вільго́тны, ‑ая, ‑ае.

Насычаны, пакрыты вільгаццю; мокры. Плуг шуршэў пад скібаю, раскідаў вільготную зямлю на крыгі-кавалкі. Баранавых. — Мне цёпла, — адказаў хлапец і, зняўшы вушанку, прыгладзіў вільготны чуб. Кулакоўскі. // У якім залішне многа вільгаці; сыры. Вільготны склеп. Вільготны клімат. □ Нізкая вільготная мясцовасць змянілася ўзвышанай. В. Вольскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

разво́жаны, ‑ая, ‑ае.

Абл. Разбіты, размешаны на куламесу, кісель (пра гразь, гразкую дарогу). Сярод чорнай развожанай гразі бліскалі лужыны, яны адбівалі ў сабе хмурнае неба, вуліцу, перакуленыя ўніз верхавінамі дрэвы. Арабей. // Пакрыты мокрай граззю, брудам. Мірончык скакаў з дзеркачом пад нагою па мокрай развожанай падлозе. Лобан.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

са́ван, ‑а, м.

Пахавальны ўбор з белай тканіны для нябожчыка. Свету старому мы вытчам дары: саван магільны, каб шчыльна закрыў. Дубоўка. // перан. Покрыва, пялёнка (снегу, туману і пад.). Лес, пакрыты снежным саванам, стаяў маўклівы, задумлівы... Шамякін. Кветкі зляталі з яблынь і груш, Зямлю засцілаючы саванам белым. Броўка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

раскры́цца, -ры́юся, -ры́ешся, -ры́ецца; зак.

1. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Разгарнуцца, раскласціся, распасцерціся (пра што-н. складзенае).

Парашут раскрыўся.

Парасон раскрыўся.

2. Вызваліцца ад таго, чым быў пакрыты; агаліцца.

Дзіця раскрылася.

3. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Стаць бачным, адкрыцца вачам.

Перад вачамі раскрыўся прыгожы краявід.

4. Праявіць, выявіць сябе; адкрыцца.

Р. перад сябрам.

5. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Стаць вядомым; выкрыцца.

Злачынства раскрылася.

|| незак. раскрыва́цца, -а́юся, -а́ешся, -а́ецца.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

лія́на, ‑ы, ж.

Павойная кустовая або дрэвавая расліна, пашыраная, галоўным чынам, у трапічных і субтрапічных лясах. Амаль кожны курган пакрыты расліннасцю: шыпшыннікам, крушынай і вольхай, за якія ахвотна чапляюцца жывучыя парасткі ліян. Самуйлёнак. Там бразільскі лес, ліяны, Тут дыван зялёны прэрый. Іх ад сіні акіяну Аддзяляюць Кардыльеры. Крапіва.

[Фр. liane.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

gwiaździsty

gwiaździst|y

1. зорны; пакрыты зоркамі;

~e niebo — зорнае неба;

2. зоркападобны;

~y układ ulic — зоркападобнае размяшчэнне вуліц

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

Скуйна́ ‘ігліца’, ‘галінкі хвоі’, ‘месца, пакрытае ігліцай’ (гродз., Сл. ПЗБ), ску́віна ‘кастрыца ад ільну’ (Сцяшк. Сл.), сюды ж скуётнік ‘хваёвыя і яловыя іголкі’ (навагр., Жыв. сл.). З літ. skujà ‘шыпулькі, ігліца’ (Сл. ПЗБ, там жа), з адаптацыяй пры дапамозе суф. ‑н(а), ‑ін(а). Форма скуётнік ад літ. skujótasпакрыты ігліцай’. Літ. і лат. skujà роднаснае слав. хвоя; гл. Фрэнкель, 821; Мюленбах-Эндзелін, 3, 902; Зданцэвіч, LP, 8, 1960, 348.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

awash

[əˈwɔʃ]

adv., adj.

1) пакры́ты вадо́ю

2) не́сены вадо́ю, кі́даны хва́лямі

3) Figur. напо́ўнены, перапо́ўнены, які́ пераліва́ецца

The music was awash with melancholy — Му́зыка была́ напо́ўненая мэлянхо́ліяй

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

карэ́лы 1, ‑аў; адз. карэл, ‑а, м.; карэлка, ‑і, ДМ ‑лцы; мн. карэлкі, ‑лак; ж.

Народ, які складае карэннае насельніцтва Карэльскай АССР.

карэ́лы 2, ‑ая, ‑ае.

Пакрыты слоем засохлай гразі; каравы, брудны. Карэлыя рукі. □ Ануча была сухая, карэлая, і чалавек нейкі час валтузіўся, пакуль усунуў нагу ў лапаць. Сачанка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Пе́дарка ’божая кароўка’ (ст.-дар., Жыв. НС), педу́рка‑се́дурка (кам., Шатал.; З жыцця, 166; ЛА, 1) — вынік трансфармацыі асновы *bedr‑, першапачаткова прыметніка *bedrъ, утворанага ад дзеяслоўнай асновы *bed‑/*bod‑ ’калоць’, гл. бадаць1; у адносінах да божай кароўкі можна гаварыць пра значэнне ’наколаты, пакрыты сямю кропкамі’. Лексема ўзнікла ў выніку другасных асэнсаванняў у сувязі з імёнамі людзей — у дадзеным выпадку Фёдар/Пётр і Сідар. Гл. таксама федарка, петра-паўла (Трубачоў, Эт. сл., 1, 180–182).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)