць, замкнёнасць, адчужанасць.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
НІТРАЭМА́ЛІ, нітрафарбы,
эмалевыя фарбы на аснове нітралакаў. Утвараюць дэкар. пакрыцці (напр., «малатковыя», з люстраным бляскам). Наносяць на слой алкіднай ці фенола-алейнай грунтоўкі (гл.Лакафарбавыя пакрыцці), пры пнеўматычным распыленні высыхаюць за 15—30 мін (пры пакаёвай т-ры). Выкарыстоўваюць для афарбоўкі металу (аўтамабілі, прыборы, станкі), дрэва (кухонная і мед. мэбля), тканіны і скуры.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПАДТАПЛЕ́ННЕ,
падняцце ўзроўню грунтавых вод, абумоўленае падпорам вады ў рэках, пры буд-ве вадасховішчаў і плацін, уцечкай вады з водаправоднай і каналізацыйнай сетак, заіленнем рэчышчаў рэк і інш.; натуральная прычына — падняцце ўзроўню мора. Пры П. забалочваюцца і засаляюцца глебы, пагаршаецца сан. стан мясцовасці, зніжаецца прадукцыйнасць лясоў і с.-г. угоддзяў, разбураюцца будынкі, дарогі і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
САМНАМБУЛІ́ЗМ (ад лац. somnus сон + ambulo хаджу),
лунацізм, парушэнне свядомасці і сну, пры якім чалавек несвядома робіць шэраг дзеянняў, не абумоўленых сітуацыяй (напр., ходзіць). Часцей бывае ў дзіцячым і падлеткавым узросце. Пры С. захоўваецца каардынацыя рухаў, назіраецца амнезія. С. — выяўленне павышанай эмацыянальнай узбудлівасці, эпілепсіі, істэрыі і інш. хвароб. Лячэнне: ліквідацыя першасных хвароб.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СВЯТЛОАДЧУВА́ЛЬНАСЦЬфатаграфічная,
здольнасць фотаматэрыялу рэагаваць на аптычнае выпрамяненне (святло); колькасная мера такой здольнасці. Выражаецца ва ўмоўных адзінках і служыць для правільнага вызначэння экспазіцыіпры фотаздымцы і друку. Вызначаецца па пэўнай шчыльнасці фотаслоя, атрыманай пры зададзеных умовах экспанавання фотаматэрыялу і яго хім.-фатагр. апрацоўкі. У розных краінах існуюць розныя метады вызначэння сістэм С. фотаматэрыялаў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СІ́МПЛЕКСНАЯ СУ́ВЯЗЬ (ад лац. simplex просты),
сістэма двухбаковай электрасувязі паміж двума абанентамі па адным фіз. ланцугу ці па адным канале сувязі, пры якой прыём і перадача паведамленняў праводзіцца пачаргова. Прытэлеф. С.с. для двухбаковай перадачы паведамленняў карыстаюцца спец. прыладамі для змены напрамку перадачы (уручную — кнопкай, аўтаматычна — ад голасу). Гл.таксама Дуплексная сувязь.