ЗБРО́ДАЎ (Георгій Паўлавіч) (3.3.1935, г. Мелекес, Расія — 24.11.1996),
бел. вучоны ў галіне электраэнергетыкі. Д-ртэхн.н. (1994), праф. (1996). Скончыў БПІ (1959). З 1964 у НДІ і інш. ўстановах Беларусі. З 1982 у БПА. Навук. працы па матэм. мадэляванні галіновых сістэм кіравання, узаемадзеянні энергет. сістэм са спажыўцамі эл. энергіі. Распрацаваў тэарэт. асновы дазіраванага кіравання і манеўравання электраспажываннем.
Тв.:
Режимное взаимодействие электроэнергетической системы с потребителями электроэнергии // Изв. вузов. Энергетика. 1992. № 4.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЗІГРО́ЎСКІ (Антон Антонавіч) (6.2.1906, Мінск — 1937),
бел. акцёр. Засл. арт.Беларусі (1935). Выступаў у Трупе У.Галубка (БДТ-3). Творчай манеры характэрны высокае майстэрства пераўвасаблення, дакладны псіхал. малюнак, тонкі артыстызм. Найб. значныя ролі: памешчык («Пінская мадонна» У.Галубка), Вася Балабан («Гісторыя пяці хвастоў» Л.Левіна), Лундышаў («Гадзіншчык і курыца» І.Качаргі), Кадлуб-Дабравольскі («Сяржант Дроб» Э.Самуйлёнка), Юсаў («Даходнае месца» А.Астроўскага) і інш. Рэпрэсіраваны ў 1937, рэабілітаваны ў 1957.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЗЕЛЕНАВО́ЧКАхлебная
(Chlorops pumilionis),
насякомае сям. злакавых мушак. Пашырана ў Еўразіі, у т. л. на Беларусі. Шкодзіць пшаніцы, ячменю, аўсу і інш. хлебным злакам.
Даўж. 3—5 мм, цела светла-жоўтае, на спіне чорныя палосы, вочы ярка-зялёныя (адсюль назва). За год 1—2 пакаленні. Самка адкладвае яйцы на лісце злакаў. Зімуюць лічынкі ў сцёблах азімых, акукліваюцца вясной. Лёт З. ў канцы мая.
Зеленавочка: а — дарослая муха; б — лічынка ў сцябле.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЗУ́БРЫЧ (Дзмітрый Іванавіч) (1.6.1922, г. Дзергачы Харкаўскай вобл., Украіна — 1.10.1968),
бел. спявак (барытон). Засл. арт.Беларусі (1967). Скончыў Харкаўскую кансерваторыю (1952). З 1954 саліст Бел. філармоніі. Творчая індывідуальнасць спевака найб. раскрылася ў камерным рэпертуары (рамансы Ф.Шуберта, Э.Грыга, М.Мусаргскага, Г.Свірыдава). Выканаў больш за 400 твораў, у т. л. шмат нар. песень, арый з опер, рамансаў і песень бел. кампазітараў. У яго трактоўках высакародная мужнасць спалучалася з мяккай паэтычнасцю.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЗЯБРЫ́НА (Zebrina),
род кветкавых раслін сям. камялінавых. Блізкія да роду традэсканцыя. Пашырана ў трапічных і субтрапічных краінах свету. На Беларусі ў пакоях і аранжарэях вырошчваецца ампельная лісцева-дэкар. З. звіслая (Z. pendula), вядомая таксама пад назвай традэсканцыя зябрына.
Шматгадовая травяністая расліна з паўзучым або звіслым галінастым сцяблом даўж. да 1 м. Лісце цэласнае, чаргаванае, яйцападобнае, гладкае, зверху зялёнае з двума серабрыста-белымі палосамі, знізу фіялетавае. Кветкі дробныя, ружова-ліловыя. Плод — каробачка.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
«ЗЯЛЁНЫ ПАТРУ́ЛЬ»,
добраахвотныя аб’яднанні школьнікаў-юннатаў (атрады), якія ствараюцца з мэтай аховы зялёных насаджэнняў, выхавання беражлівых адносін да прыроды, прапаганды ведаў і ажыццяўлення практычных мерапрыемстваў па зялёным будаўніцтве; адна з форм дзіцячага руху за ахову прыроды. На Беларусі дзейнічаюць з 1961 на базе школ. Першы «З.п.» на базе школьнага лясніцтва створаны ў 1967 пры Караваціцкай сярэдняй школе Рэчыцкага р-на Гомельскай вобл. Дзейнічае каля 200 школьных лясніцтваў і атрадаў «З.п.» (1997).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ІГНА́ЦЬЕЎ (Рудольф Веньямінавіч) (н. 8.9.1941, г. Вічуга Іванаўскай вобл., Расія),
бел. кларнетыст. Засл. арт.Беларусі (1992). Скончыў Бел. кансерваторыю (1969). З 1967 артыст, з 1976 саліст (1-ы кларнетыст) Дзярж.акад.сімф. аркестра Рэспублікі Беларусь. Выконвае сола для кларнета ў творах класікаў і сучасных, у т. л.бел., кампазітараў (М.Аладава, А.Багатырова, Я.Глебава, Дз.Смольскага, Я.Цікоцкага і інш.). У 1972—80 выкладаў у Мінскім муз. вучылішчы.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ІЗЮ́МАЎ (Мікалай Андрэевіч) (24.12.1920, г. Аша Чэлябінскай вобл., Расія — 28.6.1944),
удзельнік вызвалення Беларусі ў Вял.Айч. вайну, Герой Сав. Саюза (1945). Скончыў Ульянаўскае бранятанк. вучылішча (1941). На фронце з 1941. Камандзір танк. батальёна капітан І. вызначыўся ў Бабруйскай аперацыі 1944: экіпаж танка І. з 26 да 28.6.1944 знішчыў 7 процітанк. гармат, 3 дзоты, 10 агнявых пунктаў. Загінуў у баі. У яго гонар в. Дурынічы Бабруйскага р-на перайменавана ў Ізюмава.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ІНТРУЗІ́ЎНЫЯ ГО́РНЫЯ ПАРО́ДЫ,
магматычныя пароды, якія ўтварыліся пры застыванні магмы ў тоўшчы зямной кары ва ўмовах высокага ціску і павольнага ахаладжэння. Характарызуюцца поўнакрышт. структурай і раўнавагай мінер. асацыяцый. І.г.п. адрозніваюць абісальныя (глыбінныя, больш за 5 км) — граніты, дыярыты, габра і інш., і гіпабісальныя (прамежкавыя паміж эфузіўнымі і глыбіннымі) — габра-парфірыты, граніт-парфірыты і інш. (гл. таксама Магматычныя горныя пароды). На Беларусі разам з метамарфічнымі горнымі пародамі І.г.п. складаюць крышт. фундамент.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАБЫ́ЛКІ,
нястаткавыя саранчовыя, насякомыя падсямейства саранчовых, падатр. караткавусых прастакрылых. Пашыраны ва ўсім свеце. На Беларусі 7 родаў. Шкоднікі пасеваў, пашы і сенажацей.
Даўж. да 3 см. Ротавыя органы грызучыя, вусікі кароткія, заднія ногі скакальныя. 2 пары крылаў. Яйцы кладуць у глебу, кучкамі. Развіццё з няпоўным ператварэннем. Зімуюць у фазе яйца ці лічынкі. Адно пакаленне за год. Расліннаедныя.