адна з сіл інерцыі, абумоўленая ўплывам вярчальнага руху сістэмы адліку на рух цела адносна гэтай сістэмы. К.с.
, дзе m — маса цела, — Карыяліса паскарэнне. Наяўнасць К.с. вядзе да таго, што цела пры сваім руху адхіляецца ў напрамку, перпендыкулярным да яго адноснай скорасці, або дзейнічае на сувязі механічныя, што перашкаджаюць такому адхіленню. К.с. праяўляецца пры руху масіўных цел (напр., балістычных ракет, цяжкавагавых паяздоў), вял. мас паветра і вады (гл.Бэра закон) і інш. Названа ў гонар Г.Г.Карыяліса.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СІЛАВА́Я ПЕРАДА́ЧА,
разнавіднасць перадачы, якая служыць для перадачы мех. энергіі (руху) ад рухавіка да яе спажыўца з павелічэннем вярчальных момантаў (за кошт змяншэння скорасці, частаты вярчэння) або для змены характару руху. У прыводах машын дазваляе ўзгадняць рэжым работы рухавіка і выканаўчых (рабочых) органаў, ажыццяўляць змену напрамку руху (рэверсаванне, або рэверс), пераўтвараць вярчальны рух у паступальны, вінтавы і інш. С.п. бываюць мех. (найб. пашыраны зубчастыя перадачы, ланцуговыя перадачы, раменныя перадачы, фрыкцыйныя перадачы, чарвячныя перадачы), гідраўлічныя перадачы, пнеўматычныя і інш. У некат. машынах С.п. наз. трансмісіяй.
1.што. Змяніць (напрамак і сілу якой-н. энергіі, рухуі пад.).
2.перан., каго-што. Надаць іншы напрамак чаму-н.; перавесці на новую работу, на новыя формы работ.
П. сваю ўвагу на іншы прадмет.
П. цэх на іншую вытворчасць.
|| незак.пераключа́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.
|| наз.пераключэ́нне, -я, н.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
сустрэ́чны, -ая, -ае.
1. Які рухаецца насустрач.
С. цягнік.
С. вецер.
Ніхто з сустрэчных (наз.) не спыніўся.
2. Які адбываецца пры сустрэчы, пры руху з двух бакоў.
С. бой.
С. агонь.
3. Які даецца ў адказ на што-н.
С. план.
◊
Першы сустрэчны — хто трапіцца, выпадковы.
Сустрэчны (наз.) і папярэчны — любы без разбору чалавек, усякі.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
schedule1[ˈʃedju:l, ˈskedʒu:l]n.
1. раскла́д; гра́фік, план, прагра́ма;
according to/on schedule па раскла́дзе;
ahead of schedule датэрміно́ва;
be behind the schedule адстава́ць ад пла́на
2. спіс, пералі́к; катало́г
3.AmE раскла́д ру́ху цягніко́ў
Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)
кра́тацца
1. (рухацца, варушыцца) sich bewégen; in Bewégung sein (быць у руху);
2.перан. (абуджацца, узнікаць) sich régen, rége wérden; erwáchen vi (s); sich belében (ажывіцца)
Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс)
Меха́ніка ’фізіка руху цел і стану раўнавагі, а таксама ўзаемадзеянне цел’, ’будова, канструяванне машын, апаратаў, прыстасаванняў’. Паводле Крукоўскага (Уплыў, 83), запазычана з рус. мовы, у якой механика (1709 г.) праз польск. ці ням. з лац.mēchanica ’механіка’ < ст.-грэч.μηχανική τέχνή ’уменне будаваць машыны’ (SWO, 461). Бел. лексема магла быць узята з польск. мовы.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
кататэрмаме́трыя
(ад ката- + тэрмаметрыя)
сумарная ацэнка вільготнасці і хуткасці руху паветра па паказаннях кататэрмометра.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
аўтаінспе́ктар
(ад аўта- + інспектар)
службовая асоба, якая сочыць за правільнасцю аўтамабільнага руху на дарогах.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
аўтамагістра́ль
(ад аўта- + магістраль)
шырокая, з палепшаным пакрыццём шаша для масавага хуткага аўтамабільнага руху.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)