ЛІ ХУНЧЖА́Н (15.2.1823, прав. Аньхой, Кітай — 7.11.1901),
кітайскі дзярж. дзеяч, дыпламат. Адыграў важную ролю ў задушэнні Тайпінскага паўстання 1850—64. З 1870 намеснік сталічнай прав. Чжылі, канцлер, чл. упраўлення па замежных справах. Прыхільнік і адзін з праваднікоў палітыкі «самаўзмацнення», якая мела мэтай стварэнне ў Кітаі сучаснай арміі і флоту. У знешняй палітыцы імкнуўся шляхам уступак і пагадненняў з адной імперыялістычнай дзяржавай супрацьстаяць агрэсіі інш. дзяржавы. Падпісаў Сіманасекскі дагавор 1895. У 1896 заключыў сакрэтны дагавор з Расіяй пра абарончы ваен. саюз супраць Японіі і прадастаўленне Расіі канцэсіі на буд-ваКітайска-ўсходняй чыгункі. У 1901 падпісаў навязаны Кітаю «Заключны пратакол» з дзяржавамі, якія ўдзельнічалі ў задушэнні іхэтуаньскага паўстання.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
НЕСІМІ́, Насімі (сапр. Сеід Імадзеддзін; каля 1369, г. Шэмаха, Азербайджан — 1417),
азербайджанскі паэт; пачынальнік азерб.літ. мовы. Вывучаў тэалогію, матэматыку, логіку, астраномію. Падарожнічаў па краінах Б. Усходу. Прыхільнік пантэізму. Пакараны царквой як ерэтык. Пісаў на азерб., араб. і перс. мовах. Майстар жанраў газелі, рубаі і туюг (чатырохрадкоўяў). У містычнай форме выказваў пратэст супраць сац. прыгнёту з боку феадалаў і духавенства, асуджаў рэліг. перажыткі, прымхлівасць. Паэтызаваў зямныя радасці, услаўляў розум чалавека, імкнуўся распазнаць таямніцы жыцця. Творы Н. адметныя багаццем паэт. сродкаў, метафарычнасцю мовы, дакладнасцю метрыкі, гуманіст. зместам.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
О’БРА́ЕН (O’Brien) Джэймс [псеўданім, які ператварыўся ў другое імя, Бронтэр (Bronterre); 6.2.1805, г. Гранард, Вялікабрытанія — 23.12.1864], адзін з лідэраў і ідэолагаў чартызму ў Вялікабрытаніі. У 1830-я г. радыкальны журналіст. Быў рэдактарам шэрагу чартысцкіх выданняў, у сваіх артыкулах імкнуўся даць тэарэт. і гіст. абгрунтаванне чартызму: выкрываў класавыя супярэчнасці капіталіст. грамадства, прапаноўваў рэв. шлях пераўтварэння грамадства на сацыяліст. пачатках. Гал. сродкам дасягнення сац. роўнасці лічыў нацыяналізацыю зямлі, прыватную ўласнасць на сродкі вытв-сці разглядаў як ін-т, сумяшчальны з сацыялізмам. У 1840—41 зняволены. З 1848 прыхільнік мірных рэформ. Заснаваная ім у 1849—50 Нац. ліга рэформ пазней далучылася да Інтэрнацыянала 1-га.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГЕ́ЛГУДЫ,
дзяржаўныя дзеячы ВКЛ, род герба «Дзялоша». Упершыню згадваюцца ў канцы 16 ст.Найб. вядомыя:
Бальцар, родапачынальнік, у 1621 валодаў Гелгудзішкамі ў Расіенскім пав.Андрэй Казімір (?—1711), сын Бальцара. Каралеўскі сакратар, падстолі жмудскі (1668), пісар вял. літоўскі (1673). Неаднаразова выбіраўся дэпутатам сейма. У час міжусобіц 2-й пал. 17 ст.прыхільнік караля Міхала Вішнявецкага, належаў да групоўкі канцлера ВКЛ К.Паца. Міхал, сын Антонія, дэпутат Трыбунала ВКЛ (1781), саветнік дэпартамента фінансаў Пастаяннай Рады Рэчы Паспалітай (1786), пісар польны літоўскі (1790). ПрыхільнікТаргавіцкай канфедэрацыі, з чэрв. 1792 яе саветнік у Жмудзі. Маршалак дворны ВКЛ (апошні, ліп. 1793). Ігнацы (? — 13.5.1807), дэпутат Чатырохгадовага сейма 1788—92, ротмістр нац. кавалерыі і стражнік ВКЛ у 1789—93. Належаў да Згуртавання сяброў канстытуцыі 3 мая 1791. Удзельнік паўстання 1794, 24.4.1794 абраны ў Найвышэйшую Літоўскую раду. У 1806—07 удзельнічаў у арганізацыі польскіх узбр. фарміраванняў у складзе напалеонаўскага войска, камандаваў дывізіяй, генерал-лейтэнант. Антоні (1792—13.7.1831), сын Міхала, генерал. У 1812 уласным коштам сфарміраваў полк пяхоты і быў прызначаны яго камандзірам у чыне палкоўніка. Ваяваў у складзе корпуса Варшаўскага княства супраць рас. арміі ў 1812 і 1813. Служыў у арміі Каралеўства польскага, генерал брыгады (1818). Удзельнік паўстання 1830—31 у Польшчы, Беларусі і Літве. 25.2.1831 атрымаў чын генерала дывізіі. На чале дывізіі дзейнічаў у Жмудзі, падтрымліваючы атрад ген. Д.Хлапоўскага. 19.6.1831 часткай сваіх сіл няўдала атакаваў Вільню, пасля пацярпеў некалькі паражэнняў у Жмудзі. 13.7.1831 атрады Гелгуда і Хлапоўскага перайшлі граніцу з Прусіяй, дзе былі інтэрніраваны. Западозраны ў здрадзе, Гелгуд застрэлены капітанам С.Скульскім.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
hanger-on
[,hæŋərˈɑ:n]
n., pl. hangers-on
1) пасьлядо́ўнік -а m., прыхі́льнік -а m.; зале́жны ад каго́сь утрыма́нец -ца m.
2) непажада́ны “хвост” (які́ высо́чвае каго́-н.)
Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)
ВАНЬКО́ВІЧ (Ян) (Ян Эдвард) Валенцьевіч (23.10.1834, маёнтак Слянянка, цяпер у межах г. Мінска — 2.8.1899),
адзін з кіраўнікоў паўстання 1863—64 на Беларусі. З роду Ваньковічаў. Сын В.М.Ваньковіча. Скончыў лясны ін-т у Пецярбургу (1856). Прыхільнік«чырвоных». З 1861 чл. Гродзенскай рэв.-дэмакр. арг-цыі. У час паўстання пад псеўд. Ляліва змагаўся ў атрадах на Падляшшы, быў паранены. У маі 1863 узначаліў Брэсцкі паўстанцкі атрад і з Кобрынскім атрадам Р.Траўгута зрабіў рэйд на Піншчыну. У ліп. 1863 выехаў у Польшчу, працаваў у паўстанцкай арг-цыі ў Галіцыі. У сак. 1864 арыштаваны аўстр. ўладамі. Пасля жыў у Парыжы, Кракаве.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БЯСТУ́ЖАЎ-РУ́МІН (Міхаіл Паўлавіч) (4.6.1801, с. Кудрашкі Ніжагародскай губ. — 25.7.1826),
дзекабрыст. З дваран. Пасля паўстання ў кастр. 1820 Сямёнаўскага палка і расфарміравання яго пераведзены ў Палтаўскі пяхотны полк, які з 1823 размяшчаўся ў Бабруйскай крэпасці. Падпаручнік (1824). З 1828 1823 у Паўднёвым таварыстве дзекабрыстаў. Разам з С.І.Мураўёвым-Апосталам узначальваў Васількаўскую ўправу, з ім і інш. распрацаваў Бабруйскі план дзекабрыстаў 1823. Перапісваў і распаўсюджваў «Рускую праўду» П.І.Песцеля. Сааўтар 2 планаў паўстання ў Белай Царкве. Прыхільнік знішчэння самадзяржаўя і ўстанаўлення рэспублікі. Уваходзіў у штаб Чарнігаўскага палка паўстання, з Мураўёвым-Апосталам склаў рэв. катэхізіс і адозву да народа. 3.1.1826 арыштаваны і дастаўлены ў Магілёў, 15 студз. адпраўлены ў Петрапаўлаўскую крэпасць. Паводле прыгавору Вярх. крымінальнага суда навешаны.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАН ЮВЭ́Й (19.3.1858, пав. Наньхай, прав. Гуандун, Кітай — 31.3.1927),
кітайскі паліт. дзеяч і сац. філосаф. Апіраўся на ідэі канфуцыянства, але імкнуўся да мадэрнізацыі краіны і ўвядзення канстытуцыйнай манархіі. У 1898 заснаваў партыю рэформ Баахагой (Саюз абароны дзяржавы). Падтрыманы маладой кіт. інтэлігенцыяй і імператарам Гуансюем, у час «ста дзён рэформ» 1898 адм. шляхам праз выданне ўказаў ад імя імператара зрабіў спробу рэалізаваць праграму рэформ (удасканаленне дзярж. апарата, сістэмы асветы, рыначныя пераўтварэнні ў эканоміцы і інш.). Пасля задушэння рэфарматарскага руху імператрыцай Цысі эмігрыраваў. Як прыхільнік манархіі выступаў супраць рэвалюцыі 1911—13. Аўтар трактата «Кніга аб Вялікім Яднанні» (1887), у якім даў утапічную канцэпцыю будучага свету, дзе, на яго думку, не будзе месца прыватнай уласнасці і сац. няроўнасці.
бел. астраном, матэматык і асветнік, прадстаўнік Віленскай астр. школы. Вучыўся ў Віленскім ун-це (1807—11). У 1814—18 і ў 1826—31 працаваў у ім і адначасова ў 1811—18 у Віленскай астранамічнай абсерваторыі. Навук. працы па астраноміі (даследаванне яркасці зорак, назіранні планет, камет, астэроідаў і інш.). Аўтар падручнікаў па астраноміі і матэматыцы. Прытрымліваўся матэрыялістычных поглядаў, прыхільнік вучэння Каперніка і асветніцкіх ідэй. Пераклаў на польскую мову і выдаў працы франц. астраномаў Ж.Мале «Навука аб небе» (1824) і П.Лапласа «Гісторыя астраноміі» (1825).
Тв.:
Astronomia. Wilno, 1821;
Traktat ο kometach. Wilno, 1826.
Літ.:
Очерки истории философской и социологической мысли Белоруссии (до 1917 г.). Мн., 1973. С. 238.
рускі юрыст, грамадскі дзеяч і літаратар. Д-р права (1890), ганаровы член Маскоўскага ун-та (1892), ганаровы акадэмік Пецярбургскай АН (1900), чл.Дзярж. савета (1907). Скончыў юрыд.ф-т Маскоўскага ун-та (1865). Працаваў у суд. органах і пракуратуры. Выдатны суд. прамоўца. Прыхільнікдэмакр. прынцыпаў судаводства, уведзеных суд. рэформай 1864 (суд прысяжных, галоснасць суд. працэсу і інш.). Шырокую вядомасць набыў у сувязі са справай В.І.Засуліч, па якой суд пад старшынством К. вынес у 1878 апраўдальны прыгавор. Пасля Кастр. рэвалюцыі праф. Петраградскага ун-та (1918—22). Аўтар нарысаў і ўспамінаў «На жыццёвым шляху» (т. 1—5, 1912—29).