Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)
sever
[ˈsevər]1.
v.t.
1) разраза́ць, адраза́ць, адсяка́ць
to sever a rope — разрэ́заць вяро́ўку
2) парыва́ць (су́вязі, дачыне́ньні)
2.
v.i.
аддзяля́цца, падзяля́цца
to sever into two factions — падзялі́цца на дзьве фра́кцыі
Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)
камуніка́цыя, ‑і, ж.
1.часцеймн. (камуніка́цыі, ‑ый). Шляхі зносін, лініі сувязі, а таксама энерга‑, цёпла‑, газа- і водазабеспячэння. Падземныя камунікацыі. □ Магутным артылерыйскім агнём і масіраванымі налётамі авіяцыі разгромлены важнейшыя камунікацыі праціўніка.Жычка.
2.толькіадз. Абмен думкамі, перадача інфармацыі пры дапамозе мовы. Вусная мова як адзін са сродкаў камунікацыі.
[Лац. communicatio.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
рэду́кцыя, ‑і, ж.
Спец.
1. Пераход ад складанага да больш простага; паслабленне чаго‑н. у якіх‑н. адносінах.
2. Адміранне, спрашчэнне будовы органа ў сувязі са стратай яго функцыі.
3. Узнаўленне элемента з вокіслу.
4. Скарачэнне, памяншэнне якой‑н. велічыні.
5. Паслабленне работы органаў мовы пры вымаўленні вядомага гука мовы.
[Ад лац. reducere — вяртаць; прыводзіць у пэўны стан.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс)
ВЫСОКАЧАСТО́ТНАЯ СУ́ВЯЗЬ,
электрасувязь з дапамогай токаў высокай частаты. Дазваляе адначасовую і незалежную перадачу па адной лініі сувязі многіх паведамленняў (гл. таксама Многаканальная сувязь); дае магчымасць устанаўліваць высакаякасную сувязь на вял. адлегласці. Распрацавана ў 1920-я г. для радыётэлегр., потым для інш. відаў сувязі па паветраных, кабельных, радыёрэлейных і спадарожнікавых лініях. Выкарыстоўваецца для тэлеф. і тэлегр.сувязі, у перадачы даных па міжнар., унутрыабл. і ўнутрыраённых лініях і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РАДЫЁРЭЛЕ́ЙНАЯ ЛІ́НІЯсувязі,
сукупнасць тэхн. сродкаў і асяроддзя распаўсюджвання радыёсігналаў для забеспячэння радыёрэлейнай сувязі. Бывае аналагавая і лічбавая, стацыянарная і рухомая, адна- і многапралётная.
Стацыянарная многапралётная Р.л. будуецца ў выглядзе ланцуга прыёмна-перадавальных радыёстанцый (радыёрэлейных станцый; РРС), устаноўленых у межах прамой бачнасці (найб. пашырана). Для павышэння далёкасці сувязі паміж РРС іх антэны ўстанаўліваюць на мачтах (вежах) і на ўзвышаных месцах. Існуюць таксама трапасферныя Рл. у якіх выкарыстоўваецца адбіццё радыёхваль ад ніжняй мяжы трапасферы. Многапралётная Р.л. мае 2 канцавыя і шэраг прамежкавых і вузлавых РРС. Аднапралётная Р.л. ўтвараецца з 2 канцавых РРС, часта бывае рухомая і служыць, напр., для перадачы тэлевізійных праграм з рухомай тэлевізійнай станцыі на тэлецэнтр. Стацыянарныя аднапралётныя Р.л. служаць для арганізацыі сувязі праз перашкоды, напр., рэкі, а таксама для ўтварэння «ўставак» у магістральныя кабельныя, у т. л. валаконнааптычныя, лініі сувязі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ІНТЭЛСА́Т (англ. INTELSAT ад International Telecommunication Satellites міжнар. сувязныя спадарожнікі),
міжнародная арг-цыя па стварэнні і эксплуатацыі глабальнай камерцыйнай спадарожнікавай сувязі. Створана ў 1964 у ЗША. З 1973 наз. таксама «ІТСО». У арг-цыю ўваходзяць больш за 140 краін І. належыць аднайм. сістэма касм.сувязі (тэлеф., тэлеграф., факсімільная сувязь, перадача даных і рэтрансляцыя тэлевізійных і гукавых праграм) на аснове аднайм.ШСЗ (24 спадарожнікі, 1997); больш за 200 наземных станцый, больш за 600 ліній сувязі. Рэспубліка Беларусь карыстаецца (на правах арэнды) сістэмай касм.сувязі І. для перадачы сігналаў шматканальнай тэлефаніі і даных сеткі Інтэрнет, магчымы таксама прыём тэлевізійных праграм з ШСЗ І.