СА́ЎЧАНКА Уладзімір Кірылавіч (н. 27.9.1939, в. Хмяльное Буда-Кашалёўскага р-на Гомельскай вобл.),
бел. вучоны ў галіне генетыкі. Чл.-кар.Нац.АН Беларусі (1989), д-рбіял.н. (1977), праф. (1988). Скончыў Бел.тэхнал.ін-т (1962). У 1965—90 у Ін-це генетыкі і цыталогіі АН Беларусі (у 1979—90 заг. лабараторыі). У 1980—90 старшыня Бел.нац.к-та па праграме ЮНЕСКА «Чалавек і біясфера», з 1990 нам. дырэктара Аддзела экалагічных навук ЮНЕСКА. Навук. працы па агульнай і тэарэт. генетыцы. Распрацаваў новыя метады генет. аналізу і сінтэзу, асн. палажэнні генетыкі паліплоідных папуляцый, выявіў генет.прычыны геномнага эфекту, тэарэтычна абгрунтаваў і эксперыментальна распрацаваў канцэпцыю геномнай лабільнасці бісексуальных жывёл і асацыятыўнага адбору, вывучыў генет. працэсы ў папуляцыі пры працяглым адборы. Распрацаваў сістэмную мадэль самаарганізацыі эвалюц. працэсу, сістэму генет. маніторынгу папуляцый, прапанаваў спосаб сеткавых пробных скрыжаванняў. Дзярж. прэмія Беларусі 1984.
Тв.:
Генетика полиплоидных популяций. Мн., 1976;
Генетический анализ и синтез в практической селекции. Мн., 1986;
Длительный отбор в популяциях. Мн., 1988 (разам з М.У.Тананка, Б.Ю.Аношанкам).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
Парша́ ’заразная хвароба, звычайна на скуры галавы пад валасамі, пры якой з’яўляюцца струпы і рубцы’ (ТСБМ), па́ршы, па́рхі ’перхаць’ (Сл. ПЗБ). Рус.парш, парша́, парх ’тс’, укр.парх. Зпольск.parch, parszywy, зпрычыны наяўнасці ‑ар‑ (Праабражэнскі, 2, 19; Фасмер, 3, 210). Аднак дэрываты паршы́вы, паршы́вец маглі, як адзначае Фасмер (там жа), утварыцца не ад парш, а ад слова з другой ступенню вакалізму (гл. по́ршы) у выніку акання. У ст.-бел.парша фіксуецца ў канцы XVI ст. (Булыка, Лекс. запазыч., 130).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
nothing[ˈnʌθɪŋ]pron.
1. нічо́га, нішто́;
I need nothing. Мне нічога не трэба.
2. няма́ чаго́, не́чага;
I have nothing to do. Мне няма чаго рабіць
♦
for nothing бяспла́тна;
not for nothing нездарма́, не без падста́ў, не без прычы́ны;
quarrel for nothing пасвары́цца без дай прычы́ны/з-за дро́бязі;
nothing but то́лькі, нішто́ акрамя́/апрача́;
nothing much нічо́га асаблі́вага;
nothing like as goodinfml далёка/зусі́м не такі́ ўжо до́бры;
nothing of the kind/of the sortinfml нічо́га падо́бнага;
(there’s) nothing to it (гэ́та) зусі́м не склада́на, надзвы́чай лёгка; ≅ прасце́й па́ранай рэ́пы, прасце́й про́стага;
next to nothing ама́ль нічо́га;
have nothing to do with не мець нія́кага дачыне́ння да/нічо́га агу́льнага з;
say nothing of не гаво́рачы ўжо пра;
I can make nothing of it. Я ў гэтым нічога не разумею;
He is nothing to me any more. Ён для мяне больш не існуе.
Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)
«САХА́»,
сельскагаспадарчы часопіс дэмакр. кірунку. Выдаваўся зкрас. 1912 да кастр. 1913 у Вільні, зліст. 1913 у Мінску на бел. мове, у студз. 1915 на 27-м нумары выданне спынена ў сувязі з набліжэннем фронту ў 1-ю сусв. вайну. У крас. — маі 1920 у Мінску выйшлі 2 нумары. Зсак. 1927 да жн. 1931 выдаваўся ў Вільні (41 нумар). Усяго выйшла 70 нумароў. Рэдактары А.Уласаў (1912—15, 1920, 1928—29), У.Павалковіч (1927), М.Ільяшэвіч (1930—31). На старонках «С.» прапагандаваліся прагрэсіўныя метады апрацоўкі зямлі, палепшаныя гатункі насення, шматпольная сістэма севазвароту. Часопіс арыентаваў на спецыялізацыю гаспадаркі, развіццё жывёлагадоўлі, пісаў пра розныя аспекты садоўніцтва, агародніцтва, даваў гасп. парады. У дарэв. пару ў «С.» выступалі А.Петрашкевіч, К.Сініцкі, Я.Пачопка (Я.Башкір), Ю.Бусел, Я.Крыўка, Я.Дыла (Н.Бываеўскі), Л.Папроцкі, Уласаў, А.Баніцэвіч і інш. У зах.-бел. перыяд часопіс пісаў пра наспелыя аграрныя рэформы, прычыны цяжкага становішча вёскі, крытычна ставіўся да хутарызацыі, знаёміў з навінкамі ў паляводстве і жывёлагадоўлі. Найб. актыўныя аўтары «С.» ў гэты час: Павалковіч, Л.Войцікава (З.Верас), М.Манцэвіч.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЧАРНАМО́РСКАЕ ЎЗБЯРЭ́ЖЖА КАЎКАЗА,
частка ўсх. ўзбярэжжа Чорнага м., што працягваецца на 600 км ад г. Анапа (Расія) да мяжы Грузіі з Турцыяй. На Пн абмежавана адгор’ямі Вял. Каўказа, на Пд — Калхідскай нізінай і адгор’ямі М. Каўказа. Клімат субтрапічны, у паўн.-зах. частцы (да г. Туапсэ) міжземнаморскага тыпу, з сухім летам (сярэднія т-ры ліп. 23 °C, студз. 3 °C), у паўд.-ўсх. — субтрапічны вільготны (сярэднія т-ры ліп. 24 °C, студз. 5 °C). Ападкаў за год ад 500 мм на Пн да 2800 мм на Пд. На Пн лясы і ксерафітныя хмызнякі тыпу шыбляку. На Пд шыракалістыя лясы з каштану, грабу, буку і інш.з ліянамі і вечназялёнымі хмызнякамі ў падлеску. Шматлікія насаджэнні цытрусавых, плантацыі чаю, тытуню, вінаграднікі. Адзін знайб. папулярных турысцкіх і курортных рэгіёнаў Расіі і Грузіі (зпрычыныгрузіна-абхазскага канфлікту 1990-х г. курорты Грузіі ў заняпадзе); курортны сезон 140 дзён. Уключае клімат. і бальнеалагічныя курорты Анапа, Геленджык, Сочы, Гагра, Гудаута, Сухумі, Кабулеці, Батумі і інш., воз.Рыца, Каўказскі запаведнік, Піцунда-Мюсерскі запаведнік і інш., шматлікія літ.-мемарыяльныя і гісторыка-культ. мясціны і музеі.
Літ.:
Пачулиа В.П. Черноморское побережье Кавказа. М., 1980.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
Паме́р ’велічыня чаго-н. у адным або некалькіх вымярэннях; ступень, развіцця, велічыня, маштаб якой-н. з’явы, здарэння і г. д.’ (ТСБМ), ’плата натурай за памол’ (ТС, Мат. Гом.), паме́ра ’вымярэнне зямлі’ (Нас., Гарэц.). Укр.помі́р ’вымярэнне зямлі’, польск.pomiar ’вымярэнне, абмер, прамер’, чэш.poměr ’адносіны’, славац.pomer ’адносіны; сувязь’, серб.-харв.pómer ’зрушэнне, ссоўванне’. Аддзеяслоўны дэрыват ад памерыць < мерыць (гл.). Зпрычыны розніцы ў семантыцы, відаць, самастойныя ўтварэнні ў розных славянскіх мовах.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
прэтэ́нзія, ‑і, ж.
1. Прад’яўленне сваіх правоў на каго‑, што‑н.; патрабаванне чаго‑н. — Я напішу, каб сельсавет у трохдзённы тэрмін законна ўрэгуляваў гэтае пытанне з зямлёю, на якую вы маеце прэтэнзію...Галавач.У гэтых словах угадвалася прэтэнзія, можа, нават на кіраўніцтва калгасам.Дуброўскі.
2. Патрабаванне незадаволенасць, прад’яўленыя да каго‑, чаго‑н.; скарга. У сталявараў нямала прэтэнзій да рабочых тых аддзяленняў сталеліцейнага цэха, ад якіх залежыць паспяховая работа.Данілевіч.//Спец. Заява крэдытора, пакупніка, у якой выказваецца пратэст даўжніку, пастаўшчыку зпрычыны парушэння ўмоў пагаднення.
3. Імкненне прыпісаць сабе ўласцівасці, якасці, якіх звычайна няма. Скаромны быў чалавек з прэтэнзіямі на інтэлігентнасць.Колас.[Пан Чарапіцкі] гаворыць, як сячэ, — з прыціскам, з прэтэнзіямі на віртуозную элегантнасць.Пестрак.
•••
У прэтэнзіі (быць)накаго-што — адчуваць незадаволенасць кім‑, чым‑н., крыўду на каго‑, што‑н.
[Лац. praetensio.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ДЫФУ́ЗІЯ (ад лац. diffusio распаўсюджванне, расцяканне, рассейванне),
перанос рэчыва за кошт цеплавога руху часціц (малекул, атамаў і інш.) у адна- ці шматкампанентным газавым або кандэнсаваным асяроддзі; узаемнае пранікненне рэчываў, якія мяжуюць адно з адным. Адбываецца пры наяўнасці градыента канцэнтрацыі і вядзе да раўнамернага размеркавання рэчыва па ўсім аб’ёме сістэмы.
Д. ўласціва газам, вадкасцям і цвёрдым целам. Працякае з рознай скорасцю (найб. хутка ў газах), што абумоўлена характарам цеплавога руху. Дыфундзіраваць могуць завіслыя часцінкі прымесей (зпрычыныброўнаўскага руху) і часціцы самога асяроддзя (самадыфузія), хім. састаў якога застаецца нязменны. Узнікае і пры адсутнасці градыента канцэнтрацыі: пад уплывам градыента т-ры (тэрмадыфузія), пры ўздзеянні знешняга эл. поля (электрадыфузія) ці градыента ціску (барадыфузія). Вызначае механізм і кінетыку хім. рэакцый, шматлікіх фіз.-хім. працэсаў і з’яў (мембранных, выпарэння, гарэння, крышталізацыі і інш.); з’яўляецца асновай многіх працэсаў жыццядзейнасці жывёл і раслін (Д. кіслароду з лёгкіх у кроў, паглынанне пажыўных рэчываў, усмоктванне прадуктаў стрававання з кішэчніка і інш.), тэхнал. аперацый (гомагенізацыі сплаваў, зваркі металаў, дублення скуры і футра, афарбоўкі валокнаў і інш.).
Літ.:
Овчинников А.А., Тимашев С.Ф., Белый А.А. Кинетика диффузионно-контролируемых химических процессов. М., 1986;
Чалых А.Е. Диффузия в полимерных системах. М., 1987.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АСЯТРЫ́ (Acipenser),
род прахадных, паўпрахадных і прэснаводных рыб сям. асятровых. 17 відаў, водзяцца ў морах і рэках басейнаў Атлантычнага, Паўн. Ледавітага і Ціхага акіянаў. Да роду асятроў адносяцца сцерлядзь, сяўруга, шып, асетр рускі (Acipenser güldenstädti), якія жывуць у басейнах Азоўскага, Каспійскага і Чорнага мораў, асетр сібірскі (Acipenser baeri) — у рэках Сібіры, азёрах Байкал і Зайсан, асетр амурскі (Acipenser schrencki) — у бас. Амура, рэдкі від асетр атлантычны, або асетр балтыйскі (Acipenser sturio), — у басейнах Балтыйскага, Міжземнага і Чорнага мораў. Іншыя віды асятра жывуць у прыбярэжных водах Атлантычнага і Ціхага акіянаў Паўн. Амерыкі, у Вялікіх азёрах, Кітаі (р. Янцзы), у водах паўд.ч. Японскага м., у Адрыятычным м. У рэкі Беларусі раней заходзілі асетр атлантычны і асетр рускі. З пабудовай плацін на рэках міграцыі іх спыніліся.
Даўж. да 3 м, маса да 200 кг. Асятры — вельмі каштоўныя прамысл. рыбы, маюць чорную ікру (далікатэсны прадукт). Найб. колькасць асятроў вылоўліваецца ў Каспійскім м. Асётр рускі і сяўруга — аб’екты штучнага развядзення. 3 паўночнаамерыканскія віды асятра занесены ў Чырв. кнігу МСАП, сцерлядзь — у Чырв. кнігу Беларусі (раней у ёй былі таксама асетр атлантычны і асетр рускі, выключаныя з кнігі зпрычыны поўнага знікнення з іхтыяфауны Беларусі).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АЛІГАФРЭНІ́Я (ад аліга... + грэч. phrēn розум),
разумовая недаразвітасць, прыроджаная ці набытая ў першыя гады жыцця дзіцяці. Прычыны: паталогія на ўзроўні генаў і храмасом, неспрыяльнае ўздзеянне экзагенна-арган. фактараў на мозг зародка, плода дзіцяці (алкагалізм бацькоў, таксікозы, асфіксія пры родах, нейраінфекцыі, чэрапна-мазгавыя траўмы і інш.). Найб. тыповыя прыкметы алігафрэніі — недаразвіццё абстрактна-лагічнага мыслення, зніжэнне памяці, малы запас слоў. Інтэлектуальная недастатковасць часта спалучаецца з заганамі развіцця органаў, сістэм, будовы цела. Адрозніваюць лёгкую, сярэднюю, цяжкую і глыбокую алігафрэнію
Дзеці злёгкай ступенню разумовай адсталасці (дэбільныя) у стане авалодаць праграмай дапаможнай школы, моўнымі навыкамі і нескладанымі прафесіямі; каэф. інтэлектуальнага развіцця 50—69 балаў. Да сярэдняй ступені разумовай адсталасці (імбецыльнасць) адносяцца дзеці зкаэф. інтэлектуальнага развіцця 35—49 балаў, здольныя авалодаць толькі элементамі мовы і навыкамі самаабслугоўвання. Сістэматычная вучэбная і прац. дзейнасць недаступная. Дарослыя самастойна жыць не могуць. Пры цяжкай ступені разумовай адсталасці (каэф. інтэлектуальнага развіцця 20—34 балы) інтэлектуальная недастатковасць больш выяўлена, парушана маторыка, ёсць фіз. дэфекты. Хворыя зглыбокай разумовай адсталасцю (ідыятыя) не маюць вышэйшых псіх. функцый, мова не развіваецца, увага не засяроджваецца, рэакцыя рэзка зніжана; каэф. інтэлектуальнага развіцця ніжэй за 20 балаў. Патрабуюць пастаяннага догляду. Лячэнне алігафрэніі сімптаматычнае.