арг-цыі, які накіроўваецца для ўдзелу ў рабоце міжнар. канферэнцый, арг-цый і органаў. Парадак допуску і правы Н.д. вызначаюцца правіламі працэдуры. Звычайна Н.д. не мае права голасу, падпісання дакументаў і да т.п. Н.д. накіроўваецца ў выпадках, калі дзяржава (міжнар.арг-цыя) зацікаўлена ў рабоце міжнар. органа, канферэнцыі, але не з’яўляецца іх удзельнікам, або не хоча быць звязанай іх рашэннямі ці падзяляць за іх адказнасць. Ін-т пастаянных Н.д. склаўся пры ААН ад дзяржаў, якія не з’яўляюцца яе членамі, а таксама ад нац.-вызв. рухаў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
НЕТАНЬЯ́ХУ (Беньямін) (дакладней Нетаніягу Біньямін; н. 21.10.1959, Ізраіль),
палітычны і дзярж. дзеяч Ізраіля. Скончыў Масачусецкі тэхнал.ін-т (ЗША). Служыў у падраздзяленні асобага прызначэння ізраільскай арміі, займаў адказныя пасады ў прыватных фірмах. Чл. партыі Херут (Свабоды). З 1982 1-ы сакратар пасольства Ізраіля пры ААН, з 1984 пастаянны прадстаўнік Ізраіля пры ААН. У 1988—91 нам. міністра замежных спраў Ізраіля, у 1991—92 міністр канцылярыі ізраільскага прэм’ер-міністра. У 1996—99 прэм’ер-міністр Ізраіля. Прыхільнік жорсткага курсу на перагаворах з араб. краінамі па ўрэгуляванні Блізкаўсходняга канфлікту.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
О́ЛЬБРЫХ ((Olbrich) Іозеф Марыя) (22.12.1867, г. Опава, Чэхія — 8.8.1908),
аўстрыйскі архітэктар; прадстаўнік венскага мадэрну. Вучань О.Вагнера. Адзін з заснавальнікаў аб’яднання «Венскі Сецэсіён» (1897) і Дармштацкай калоніі мастакоў (1899). Пабудовам О. ўласцівы смеласць канстр. вырашэнняў, спалучэнне функцыян. і дэкар. элементаў, выразнае супастаўленне манум. аб’ёмаў з каменю з лёгкімі формамі са шкла, гладкіх і расчлянёных плоскасцей сцен, выкарыстанне паліхроміі, геам. ці схематызаванага расл. арнаменту. Асн. творы: будынак «Венскага Сецэсіёну» (1897—98) у Вене, дом Э.Людвіга (1900—01), выставачны будынак і «Вясельная вежа» (1907—08) у Дармштаце (Германія) і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПАПКО́Ў (Віктар Яфімавіч) (9.3.1932, Масква — 12.11.1974),
расійскі жывапісец; прадстаўнік«суровага стылю». Скончыў Маскоўскі маст.ін-т (1958). Творы вызначаюцца эмац. узвышанасцю, экспрэсіўнасцю прыглушанага каларыту, плоскаснасцю і лапідарнасцю кампазіцыі, псіхалагізмам і шматпланавасцю вобразаў: цыкл «Роздумы пра жыццё» (1960—70-я г.), «Будаўнікі Брацкай ГЭС» (1960—61), «Партрэт Ігумнава» (1963), «Уладзімірскія мастакі» (1965), «Двое», «Успаміны. Удовы» (абодва 1966), «Паўночная песня» (1968), «Шынель бацькі» (1972), «Добры чалавек была бабка Анісся» (1973), «Восеньскія дажджы» («Пушкін», 1974) і інш.Дзярж. прэмія СССР 1975.
французскі архітэктар, прадстаўнік стылю ампір. Вучыўся ў Парыжы, у 1786—92 вывучаў ант. дойлідства ў Рыме. У 1794—1814 працаваў пераважна ў Парыжы з П.Ф.Л.Фантэнам; яны былі заканадаўцамі густу ў перыяд імперыі Напалеона I. Сумесныя іх творы (трыумфальная арка на пл. Карузель, 1806; праекты мэблі, дэкар. ўбрання інтэр’ераў, афармленне свят) адраджалі матывы стараж.-рым. архітэктуры, адметныя манументальнасцю, урачыстасцю, імкненнем да сінтэзу архітэктуры і дэкар. мастацтва. Часткова перабудаваў палацы Луўр, у г. Фантэнбло і інш., афармляў інтэр’еры палацаў, у т. л.Версаля.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РО́ЎЛІНСАН ((Rawlinson) Генры Крэсвік) (11.4.1810, Чэдлінгтан, Вялікабрытанія — 5.3.1895),
англійскі дыпламат, усходазнавец. Адзін з заснавальнікаў асірыялогіі. У 1827—39 афіцэр брыт. Ост-Індскай кампаніі (у Індыі і Іране). У 1840—60-я г.прадстаўнікбрыт. ўрада ў г. Кандагар (Афганістан), консул у Багдадзе, пасол у Тэгеране. У 1835—47 скапіраваў, пазней у асноўным прачытаў Бехістунскі надпіс (гл.Бехістун), дэшыфраваў перс. і вавілона-асірыйскія (акадскія) клінапісы. Вёў археал. раскопкі стараж. гарадоў Двухрэчча Барсіпы і Сіпара (цяпер тэр. Ірака). Прэзідэнт Азіяцкага (1878—81) і Геагр. (1871—72, 1874—75) каралеўскіх т-ваў.