СІЛІВАНО́ВІЧ (Нікадзім Юр’евіч) (25.12.1834, в. Цынцавічы Вілейскага р-на Мінскай вобл. — 1919),
бел. жывапісец. Акад. Пецярбургскай АМ (1876). Вучыўся ў Пецярбургскай АМ (1859—66), скончыў клас мазаікі (1870) і выкладаў у акадэміі. У 1863 атрымаў званне вольнага мастака і вярнуўся на Беларусь. У 1864 запрошаны Лідскім павятовым праўленнем для афармлення правасл. храмаў. У гэты перыяд пісаў абразы (у т. л. Аляксандра Неўскага, 1864) і партрэты царк. дзеячаў. У 1866 за новыя работы яму прысвоена званне класнага мастака III ступені. У летнія месяцы наведваў радзіму, напісаў карціны «Галава дзяўчынкі», «Партрэт бацькі», «Партрэт яўрэя», «Пастух са Свянцяншчыны», адметныя вастрынёй псіхал. і сац. характарыстык. У 1874 атрымаў званне класнага мастака I ступені. У 1876 разам з І.Лавярэцкім стварыў мазаічную кампазіцыю «Тайная вячэра» для гал. іканастаса Ісакіеўскага сабора ў Пецярбургу. У творчасці С. раскрыўся пераход ад класіцызму да рэалізму. Сярод інш. твораў: «Дзеці ў двары», «У школу», «Мужчынскі партрэт», «Партрэт Русцекайтэ», «Павятовы стараста», «Салдат і хлопчык».
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
сно́ўдацца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; незак.
Разм. Хадзіць, рухацца туды і сюды (часцей без мэты); бадзяцца (звычайна без справы). Каля буданоў сюды-туды сноўдаюцца людскія постаці.Кулакоўскі.Вучоба не лезла ў галаву, пісаць таксама не хацелася,.. [Кастусь] сноўдаўся з кута ў кут, не знаходзячы месца.С. Александровіч.Цяпер.. [дзеці] сноўдаюцца па двары — шукаюць сабе занятак.Даніленка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
тума́нна,
1.Прысл.да туманны (у 2, 3 і 4 знач.).
2.безас.узнач.вык. Пра наяўнасць туману дзе‑н. А на зары — яшчэ туманна І яшчэ золка на двары.Вярцінскі.
3.безас.узнач.вык. Пра стан невыразнасці, няяснасці ў думках, пачуццях і пад. Я не выспаўся, у галаве туманна.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
АДРЫ́ЖЫН,
вёска ў Беларусі, у Іванаўскім р-не Брэсцкай вобл., на паўд.-зах. беразе воз. Пясчанае. Цэнтр сельсавета і калгаса «Кастрычнік». За 28 км на Пд ад г. Іванава, 168 км ад Брэста, 27 км ад чыг. ст. Янаў-Палескі. 917 ж., 332 двары (1994). Сярэдняя школа, Дом культуры, б-ка, бальніца, аддз. сувязі. Каля Ажрыжына стаянка канца палеаліту — пач. мезаліту (11—6-е тысячагоддзі да н.э.).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АБРО́СІМАЎ Пётр, разьбяр і цясляр канца 17 ст. Выхадзец з Беларусі. Працаваў у Палаце разьбярскіх і сталярскіх спраў Маскоўскага Крамля, «новым пацешным двары цара» ў Аляксандравай Слабадзе. У 1682—83 кіраваў арцеллю бел. разьбяроў, якая з арцеллю К.Міхайлава выконвала разная іканастасы для Новадзявочага і Данскога манастыроў, у 1686 — для царквы Пятра і Паўла ў Маскве. Выконваў асабістыя заказы цара і царыцы (крэслы, ківоты, шуфляды, шкатулкі, падносныя сталы).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВО́ЗЕРА,
вёска ў Уздзенскім р-не Мінскай вобл. Цэнтр сельсавета і эксперым. базы. За 35 км на ПнУ ад г.п. Узда. 29 км ад Мінска, 26 км ад чыг. ст. Койданава, каля аўтадарогі Мінск—Слуцк. 817 ж., 322 двары (1996). Пякарня. Сярэдняя школа, Дом культуры, б-ка, бальніца, аптэка, амбулаторыя, Дом быту, аддз. сувязі. Помнік архітэктуры — Петрапаўлаўская царква (2-я пал. 19 ст.). Брацкая магіла сав. воінаў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГІЕРО́Н I (грэч. Hierōn) Старэйшы
(?, г. Катанія, Італія — 467 да н.э.),
правіцель г. Гела ў Сіцыліі ў 484—478, тыран у Сіракузах у 478—467 да н.э. Разграміў у 474 флот этрускаў каля г. Кум, падпарадкаваў гарады Пд Італіі Месана, Рэгій і інш. Пры ім Сіракузская дзяржава дасягнула росквіту. Спрыяў мастацтву, пры яго двары тварылі філосафы і паэты Эпіхарм, Сіманід, Бакхілід, Піндар і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГНЕ́ЗНА,
вёска ў Ваўкавыскім р-не Гродзенскай вобл. Цэнтр сельсавета і саўгаса. За 9 км на ПдЗ ад горада і чыг. ст. Ваўкавыск, 92 км ад Гродна. 509 ж., 183 двары (1996). Сярэдняя школа, клуб, б-ка, бальніца, амбулаторыя, аптэка, камбінат быт. абслугоўвання, аддз. сувязі. У 1866—67 дзейнічала Гнезнаўская суконная мануфактура, Помнікі архітэктуры — Гнезнаўскі касцёл Міхаіла Архангела (16—19 ст.), сядзіба (2-я пал. 19 ст.).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЗААСТРАВЕ́ЧЧА,
вёска ў Клецкім р-не Мінскай вобл., на аўтадарозе Клецк — в. Колкі. Цэнтр сельсавета і калгаса. За 30 км на ПдУ ад горада і 32 км ад чыг. ст. Клецк, 157 км ад Мінска. 2589 ж., 1032 двары (1997). Філіял Клецкай швейная ф-кі. Сярэдняя школа, Дом культуры, б-ка, бальніца, амбулаторыя, аптэка, аддз. сувязі. Помнікі архітэктуры — 2 царквы (2-й пал. 19 ст.).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
І́ЖА,
вёска ў Вілейскім р-не Мінскай вобл., на р. Нарач. Цэнтр сельсавета і калгаса. За 24 км на ПнЗ ад горада і чыг. ст. Вілейка, 127 км ад Мінска. 507 ж., 223 двары (1997). Сярэдняя школа, Дом культуры, б-ка, бальніца, амбулаторыя, аптэка, аддз. сувязі. Магіла ахвяр фашызму. Помнік землякам, якія загінулі ў Вял.Айч. вайну. Помнік архітэктуры — вадзяны млын (пач. 20 ст.). Царква.