КАДЫ́РАЎ (Міхаіл Анатолевіч) (н. 28.1.1951, г. Ельск Гомельскай вобл.),
бел. вучоны ў галіне селекцыі і насенняводства. Д-рс.-г.н. (1991). Скончыў БСГА (1976). З 1976 ў Бел.НДІ земляробства і кармоў (з 1995 нам. дырэктара). Навук. працы па аптымізацыі селекцыйнага працэсу самаапыляльных культур і сістэмы насенняводства ў сучасных умовах, метадах стварэння рэсурсаэканомных, экалагічна бяспечных сартоў ячменю і жыта, селекцыйных, генетыка-фітапаталаг. аспектах канцэпцыі адаптыўнага раслінаводства. Дзярж. прэмія Беларусі 1994.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАЗА́,
1) у беларусаў прыстасаванне для начной лоўлі рыбы восцямі. Мела выгляд плеценага з дроту кошыка, на якім распальвалі агонь і падвешвалі на канцы палкі, устаноўленай на носе лодкі або чоўна. Рабілі і са скляпаных паміж сабой метал. пласцінак, якія прымацоўвалі да палкі ўтулкай, на ПнЗБеларусі — з метал. пласцін у выглядзе жолаба.
2) Сажань, драўляная мерка ў форме разнятага цыркуля для абмервання зямельных участкаў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАЗЛО́ВА (Вольга Васілеўна) (н. 25.5.1925, Мінск),
бел.літ.-знавец. Канд.філал.н. (1954). Засл. работнік вышэйшай школы Беларусі (1982). Скончыла БДУ (1948), з 1951 выкладае ў ім. Даследуе творчасць Я.Коласа (стылістычныя асаблівасці, вобразы народа і інтэлігенцыі, прыёмы і сродкі тыпізацыі ў трылогіі «На ростанях»), праблемы адлюстравання Вял.Айч. вайны ў творчасці Я.Купалы, М.Лынькова, Я.Брыля (увасабленне гераічнага і трагічнага). Адзін з аўтараў падручніка «Гісторыя беларускай савецкай літаратуры» (1981).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
«КАЛГА́СНАЯ ПО́ЛЬКА»,
бел. сцэнічны парна-масавы танец. Муз. памер 2/4. Тэмп хуткі, для рытму характэрна сінкапіраванне. Створана балетмайстрам П.Акулёнкам на аснове абагульнення элементаў танц. фальклору Талачынскага р-на, паст. ў 1955 у Дзярж.акад.нар. хоры Беларусі. Вызначаецца складанасцю харэаграфічнага малюнка, разнастайнасцю рухаў у масавых і сольных эпізодах. Дзякуючы яркаму нар. каларыту, жыццярадаснасці настрою набыў вял. папулярнасць, уваходзіць у рэпертуар многіх калектываў маст. самадзейнасці.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КА́ЛЕР (Уладзілен Лазаравіч) (н. 11.11.1925, г. Мсціслаў Магілёўскай вобл.),
бел. вучоны ў галіне біяхіміі. Д-рбіял.н. (1972). Скончыў БДУ (1955). З 1994 у Ін-це эксперым. батанікі Нац.АНБеларусі. Навук. працы па даследаванні біясінтэзу хларафілу і фотасінтэзу з выкарыстаннем метадаў матэм. і кібернетычнага мадэліравання біяфіз. і біяхім. працэсаў у раслінах. Адзін з аўтараў электракаагуляцыйнага спосабу ачысткі прамысл. сцёкавых вод.
Тв.:
Авторегуляция образования хлорофилла в высших растениях. Мн., 1976.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАМЯ́ГА,
1) карыта, выдзеўбанае з доўгай калоды дрэва, прызначанае для вадапою свойскай жывёлы.
2) Човен у выглядзе карыта, выдзеўбаны з тоўстага камля або ствала дуба (радзей з хвоі або асіны). Адзін з старадаўніх водных трансп. сродкаў на Беларусі, якім карысталіся сяляне. Для ўстойлівасці на плаву да К. на ўзроўні воднай паверхні па баках звычайна мацавалі драўляныя брусы ці пласціны (крылы). Часам К., звязаныя парамі, трымалі на сабе паром.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАНУЛЯ́РЫІ (Conulata),
група вымерлых беспазваночных жывёл, якіх адносяць да кішачнаполасцевых. Былі пашыраны ў морах ад ранняга кембрыю да ранняга трыясу. Вялі плаваючы або прымацаваны спосаб жыцця. На Беларусі рэдкія знаходкі К. вядомы з адкладаў верхняга ардовіку, сілуру і дэвону.
Даўж. да 40 см. Шкілет пірамідальны або цыгарападобны, з тонкай, магчыма, эластычнай сценкай. Для элементаў шкілета характэрна 4-прамянёвая сіметрыя. Вяршынная ч., якой К. мацаваліся да субстрату, падзелена папярочнымі перагародкамі на камеры.
Бясколерныя гіграскапічныя крышталі, tпл 68,8 °C, tкіп262.5 °C, шчыльн. 1020 кг/м³ (70 °C, вадкага). Добра раствараецца ў вадзе і арган. растваральніках Полімерызуецца з утварэннем полікапрааміду. У прам-сці найб. пашыраны метад сінтэзу з бензолу. На Беларусі вырабляюць на Гродзенскім вытворчым аб’яднанні«Азот». Выкарыстоўваюць для атрымання полікапрааміду. Таксічны: раздражняе скуру, ГДК 10 мг/м³.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАРАПУ́ЗІКІ (Histeridae),
сямейства насякомых агр. жукоў. Каля 3500 відаў. Пашыраны пераважна ў тропіках. На Беларусі 20 родаў, 61 від. Жывуць у мярцвячыне, гнаі, пад карой і ў драўніне, у гнёздах птушак і норах звяроў або мурашніках, трапляюцца ў памяшканнях.
Даўж. да 20 мм. Цела цвёрдае, пукатае. Афарбоўка чорная, бурая, часта з метал. бляскам. Ногі капальныя. Драпежнікі, кормяцца лічынкамі насякомых, кляшчамі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАРШАКЕ́ВІЧ (Аляксандр Уладзіміравіч) (н. 6.4.1959, Мінск),
бел. спартсмен (гандбол). Майстар спорту СССР міжнароднага класа (1980). Засл. майстар спорту (1982). Чэмпіён XXIV (1988, Сеул) і сярэбраны прызёр XXII (1980, Масква) Алімп. гульняў. Чэмпіён свету сярод юніёраў (1979), сярод дарослых (1982), сярэбраны прызёр чэмпіянату свету (1990). Уладальнік Кубка еўрап. чэмпіёнаў (1987—89), Кубка кубкаў (1983, 1985), Суперкубка (1989). Чэмпіён СССР (1981, 1983—84, 1987—89). З 1996 старшы трэнер маладзёжных зборных каманд Беларусі.