часопіс, орган Беларускай нацыянал-сацыялістычнай партыі (БНСП). Выдаваўся ў ліст. 1933 — ліст. 1937 у Вільні на бел. мове кірыліцай і лацінкай. Меў падтрымку ведамства замежнай палітыкі Нацыянал-сацыялісцкай рабочай партыі Германіі. Рэдактар-выдавец У.Казлоўскі. Прапагандаваў ідэі нацыянал-сацыялізму, друкаваў дакументы і матэрыялы БНСП, рэзка крытыкаваў нац. і эканам. палітыку, будаўніцтва сацыялізму ў БССР, дзейнасць Камінтэрна і КПЗБ. Шмат увагі аддаваў падзеям у свеце, асабліва ў Германіі, узнімаў праблемы асветы і жыцця бел. вёскі, палемізаваў з час. «Золак», газ. «Наша воля», «Родны край». Змясціў біяграфіі лідэраў БНСП Ф.Акінчыца, Казлоўскага і К.Юхневіча, літ. і публіцыстычныя творы, Казлоўскага і А.Стаповіча, крытычныя агляды асобных нумароў час. «Маладая Беларусь», «Калоссе». Публікаваў хроніку. Выйшла 26 нумароў (апошні ў Лідзе), з іх некат. канфіскаваны. Казлоўскі неаднойчы меў справы з судом. Забаронены польскімі ўладамі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
НО́СКЕ ((Noske) Густаў) (9.7.1868, г. Брандэнбург, Германія — 30.11.1946),
германскі паліт. і дзярж. дзеяч. З 1886 член С.-д.партыі Германіі, у 1893—1918 рэдагаваў шэраг с.-д. газет. У 1906—18 дэп. рэйхстага, дзе лічыўся спецыялістам па ваен., марскіх і калан. пытаннях. У Лістападаўскую рэвалюцыю 1918 губернатар г. Кіль, потым чл. Савета нар. упаўнаважаных, адказны за армію і флот (снеж. 1918 — люты 1919); кіраваў задушэннем паўстання «Спартака саюза» ў Берліне (студз. 1919) і ліквідацыяй Брэменскай сав. рэспублікі. У лют. 1919 — сак. 1920 міністр рэйхсвера, за пасіўнасць у час Капаўскага путчу 1920 членамі сваёй партыі змушаны пайсці ў адстаўку. У 1920—33 обер-прэзідэнт прускай прав. Гановер. У 1939 і 1944 зняволены нацыстамі. Аўтар твораў «Якім я стаў» (1919), «Ад Кіля да Капа. Да гісторыі германскай рэвалюцыі» (1920), «Перажытае з узвышэння і падзення дэмакратыі» (1947) і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПАТРЫЯТЫ́ЧНЫ АНТЫГІ́ТЛЕРАЎСКІ ФРОНТ (ПАГФ, ПАФ),
аб’яднанне антыфаш. сіл Румыніі ў 2-ю сусв. вайну. Узнік у чэрв. 1943 па ініцыятыве і пад кіраўніцтвам Камуніст.партыі Румыніі (КПР). Уваходзілі КПР, «Фронт земляробаў» (засн. ў 1933), Саюз патрыётаў (засн. ў 1942), Саюз венг. працоўных у Румыніі (засн. ў 1934), Сял.сацыяліст. партыя, некаторыя мясц. арг-цыі С.-д.партыі; сац. база — рабочыя, сяляне, ч. інтэлігенцыі. Яго праграма (платформа) прадугледжвала арганізацыю актыўнай, у т. л. ўзброенай, барацьбы за звяржэнне ваен. дыктатуры І.Антанеску, выхад Румыніі з вайны на баку фаш. дзяржаў і далучэнне да антыгітлераўскай кааліцыі, неадкладнае спыненне паставак харч. і ваен. тавараў Германіі, пакаранне ваен. злачынцаў і інш. ПАФ — этап на шляху да Народнага ўзброенага паўстання ў Румыніі 1944. 12.10.1944 арг-цыі — удзельніцы ПАФ разам з прафсаюзамі і інш. аб’яднаннямі ўтварылі Нац.-дэмакр. фронт, які істотна паўплываў на далейшае паліт. развіццё Румыніі.
часовы орган улады на тэр. Польшчы, якая была занята сав. войскамі ў 1944. Створаны 21.7.1944 пасля перагавораў у Маскве прадстаўнікоў Краёвай Рады Нарадовай (КРН) з сав. урадам. Старшыня ПКНВ — Э.Асубка-Мараўскі, намеснікі — В.Л.Васілеўская і А.Вітас. Уключаў членаў Польскай рабочай партыі, Польскай сацыялістычнай партыі і інш. левых партый. 22.7.1944 у г. Хэлм быў выдадзены маніфест ПКНВ, які абвясціў Польскі ўрад у эміграцыі самачынным, а адзінай легальнай крыніцай улады ў Польшчы — КРН, якая дзейнічала на аснове канстытуцыі 1921. У далейшым знаходзіўся ў г. Люблін. 26.7.1944 падпісаў з сав. урадам пагадненне аб прызнанні сав.-польскай мяжы паводле «Керзана лініі». 1.8.1944 сав. ўрад прызнаў ПКНВ як адзіны афіц. ўрад Польшчы. У вер. 1944 ПКНВ абвясціў аб правядзенні аграрнай рэформы і нацыяналізацыю буйной прам-сці. 31.12.1944 ператвораны ў часовы ўрад Польскай Рэспублікі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РАЙК ((Rajk) Ласла) (8.3.1909, Трансільванія, цяпер у Румыніі — 15.10.1949),
венгерскі паліт. і дзярж. дзеяч. Настаўнік. З 1930 чл. нелегальнай Камуніст.партыі Венгрыі. У 1937—39 у час грамадз. вайны ў Іспаніі ваяваў на баку рэспубліканцаў (паліт. камісар венг. батальёна інтэрнац. брыгад). У 2-ю сусв. вайну ўдзельнічаў у падп. барацьбе супраць рэжыму М.Хорці. З 1945 чл.ЦК і палітбюро Венг.камуніст.партыі. У 1946—48 міністр унутр. спраў (на гэтай пасадзе забяспечыў камуністам кантроль над паліцыяй і адміністрацыяй), потым міністр замежных спраў. У маі 1949 арыштаваны і на паказальным судовым працэсе (працэс Райка)’разам з інш. кіруючымі камуністамі прыгавораны да пакарання смерцю як «агент імперыялізму» і «цітаіст» («шпіён» югасл. маршала І.Б.Ціта). У 1956 рэабілітаваны.
Літ.:
Желицки Б.Й. Трагическая судьба Ласло Райка. Венгрия 1949 г. // Новая и новейшая история. 2001. №2—3.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РУ́ЙТЭЛЬ ((Rüütel) Арнольд) (н. 10.5.1928, в. Лайм’яла, в-аў Саарэмаа. Эстонія),
эстонскі паліт. і дзярж. дзеяч, вучоны-аграном. Д-рс.-г.н. (1991), праф. (1991). Скончыў Эст.с.-г. акадэмію ў г. Тарту (1964). З 1956 пам. дырэктара, дырэктар эксперым. базы Эст. ін-та жывёлагадоўлі і ветэрынарыі, з 1963 дырэктар Тартускага ўзорнага саўгаса. У 1969—77 рэктар Эст.с.-г. акадэміі. З 1977 сакратар ЦККамуніст.партыі Эстоніі па пытаннях сельскай гаспадаркі. У 1979—83 1-ы нам. старшыні СМЭст. ССР. З 1983 старшыня Прэзідыума Вярх. Савета Эст. ССР, у 1990—92 старшыня Вярх. Савета Эстоніі. Чл. Канстытуцыйнай асамблеі (1991—92). З 1993 дырэктар Ін-та нац. развіцця і супрацоўніцтва. Дэп. (1995—2001) і віцэ-старшыня (1995—97) парламента (Рыйгікога) ад апазіц.партыі Саюз эст. народа. З вер. 2001 прэзідэнт Эст. Рэспублікі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СВЯРДЛО́Ў (Якаў Міхайлавіч) (4.6.1885, г. Ніжні Ноўгарад, Расія — 16.3.1919),
савецкі паліт. і дзярж. дзеяч. З сям’і рамесніка-гравёра, ураджэнца г. Полацк. Чл.РСДРП з 1901, бальшавік з 1903. З 1904 прафес. рэвалюцыянер. Удзельнік рэвалюцыі 1905—07 на Урале. За рэв. дзейнасць 14 разоў арыштаваны, 12 гадоў прабыў у турмах і ссылках. Чл.ЦК і Рус. бюро ЦК (з 1912), сакратар ЦКпартыі (з 1917). Адзін з кіраўнікоў кастр.ўзбр. паўстання 1917 у Петраградзе (гл.Кастрычніцкая рэвалюцыя 1917). З 8.11.1917, застаючыся сакратаром ЦКпартыі, старшыня ВЦВК Саветаў. Адзін з ініцыятараў «чырвонага тэрору» і «расказачвання». На пасяджэнні ЦККП(б)Б 1.2.1919 абвясціў пастанову ЦК РКП(б) аб неабходнасці стварэння адзінай Літ.-Бел. Сацыяліст. Рэспублікі, на 1-м Усебел. з’ездзе Саветаў (2—3.2.1919) абвясціў пастанову Прэзідыума ВЦВК аб прызнанні незалежнасці БССР. Адзін са стваральнікаў Камуністычнага Інтэрнацыянала.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
дэбю́т
(фр. début)
1) першае выступленне артыста на сцэне, а таксама першае публічнае выступленне наогул (напр. д. спявачкі, літаратурны д.);
2) пачатак шахматнай або шашачнай партыі (параўн.мітэльшпіль, эндшпіль).
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
геды́сты
[ад фр. J. Guesde = прозвішча фр. палітычнага дзеяча (1845—1922)]
палітычная плынь у французскім рабочым руху ў канцы 19 — пач. 20 ст., якая стала ядром французскай Рабочай партыі.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
то́ры
(англ. tory)
члены палітычнай партыі ў Англіі ў 17—19 ст., якая выражала інтарэсы буйных землеўладальнікаў і вышэйшага духавенства і на аснове якой склалася партыя кансерватараў (параўн.вігі).
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)