2.Гіст. Удзельнік паўстання супраць чужаземных захопнікаў у 1900 годзе ў Кітаі.
3.Парода службовых сабак, якія маюць круглую галаву, кароткую морду, жоўтую поўсць.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
АПЛІ́Т (ад грэч. haploos просты),
жыльная магматычная горная парода. Раўнамерна- і дробназярністая, бедная слюдой і інш. каляровымі мінераламі. Адрозніваюць гранітныя (найб. пашыраныя), дыярытавыя, сіенітавыя і інш.Шчыльн. 2500—2700 кг/м³. Сярэдні хім. састаў (% па масе) гранітных аплітаў: SiO2 75, Al2O3 13,4, K2O 4,8, Na2O 3,54, CaO 1,13 і інш. Выкарыстоўваецца ў шкляной прам-сці, як сыравіна на друз.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АЛЕЎРЫ́Т (ад грэч. aleuron мука),
рыхлая дробнаабломкавая асадкавая горная парода, паводле саставу прамежкавая паміж пяскамі і глінамі (пыл, глей, лёс і лёсападобныя пароды). Складаецца пераважна з мінер. зярнят (кварц, палявы шпат, слюда і інш.) памерам 0,01—0,1 мм. У залежнасці ад пераважных памераў вылучаюць буйна- і дробнаалеўрытавыя (тонкаалеўрытавыя) рознасці. Алеўрыт выкарыстоўваюць у вытв-сці цэменту і буд. керамікі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛАМПРАФІ́Р,
жыльная магматычная горная парода, складзеная з палявога шпату (радзей фельдшпатоідаў) і павышанай колькасці каляровых мінералаў (не менш за 30%; біятыт, амфібол, алівін, меліліт і інш.). Колер цёмна-шэры да чорнага. Вылучаюць Л. вапнякова-шчолачныя (спесартыт, керсантыт), шчолачныя або фельдшпатоідныя (камптаніт) і мелілітавыя (альнеіт). Утвараюць серыі малых інтрузіўных цел (сілаў, даек, некаў, трубак выбуху), цесна злучаных з разломнай тэктонікай.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МАНЦАНІ́Т (ад назвы гары Манцоні ў Італіі),
поўнакрышталічная інтрузіўная горная парода, якая складаецца з калінатравага палявога шпату, асн. плагіяклазу (андэзіт, лабрадор) і піраксену (аўгіт). Структура ад груба- да тонказярністай, трахітоідная. Колер шэры, ружова-шэры. Фіз. ўласцівасці падобныя да дыярыту. Утварае асобныя масівы, удзельнічае ў будове інтрузій складанага саставу. Выкарыстоўваецца ў дарожным буд-ве, як дэкар. камень.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПІРАКСЕНІ́Т,
ультраасноўная інтрузіўная поўнакрышталічная горная парода, складзеная з піраксенаў (90—100%), часам з нязначнымі дамешкамі алівіну, плагіяклазу, магнетыту, тытанамагнетыту і інш. Адпаведна дамінуючаму піраксену вылучаюць разнавіднасці: вебстэрыты, гіперстэніты, бранзітыты, дыяпсідыты і інш. Колер жаўтавата-буры, зялёны да чорнага. Выкарыстоўваецца як буд. матэрыял і сыравіна для вытв-сці вогнетрывалых матэрыялаў, рудныя разнавіднасці — сыравіна на жалеза і тытан.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РЭКС (ад лац. rex цар),
парода караткашэрсных трусоў шкуркавага кірунку. Выведзена ў 1919 у Францыі. Больш за 20 каляровых варыяцый: Р.-шыншыла, Р.-матылёк, блакітны, рыжы і інш. Выкарыстоўваецца для вырабу футра «пад коцік». Канстытуцыя кволая, пераразвітая. Тулава падоўжанае, з крыху гарбатай спінаю. Сярэдняя маса 4,4 кг. Валасяное покрыва шчыльнае. Плоднасць 5—6 трусянят за год.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
Гату́нак ’гатунак’ (БРС, Касп., Шат.), ’парода’ (Сл. паўн.-зах.). Укр.гатунок, гатунок ’тс’. Запазычанне з польск.gatunek ’тс’ (а гэта з ням.Gattung). Слаўскі, 1, 261; Рудніцкі, 1, 808.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Мураве́йнік ’парода мядзведзяў (Ursus formicarius, якія любяць раскопваць мурашнікі’ (Анік., Нас., Касп.). Разам з рус.пск., цвяр., перм.муравейник складае адзіны паўн.-бел.-рус. арэал. Да рус.мураве́й ’мурашка’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Arab
[ˈærəb]1.
n.
1) ара́б -а m.; ара́бка f.
2) ара́б (ко́нская паро́да)
2.
adj.
ара́бскі
Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)