КАЛЬМА́ЕВА (Людміла Міхайлаўна) (н. 3.8.1946, Мінск),
бел. плакатыст, графік, жывапісец. Скончыла Дзярж.маст.ін-т Эстоніі (1973). Выкладала ў Бел.тэатр.-маст. ін-це (1975—92). Стварыла шэраг тэатр. і грамадска-паліт. плакатаў («Не тапчы!», 1975; «Рукі залатыя», 1976; «Паўлінка», 1979; «М.Багдановіч», 1981; «Мастацкія промыслы Беларусі», 1983), афіш да спектакляў бел. т-раў. Працуе і ў станковай графіцы. Акварэлі адметныя тонкім каларыстычным вырашэннем, псіхалагічнасцю (серыя «Аголеныя», 1990-я г.). Жывапісныя творы вызначаюцца складанай маст. тэхнікай: серыі «Казкі на паліцы», «Цырк», «Музыкі» і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КА́НТРЫ (ад англ. country music вясковая музыка),
у шырокім сэнсе — пласт традыцыйнай сялянскай песенна-танц. культуры Вялікабрытаніі і белага насельніцтва ЗША (пераважна Поўдня і Сярэдняга Захаду), у вузкім — галіна амер. папулярнай музыкі 20 ст., заснаваная на традыцыях гэтай культуры. Уключае нар. і аўтарскія песні, балады, рэліг. гімны, інстр. п’есы, танцы. Тыповыя інструменты К. — скрыпка, банджа, мандаліна, гітары розных відаў, кантрабас, губны гармонік, акардэон. Для ансамбляў К. (2—10 чал.) характэрны спецыфічнае «насавое» спяванне ў высокай тэсітуры, паслядоўнае чаргаванне салістаў у вак. і інстр. эпізодах.
французскі кампазітар, клавесініст і арганіст. З сям’і патомных музыкантаў. У 1685—1723 арганіст сабора Сен-Жэрве ў Парыжы, з 1693 прыдворны арганіст, з 1702 прыдворны клавесініст і настаўнік музыкі. Найб. значны прадстаўнік франц. клавесіннага мастацтва, развіваў яго як кампазітар (4 зборнікі п’ес праграмнага зместу — партрэты сучаснікаў, жанравыя сцэнкі, пейзажы), віртуоз і тэарэтык (трактат «Мастацтва ігры на клавесіне», 1716). Аўтар канцэртаў, трыо-санат, арганных п’ес, матэтаў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАШТАЛА́ПАЎ (Анатоль Міхайлавіч) (н. 20.7.1948, г. Магілёў),
бел. танцоўшчык і музыкант. Засл. арт. Беларусі (1983). З 1970 артыст балета Дзярж.нар. хору Беларусі, з 1974 фальклорна-харэаграфічнага ансамбля «Харошкі», з 1988 у Бел.дзярж. ансамблі нар.музыкі«Свята». Разнапланавы характарны танцоўшчык і музыкант. Тэмпераментна і маляўніча выконвае розныя сола ў пастаноўках калектыву, у т. л. сола на акарыне ў нар. песнях «Калі каліна не цвіла», «Пасею гурочкі», «Песні-баладзе» ў апрацоўках В.Купрыяненкі, танец з гармонікам у сюжэтнай харэагр. кампазіцыі «Спаборніцтва музыкаў» і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КЕЙДЖ ((Cage) Джон) (5.9.1912, г. Лос-Анджэлес, ЗША — 12.8.1992),
амерыканскі кампазітар. Чл. Амерыканскай акадэміі мастацтваў і л-ры (1988). Вучань Г.Каўэла, А.Шонберга. Прадстаўнік муз. авангарда. Працаваў у галіне эксперыментальнай музыкі, выкарыстоўваў тэхніку дадэкафоніі, алеаторыку. З дапамогай экзатычных інструментаў узнаўляў рытмічныя і тэмбравыя асаблівасці стараж.муз. мастацтва народаў Усх. Азіі, Паўн. і Паўд. Амерыкі, Афрыкі. Аўтар п’ес для ўдарных інструментаў, фп., «падрыхтаванага фп.», а таксама т.зв. інструментальных відовішчаў. Напісаў кн. «В.Томсан» (1959, у сааўт.), «Цішыня» (1961), «Дзённік» (ч. 3—4, 1967—68), «Натацыі» (1969, у сааўт.) і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
«КО́МІШЭ О́ПЕР»
(ням. Komische Oper камічная опера),
нямецкі оперны тэатр у Берліне. Засн. ў 1947 рэж. В.Фельзенштайнам як альтэрнатыўны традыц. опернаму т-ру. Адкрыўся спектаклем «Лятучая мыш» І.Штрауса. Першы значны спектакль т-ра — опера «Кармэн» Ж.Бізэ (1949). У 1965 створана балетная трупа (арганізатар і маст. кіраўнік балетмайстар Т.Шылінг). У рэпертуары пераважаюць найлепшыя творы сусв. опернай і балетнай музыкі. У розны час у т-ры працавалі дырыжоры О.Клемперэр, К.Мазур, Р.Ройтэр, рэжысёры Х.Рукерт, Х.Бонет, І.Герц, В.Керстэн і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЗАРЭ́МБА (Мікалай Іванавіч) (15.6.1821, Віцебская губ. — 8.4.1879),
музычны тэарэтык, педагог, кампазітар. Скончыў Пецярбургскі ун-т. Ігры на фп. і віяланчэлі вучыўся ў А.Герке і І.Гроса, тэорыю музыкі вывучаў у А.Б.Маркса ў Берліне. З 1859 выкладаў у Муз. класах Пецярбургскага аддзялення Рас.муз.т-ва. З 1862 праф. Пецярбургскай кансерваторыі, у 1867—71 яе дырэктар. Распрацаваў «Інструкцыю для Санкт-Пецярбургскай кансерваторыі», якая садзейнічала ўпарадкаванню навуч. працэсу і стала асновай працы кансерваторыі. Аўтар араторыі «Іаан Хрысціцель», сімфоніі, хароў. Сярод яго вучняў Г.Ларош, П.Чайкоўскі.
расійскі дырыжор, педагог. Нар.арт. Расіі (1980). Нар.арт.СССР (1988). Скончыў Муз.-пед.ін-т імя Гнесіных (1960). З 1957 гал. дырыжор аркестра Рус.нар. хору імя М.Пятніцкага, з 1960 — Ансамбля нар. танца СССР. З 1973 гал. дырыжор і маст. кіраўнік Аркестра рус.нар. інструментаў. З 1985 адначасова выкладае ў Рас. акадэміі музыкі імя Гнесіных (з 1991 праф.). Першы выканаўца пералажэнняў для аркестра рус.нар. інструментаў многіх твораў муз. класікі, сучасных рас. і замежных кампазітараў. Дзярж. прэмія СССР 1991.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПА́РМА (Parma),
горад на Пн Італіі, на р. Парма, прытоку р. По. Адм. ц. правінцыі Парма. Вядомы з глыбокай старажытнасці. Першапачаткова этрускае, затым гальскае паселішча. Каля 180 тыс.ж. (2000). Вузел чыгунак і аўтадарог. Прам-сць: маш.-буд., хім., фармацэўтычная, парфумерная, харч., у т. л. сыраварная. Вытв-сцьбуд. матэрыялаў. Ун-т (з 1065). Акадэмія выяўл. мастацтваў і музыкі, кансерваторыя. Пінакатэка. Музеі. Тэатры. Арх. помнікі: раманскі сабор (11—12 ст.), раманска-гатычны баптыстэрый (1196—1307), рэнесансавыя цэрквы (15—17 ст.) і інш. Штогадовыя міжнар. выстаўкі кансерваў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПІРС ((Peare) Пітэр) (22.6.1910, г. Фарнем, Вялікабрытанія — 1986),
англ. спявак (лірыка-драм. тэнар). Скончыў Каралеўскі муз. каледж у Лондане (1934). Творчую дзейнасць пачаў у 1933 у Лондане. Саліст т-раў «Сэдлерс-Уэлс» (1943—46) і «Ковент-Гардэн» (1948). Сумесна з Э.Б.Брытэнам заснаваў Англ. оперную трупу (1947). Першы выканаўца гал. партый у операх Брытэна, з якім гастраліраваў як камерны спявак: Пітэр Граймс (1945), Альберт Херынг (1945), Білі Бад (1951; усе аднайм. творы), а таксама твораў інш. сучасных англ. кампазітараў. Адзін з арганізатараў фестывалю сучаснай англ.музыкі ў Олдбара (з 1948).