Трацяго́лятні ‘пазалеташні’ (карэліц., Жыв. сл.), ст.-бел. третеголетний, трэтьеголетний побач з третелетний, третелетный ‘якому пайшоў трэці год’ (ГСБМ). Прыметнік утвораны са спалучэння *трэцяга лета (гл. трэці, лета) паводле ўзору сяголета (гл.), параўн. сяго́дня, сяго́летак і пад.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

ГІДРО́ГРАФ (ад гідра... + ...граф),

храналагічны графік штодзённых расходаў вады за пэўны перыяд у пэўным створы вадасцёку. Будуецца паводле звестак пра расход вады ў месцы назірання за сцёкам у вызначаны адрэзак часу. Адрозніваюць гідрограф разводдзя, паводкі, сезона, за каляндарны або гідралагічны год; бывае адзінкавы, абагульнены (разводдзя і паводкі), тыповы (за год). Служыць асновай для выдзялення крыніц жыўлення вадацёку. Выкарыстоўваецца ў гідратэхн. праектаванні і воднагасп. разліках.

В.​В.​Дрозд.

т. 5, с. 239

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ІО́ННЫ СЦЁК,

вынас цякучымі водамі з вадазбору хім. злучэнняў, якія знаходзяцца ў вадзе ў выглядзе іонаў і складаюць асн. масу раствораных солей (кальцыю Ca​2+, магнію Mg​2+, натрыю Na​+, калію K​+, гідракарбанату HCO3 карбанату CO32-, сульфату SO42-, хлору Cl​) на працягу пэўнага часу. Велічыня І.с. выражаецца ў тонах (т/сут, т/мес, т/год). Сумарны І.с. у акіян 5,4 млрд. т/год.

т. 7, с. 298

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

юбіле́й

[лац. jubilaeus (annus) = юбілейны год, ад ст.-яўр. jobel = бараноў рог]

гадавіна якой-н. падзеі, дзейнасці якой-н. асобы, існавання ўстановы, горада, а таксама святкаванне гэтай гадавіны.

Слоўнік іншамоўных слоў. Актуальная лексіка (А. Булыка, 2005, правапіс да 2008 г.)

round4 [raʊnd] adv. наво́кал, навако́л, наўко́л, вако́л;

all the year round кру́глы год;

better all round ле́пей ва ўсіх адно́сінах;

She did not turn round. Яна не азірнулася.

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

movable [ˈmu:vəbl] adj. (таксама moveable) рухо́мы;

a doll with movable eyes ля́лька, яка́я заплю́шчвае і расплю́шчвае во́чы;

a movable feast (рэлігійнае) свя́та, да́та яко́га мяня́ецца з го́да ў год

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

today2 [təˈdeɪ] adv. сёння, сяго́ння, цяпе́р;

a we ek today праз ты́дзень;

a year ago today ро́ў на год наза́д;

What day is it today? Які сёння дзень?

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

апладня́цца, ‑яецца; незак.

1. Станавіцца аплодненым. Усё так дзіўна проста! Колькі год Тлумачыла яна [Наста] малым у школе, Як кветка апладняецца. А. Астапенка.

2. Зал. да апладняць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

бяда́цкі, ‑ая, ‑ае.

Разм. Уласцівы бедаку. // Поўны гора, бяды. Помню год цяжкі, бядацкі, Як памерлі на вясне — Маці з голаду, а бацька — Партызанам на вайне. Броўка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

карчава́ты, ‑ая, ‑ае.

Абл. Карчысты. Каторы год праводжу баразну Па цаліне. У карчаватых лядах Зярнят ўкінуў жменю не адну Я ў раллю пад бацькавым наглядам. Ляпёшкін.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)