Даўней — адзенне ў выглядзе шырокага плашча з каштоўнай тканіны густа-чырвонага колеру, якое надзявалі манархі ў час вялікіх урачыстасцей. Шаўчэнкава муза сарвала пышныя баграніцы з распуснага і плюгавага цара Давіда.Лужанін.// Наогул яркае ўпрыгожанне. На сонцы макамі іскрыцца Плакатаў, сцягаў баграніца.Колас.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
2.Разм. Сухі чай, які заварваюць у чайніку. Усыпаць у чайнік заварку.// Настой, які атрымліваецца ў выніку заварвання. Наліць заваркі ў шклянку. Чай з заваркай.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
са́ры
(інд. sari)
жаночае адзенне ў выглядзе кавалка тканіны, абкручанага вакол цела і перакінутага цераз плячо (у Паўднёвай Азіі).
Слоўнік іншамоўных слоў. Актуальная лексіка (А. Булыка, 2005, правапіс да 2008 г.)
Туале́т ‘адзенне, убранне’, ‘прывядзенне ў надежны стан свайго выгляду’, ‘прадметы касметыкі, гігіены’, ‘столік з люстэркам’, ‘прыбіральня’ (ТСБМ), ‘убранне, уборы, строі’ (Некр. і Байк.). Запазычана праз рус.туалет у XVIII ст. з франц.toilette ‘акравак тканіны’, ‘ручнічок’ — памяншальнае ад toile ‘палатно’, якое з лац.tēla (< *tex‑la) < texere ‘ткаць’, ад якога таксама тэкстыль (гл.). Адсюль развіццё значэнняў: ‘тое, што зроблена з тканіны, палатна’ > ‘ручнічок на туалетным століку’ і г. д. (Голуб-Ліер, 483; Фасмер, 4, 113; Чарных, 2, 268; ЕСУМ, 5, 666; Арол, 4, 112).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Палаві́к1 ’вузкі доўгі дыванок з грубай тканіны, які рассцілаецца на падлозе’ (ТСБМ, Сл. ПЗБ). Рус.полови́к ’тс’. Суфіксальнае ўтварэнне ад палавы < пол2 (гл.).
1. Туша ці частка тушы забітых жывёл, птушак, што ідуць у ежу.
Свежае м.
Варанае м.
2. Мяккая частка пладоў, ягад; мякаць (разм.).
◊
Выдраць (вырваць) з мясам (разм.) — пра гузік, аплік: адарваць разам з кавалкам тканіны, скуры.
Гарматнае мяса — пра салдат, якіх пасылаюць на смерць.
|| прым.мясны́, -а́я, -о́е (да 1 знач.).
Мясная жывёла (якая гадуецца на мяса). Есці мясное (наз.).
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
бало́ння
(іт. Bologna = назва італьянскага горада)
капроновая плашчовая тканіна з аднабаковым непрамакальным пакрыццём, а таксама плашч або куртка з такой тканіны.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
га́льштук
(ст.-польск. halsztuk, ад ням. Halstuch)
прадмет убору ў выглядзе палоскі тканіны, якая завязваецца пад каўняром сарочкі вузлом або бантам.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
ЛОСЬ (Ларыса Мікалаеўна) (н. 22.7.1928, в. Княжыцы Магілёўскага р-на),
бел. мастак дэкар.-прыкладнога мастацтва. Скончыла Мінскае маст. вучылішча (1952). У 1954—68 мастак у газ. «Зорька», у 1965—77 — на Мінскай скургалантарэйнай фабрыцы. Працуе пераважна ў галіне маст. пляцення з саломкі. Рэстаўрыравала ўцалелыя шэдэўры бел. саломапляцення — царскія вароты 18—19 ст. у в. Раўбічы Мінскага р-на і Гродне, зрабіла копію царскіх варот 18 ст. ў в. Лемяшэвічы Пінскага р-на Брэсцкай вобл. Сярод інш. работ: анімалістычныя фігуры (птушкі, коні), дэкар. пано «Сонейка», «Кветкі», «Пралескі», «Зоркі», «Павы», «Галубы», «Каляда», а таксама размаляваныя тканіны, батыкі, жывапісныя пейзажы.